Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ТАМАРА БАРДЗІЯН: МЕСЦА ПРАЦЫ ЗМЯНІЦЬ НЕЛЬГА

ТАМАРА БАРДЗІЯН: МЕСЦА ПРАЦЫ ЗМЯНІЦЬ НЕЛЬГА

Б
ывае, людзям дадзена зразумець сваё прызванне яшчэ ў дзяцінстве ці юнацтве. Абраць захапленне, якое прыводзіць у прафесію. І ўсё жыццё прысвяціць любімай справе, не змяняючы першае працоўнае месца да самай пенсіі, а то і пасля яе. І ў гэтым – сапраўднае шчасце.

Так атрымалася і ў сённяшняга дырэктара Смілавіцкага гарпасялковага Дома культуры Тамары Платонаўны Бардзіян. З’явіўшыся на свет на малой радзіме продкаў, яна засталася ёй вернай. Як і прафесіі культработніка, цікавасць да якой праявілася яшчэ падчас вучобы ў школе. Актыўная, захопленая стасункамі з навакольнымі, Тамара часта прыбягала ў Дом культуры. Удзельнічала ў агітбрыгадзе, спявала ў вакальнай групе…

Мне ўсё тады падабалася, — тлумачыць. - І, забягаючы наперад, хачу сказаць: падабаецца і па сёння. Калі б наноў прапанавалі выбраць прафесію, я б прыйшла толькі ў гэтую, якой праслужыла ўсё жыццё…

Пасля заканчэння вучобы ў школе Тамара Платонаўна паступіла на рэжысёрскае аддзяленне тагачаснага Мінскага культасветвучылішча. Па заканчэнні атрымала спецыяльнасці «рэжысёр тэатральных пастановак», «кіраўнік тэатральнага калектыву». А працаваць прыехала ў свой любімы з дзяцінства гарпасялковы Дом культуры. Ды так і засталася. Летась быў працоўны юбілей – 35 гадоў.

Напачатку рабіла інструктарам, затым – метадыстам. А пасля Тамару Бардзіян прызначылі на пасаду дырэктара. З таго часу шмат

ТАМАРА БАРДЗІЯН: МЕСЦА ПРАЦЫ ЗМЯНІЦЬ НЕЛЬГА

змянілася тут маладых спецыялістаў. Адны – сыходзілі, другія – прыходзілі. І гэты працэс зменаў працягваецца і па сёння. І толькі пра Тамару Платонаўну Бардзіян можна сказаць, перафразуючы назву легендарнага фільма: месца працы змяніць нельга.

З аднаго боку, канешне, частая змена кадраў кіраўніку не ў радасць. А з другога, зазначае дырэктар гарпасялковага Дома культуры, ёсць і станоўчае. У кожнага новага маладога спецыяліста – мора энтузіязму, ідэй, праектаў… Кожны прыносіць у скарбонку ўстановы штосьці новае. Ды і тое, што гурткі мяняюцца, знаходзяцца ў пастаянным развіцці, не надакучае дзецям – юным цікаўным смілаўчанам, якія могуць паспрабаваць сябе і ў спевах, і ў танцах, і як вядучыя… А яшчэ – навучыцца ствараць прыгожыя вырабы сваімі рукамі ў самых розных тэхніках!

У свой час тут захапляліся то вырабамі з лазы, то выцінанкай… Саломкай, скурай, бісерам, лялькамі, цацкамі і многім іншым. Самыя ўдалыя работы і зараз упрыгожваюць памяшканні Дома культуры.

Хачу сказаць, што да мяне добрыя маладыя спецыялісты прыходзяць, –  зазначае Тамара Бардзіян. – Вось былі сёстры Альхімёнак – таленавітыя, адораныя, рознабакова адукаваныя. Адна з раёна з’ехала, а другая перайшла ў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Яны займаліся выцінанкай, выраблялі адмысловыя лялькі, якія мы вазілі на выставы. Дарэчы, мне ўсе мае спецыялісты падабаюцца. А тое, што не затрымліваюцца, дык гэта спецыфіка нашай працы. Яна вельмі цікавая, але, скажам шчыра, не даходная. А чалавек, вядома, шукае там, дзе лепш…

Але ёсць у гарпасялковым Доме культуры штокольвечы і пастаяннае. Напрыклад, цудоўны хор са званнем «народны», даўно і добра вядомы далёка за межамі раёна.

