Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мілы сэрцу родны мой куточак

Мілы сэрцу родны мой куточак

В
ы чуеце? Гэта яна гамоніць – мая вёсачка, мой родны куточак. Гамоніць з ветрам, шэпча з лісцем… А то як запяе на ўсе галасы! Можна толькі душою, сэрцам адчуць яе подых.

Яна жывая! Яшчэ жывая… Сэрца сціскае боль. Боль за лёс маёй маленькай Радзімы. Прыгледзьцеся: яна нібыта старая, хворая кабета згорбілася заімшэлымі хатамі. Прыгожыя косы палеткаў збіліся ў калматае пустазелле, а твар яе пакрыўся маршчынамі пазарастаных сцежак. Як жыць? Дзе знайсці выратаванне, адкуль запрашаць лекараў?

Пачакайце… А я, а мы?!. Думаеце: «Позна, час надышоў, узрост, так бы мовіць…» Ды не. Узрост тут ні пры чым. Проста ў якісьці момант яна страціла моц. Але ж паглядзіце на яе: як яна прыбіраецца, калі на лета прыязджаюць яе дзеці, унукі, праўнукі. Вочы пачынаюць блішчаць ранішняй расою, косы прасціраюцца духмянымі травамі… І подых яе становіцца такі гучны, быццам кожны з жыхароў грае на музычным інструменце…

Узімку доўгія блішчастыя ледзяшы не мараць зваліцца на галаву са шматпавярховай вышыні, а проста падміргваюць і зіхацяць у сонечных прамянях.  На лужах, як і ў дзяцінстве, лёд патупаны нагамі, а не коламі аўтамабіляў. І горка для слізгання не чакае навамодных «ватрушак». Яна прымае, з чым прыйдзеш.

А ўвесну чысцюткія ручаі запрашаюць пусціць свой караблік дзяцінства. Два  старыя квітнеючыя сады  ап’яняюць сваім водарам. І бэз, які бы зноў ператварае нас у гарэзлівых школьнікаў.

Лета – гэта клопаты і адпачынак, дожджык і вясёлка ў небе,  жывы будзільнік пеўня і калыханка цвыркуна… Букеты з палявых кветак і выспеўшыя яблыкі на стале, разнастайнасць спраў і рознакаляровасць быцця… Усё такое жывое і непаўторнае…

Восень. Яна не проста залатая. Яна спелая, духмяная, грыбная. І шчодра дорыць пачастункі  сваім жыхарам і тым, хто завітае ў госці.

З замілаваннем хаджу па вуліцах вёскі, якія вабяць сваёй прыгажосцю. Старыя сядзібы нагадваюць дзяцінства, прыбраныя на «новы лад» двары радуюць вока разнастайнасцю ўбрання. А адноўленыя гараджанамі «хаткі» даюць спадзяванне на тое, што вёска будзе жыць.

Жыць, хоць і не на поўную моц. Але галоўнае – жыць! І гэта значыць,  што яна не згіне і не застанецца толькі ў нашай памяці, а будзе існаваць на сучасных картах. А мы, яе нашчадкі, заўсёды зможам прытуліцца да яе галавою, абняць вачыма і, укленчыўшы, адчуць яе водар – водар сваёй маленькай Радзімы…

Людміла ГРОЗНАЯ,

в. Горкаўская Слабада

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 669

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 355

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 463

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396