Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЯКІМІ КЛОПАТАМІ ЗАРАЗ ЖЫВЯЦЕ?

Васіль Васільевіч ІВАНОЎ,

в.Пагулянка:

– Зімой у нас мала застаецца вяскоўцаў. Толькі чатыры сям»і, што жывуць тут пастаянна. Але мы абавязкова наведваем адзін аднаго. Праўда, цяпер крыху маразы прыціснулі, але не бяда! Падрыхтаваліся да іх яшчэ з восені.  Я, напрыклад, у суседнім лясгасе купіў дровы. А дзеці прыехалі — пасеклі, склалі акуратненька, каб мне засталося толькі ўзяць і ў печ іх кінуць. Вось цяпер у хаце цёпла.

Жывём удваіх з жонкай. Пяцёра нашых дзяцей — у горадзе. Наведваюць, але зімой радзей. Мы часта з імі звязваемся па тэлефоне.

Зімой у вёсцы цішыня. Адна падзея, якая разварушвае яе, калі прыязжае аўтакрама. Тады падцягваюцца ўсе да яе, каб за жыццё пагаварыць, папытацца ў прадаўца, што новенькага ў раёне, ды і прадукты, свежы хлеб набыць.  Дзякуй ім за гэта.

А так жывем пакрыху. Трымаем яшчэ і хатнюю гаспадарку. А як жа без яе на вёсцы?  Ёсць у нас і карова, і конь. Гэта вялікая падмога для нас. Калісьці набыў трактар і сеялку-камбайн, які выкарыстоўваю не толькі на сваім падвор»і, але і дапамагаю суседзям.

Наталля Уладзіміраўна ЦІХАНОВІЧ,

в.Праходка:

– Якія клопаты цяпер, асабліва зімой?  Многіх сталых людзей забралі дзеці ў горад.  Вёска цяпер пазірае на нас, як на пастаянных жыхароў, сваімі цёмнымі вокнамі. Пакуль зіма перажываецца няблага. Няма яшчэ завірух, як у мінулым годзе. Таму і па вёсцы цяпер можна прайсці-праехаць.  Да нас даязджаюць і гандляры, і дзеці, і, калі трэба, «хуткая дапамога». Праўда, хацелася б крыху палепшыць медыцынскае абслугоўванне нашых людзей у вёсцы, бо яны тут, у большасці,  сталага ўзросту і не заўсёды маюць  магчымасць паехаць у аптэку або на прыём да ўрача ў Чэрвень.

Іншы раз і мне даводзіцца клапаціцца пра сваіх аднавяскоўцаў. Паколькі я працую ў мясцовай краме, мяне часта просяць прынесці прадукты, дзесьці дапамагчы па гаспадарцы. І хаця ў вёсцы ёсць сацыяльны работнік, усё ж не магу адмовіць ім у дапамозе.

А нядаўна ў нашай вёсцы адбылася значная падзея — нарадзіўся ў маладой сям’і хлопчык. Усе вельмі радаваліся з гэтай нагоды.

Ігар Уладзіміравіч

ГАРАШЧУК,

в.Шасціснопы:

Зараз у нас будуецца вуліца Садовая, папаўняецца новымі дамамі, і многія маладыя сем’і, заахвочаныя жыллём, перасяляюцца ў Шасціснопы. Вёска цяпер амаль на 80 працэнтаў  газіфікавана, таму асаблівых праблем з ацяпленнем няма.

У адрозненне ад іншых вёсак, наша  жыве паўнацэнным жыццём, нават зімой. У нас добра наладжаны культурны адпачынак. Вось і зараз ужо рыхтуемся да правядзення свята Масленіца. Дарэчы, яго ўжо тры гады святкуем у сваёй вёсцы. Праходзіць мерапрыемства весела, цікава! Радуе, што да яго актыўна далучаюцца маладыя сем»і!

Тэлефанавала

Кацярына ШУМКО

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 680

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 465

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 438

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 428

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396