ТАМАРА БАРДЗІЯН: МЕСЦА ПРАЦЫ ЗМЯНІЦЬ НЕЛЬГА

Сёлета яму спаўняецца сорак гадоў, — тлумачыць Тамара Платонаўна. – А набыў наш хор папулярнасць, дзякуючы таленавітаму кіраўніку Антонію Вячаслававічу Міцкевічу, якога, на жаль, ужо няма з намі. Ён стварыў хор. Гэта яго дзецішча. І зараз мы працуем, у тым ліку, і ў памяць аб ім…

З задавальненнем прыбягаюць у Дом культуры займацца вакалам юныя смілаўчане. І хто ведае, магчыма, праз некалькі гадоў хтосьці з іх таксама прыйдзе ў гэты знакаміты калектыў і затрымаецца ў ім надоўга…

А пакуль юныя і дарослыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці радуюць смілаўчан, а то і чэрвеньцаў падчас святаў. Дарэчы, як зазначыла Тамара Бардзіян, тут добрыя кіраўнікі эстрадных калектываў, выкладчыкі харэаграфіі. Яны разам са сваімі выхаванцамі лёгка могуць зладзіць паўнавартасную канцэртную праграму – і без запрашэння прафесійных спевакоў. Актыўны ўдзельнік святаў і Смілавіцкі народны хор, якім кіруе зараз Алена Шут. Дзякуючы мясцовым і раённым уладам, Смілавічы таксама займелі летні амфітэатр, дзе зручна як артыстам, так і гледачам.

А што датычыцца самой Тамары Платонаўны, дык яна ў Доме культуры, апрача іншага, вядзе аматарскае аб’яднанне пад назвай «Эдэльвейс».

Яно аб’ядноўвае дарослых аматараў кветкаводства, — тлумачыць. – А пачалося ўсё з чаго… Неяк захацелася ўтульнасці ў нашых памяшканнях. І вось мы прынеслі кветкі з дому, а пасля і тут пачалі размнажаць ды вырошчваць. Тады да мяне і прыйшла ідэя – сабраць такіх жа апантаных аматараў кветак, як я сама. У «Эдэльвейсе» ў мяне – дзесяць чалавек. Прыходзяць і дзяўчаты з бібліятэкі, і прыбіральшчыца наша…

– А мужчын часам няма?!

На жаль, не. Дарэчы, летась у нас быў раённы выязны семінар, і якраз – па аматарскіх аб’яднаннях. На ім прысутнічалі і мужчыны – супрацоўнікі дамоў культуры. Ім вельмі спадабаліся заняткі ў «Эдэльвейсе»! Мы пачулі шмат водгукаў ад Рыгора Ладуцькі з Раванічаў, ад Ігара Гарашчука з Шасціснопаў… Яно і зразумела. Бо кветкі – гэта прыгажосць, дабрыня, любоў, душа… Таму я з задавальненнем займаюся імі на працы і дома. Дом у мяне – свой. Калі я туды перайшла, дык адразу пасадзіла мора кветак! На сёння, праўда, тых ужо не столькі, бо шмат трэба мець сіл і часу, каб іх вырошчваць. Таму ў мяне больш газону, чым кветак…

Прыгожыя кветкі са скуры ствараюць удзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Фантазія». А кіруе ім Таццяна Таболіна. Адзіная праблема, што скурзавод цяпер не працуе. Таму ў будучым магчымы праблемы з матэрыялам.

Але калі яго не знойдзем – перакваліфікуемся! – бадзёра зазначае Тамара Бардзіян. – Яшчэ ж шмат чаго можна асвоіць…

Вось такі аптымізм пануе ў Смілавіцкім гарпасялковым Доме культуры. Тут цёпла, светла, утульна… Тут працуюць людзі, захопленыя сваёй справай. А значыць, культура ў Смілавічах будзе жыць! Пакуль тут ёсць такія энтузіясты, як Тамара Платонаўна Бардзіян…

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 670

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 356

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 377

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 435

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396