Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Іван ІВАНЦОЎ, галоўны спецыяліст службы бяспекі «Беларусбанка»

Іван ІВАНЦОЎ, галоўны спецыяліст службы бяспекі «Беларусбанка»

Н
арадзіўся ён у Пухавіцкім раёне, у  працоўнай сям’і , і быў малодшым з чатырох дзяцей. Пасля школы, як большасць юнакоў сямідзесятых, пайшоў у войска. Служыць давялося ў Ленінградскай ваеннай акрузе. Калі пасля арміі уладкаваўся на працу ў мінскую міліцыю, выпала магчымасць яшчэ раз паехаць ў Ленінград – вучыцца ў сярэдняй школе міліцыі. Пасля яе пачаў працаваць аператыўнікам, займаўся вышукам і раскрыццём крымінальных і эканамічных злачынстваў.

Потым перавёўся ўчастковым міліцыянерам у Пухавічы. У той час  зноў паступіў вучыцца, і зноў – у Ленінград, толькі цяпер ужо ў Юрыдычны інстытут МУС Расіі. У 1984 годзе ажаніўся на прыгажуні з Віцебшчыны. З Ларысай выгадавалі дваіх дзяцей – сына Ігара і дачку Таццяну. Зараз у Івана Іванавіча ІВАНЦОВА ёсць унучка, трэццякласніца Валерыя, а яшчэ дзядулін гонар, прадаўжальнік роду, цёзка – першакласнік Ваня, які жыве ў пасёлку Дружны. Сын Ігар збіраўся пайсці па слядах бацькі, некалькі гадоў служыў у міліцыі. Але потым абраў  іншую  прафесію,  і зараз працуе ў абслугоўваючай прыватнай фірме.

Карьера ж Іванцова-старэйшага пасля працы ў Лагойску і Пухавічах прывяла яго ў Чэрвень. У 2003 годзе Іван Іванавіч быў прызначаны начальнікам Чэрвеньскага РАУС. Працаваў на гэтай пасадзе да выхаду ў адстаўку па выслузе гадоў. Год пасля таго быў начальнікам аддзела ЖКГ райвыканкама. А потым перайшоў у службу бяспекі аддзялення «Баларусбанка». У маі будзе шэсць гадоў, як Іван Іванавіч на гэтай пасадзе. Вопыт работы ў міліцыі, добрае веданне спраў юрыдычных асоб вельмі карысныя ў рабоце з кліентамі банка. Калегі паважаюць яго, часта звяртаюцца за парадамі, прыслухоўваюцца да яго меркаванняў. Бяруць з яго прыклад больш маладыя і ў актыўным ладзе жыцця: Іван Іванавіч займаецца спортам, наведваецца ў спортзалу РАУС, любіць спарынгі па барацьбе, футбол, настольны тэніс. Удзельнічае ў раённых спаборніцтвах за каманду банка.

Праз усё жыццё Іван ІВАНЦОЎ нясе перакананне, што адно з найлепшых у жыцці чалавека багаццяў, акрамя  сям’і, дзяцей, — гэта сяброўства. «У мяне шмат сяброў, і я ганаруся гэтым, — зазначае Іван Іванавіч. – Яшчэ з часоў вучобы ў Ленінградзе  падтрымліваем адносіны з аднакашнікамі, па сённяшні дзень, дапамагаем адзін аднаму, сустракаемся, нягледзячы на тое, што хтосьці жыве ў Расіі, хтосьці на Украіне. Добрыя стасункі ў мяне і з былымі калегамі па міліцыі, не толькі чэрвеньскімі, але і пухавіцкімі, лагойскімі. Калі-нікалі па жыцці нават жонка робіць заўвагі!.. Маўляў, шмат увагі ўдзяляю сябрам і шмат каму дапамагаю замест якіх дамашніх заняткаў… Але ведаеце, служба ў міліцыі, асабліва праца ўчастковага – гэта ж не толькі выкрываць злачынцаў. Гэта – дапамагаць. Ставіць на правільны жыццёвы шлях. Я сапраўды шмат каму дапамог і ганаруся гэтым, бо, па вялікім рахунку, які яшчэ можа чалавек пакінуць след пасля сябе, акрамя добрага слова ў людской памяці».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Снежана КОВГОРЕНЯ. Фото автора.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394