Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

Тэма надвор’я традыцыйна цікавіць усіх. Прагноз слухаюць па радыё, глядзяць па тэлебачанні, чытаюць на сайтах і ў газетах… І, вядома ж, абмяркоўваюць пры сустрэчах, у лістах, тэлефанаваннях… Сёлетняя зіма таксама прымушае шмат гаварыць пра сябе – то з-за бясснежнасці Новага года, то з-за дваццаціградусных маразоў… Вада пад нагамі, моцныя вятры і зноў адліга… Усё гэта было ўжо… І будзе яшчэ. А вось цікава, што б хацелі бачыць вакол сябе ў зімовыя месяцы нашы чытачы?

Сённяшняе пытанне «раёнкі» – «ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

«ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

Алеся СЕНЦЮРОВА, эканаміст і справавод філіяла «АграБокс-Заатэх» СП «Унібокс»:

– У дзяцінстве мне ўзімку падабаўся моцны мароз. І – хутчэй, хутчэй на вуліцу! З горак пакатацца, па возеры замерзлым… Любата! Але зараз ужо такога надвор’я не хочацца. Няхай лепей будзе сярэдні марозік. І каб абавязкова ляжаў снег! Я сама – са Случчыны. Муж атрымаў сюды размеркаванне, я прыехала разам з ім. Калі мы былі яшчэ студэнтамі, дык узімку абавязкова хадзілі на каток. Але гэтай зімой тут, у вёсцы, у нас – ніякіх забаў… Да маразоў прывычныя. Таму тыя вялікія градусы, што былі некалькі тыдняў, не напужалі. Але, па шчырасці, я больш люблю вясну, калі прырода ажывае, птушкі спяваюць. Тады і настрой добры…

Галіна ЦІМАФЕЕВА, спецыяліст аперацыйна-касавага аддзела ЦБУ №627 філіяла №500

«ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

Мінскага

ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк», г.Чэрвень:

– Без завеяў і замецяў, калі мароз не больш за 10-15 градусаў. Вельмі люблю, калі зверху падае снег – такі спакойны, сухі, пушысты… І калі на дрэвах шэрань, асабліва ўранку – гэта так прыгожа! Тады і прагуляцца прыемна. Хаця гэта толькі па дарозе на працу і з працы, а так на прагулкі, па шчырасці, часу не хапае. А вось такая слата, якая панавала ў гэтую зіму да сярэдзіны студзеня, зусім не падабаецца! Што ж датычыцца маразоў моцных, дык вытрымаць можна, толькі б  не было ветру. На жаль, і такое надвор’е нас сёлета напаткала. Зрэшты, я ўпэўнена, што прыгожая і камфортная зіма ў нас яшчэ наперадзе! Толькі хочацца спадзявацца, што без моцных завірух…

«ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

Лідзія НАХАМЧЫК, прадавец:

– Канешне, падабаецца больш не сцюдзёная, а мяккая. Хаця, вядома, перазімуем – і з такой, і з такой. А па вялікім рахунку, якая ёсць, такая і добра! Прыроду ж не памяняеш і пад свае жаданні не падстроіш… Памятаю, якія зімы былі ў нашым дзяцінстве. Сумёты – роўна з дахамі хатаў! Гэта было так цікава… І падабалася, і прывыкалі. А зараз – зусім не тое… Частка гэтай зімы добрая была, цёплая. А вось пасля мароз як прыціснуў… Ды на працы дужа некамфортна пачувалася, дык і пакупнікоў меней прыходзіла… Але што ёсць штодзень, тое і добра. Я стараюся ні на што не скардзіцца, нават у думках…

Вольга САЛДАЦЕНКА, намеснік дырэктара Турэцкага д/с-БШ па выхаваўчай

«ЯКАЯ ЗІМА ВАМ НАЙБОЛЬШ ДАСПАДОБЫ?»

рабоце:

– Люблю зіму зімную, зіму снежную. Каб сняжынкі павольна падалі, каб вакол было казачна прыгожа, дрэвы і кусты стаялі ў шэрані. Сёлетняя зіма паказала ўжо свой характар. Але ўсё б нічога, толькі на Новы год усё ж хацелася снегу. Так больш звыкла і прыемна, да душы… Нягледзячы на тое, што гэтая зіма пачалася позна, дужа не хочацца, каб яна позна і скончылася. Няхай лепей у пару, каб вясновыя месяцы былі менавіта вясновымі, а не саступалі хаця б на некаторы час месца зімовым… Узімку мы звычайна стараемся сям’ёю хаця б адзін-два разы за сезон выехаць у Мінск, каб на вялікіх лядовых пляцоўках пакатацца на каньках. Але сёлета яшчэ не былі. А самыя яркія зімовыя ўспаміны з дзяцінства – гэта як тата катаў нас на санках, у якія… быў запрэжаны наш вялізны сабака!

Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 677

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 437

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396