Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крыж – скарб старажытны

Крыж – скарб старажытны

У
2006 годзе у Мінску выйшла кніга Алены Карпенка «Абраз літы, старадаўні… Меднае мастацкае ліццё ХІІ-ХХ стагоддзяў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі  Беларусь. Альбом-каталог».  На той момант у збор музея ўваходзіць каля 200 жывапісных абразоў і 395 прадметаў ліцця (крыжы, іконы, складні); большасць паступленняў у музей – гэта  творы, канфіскаваныя на мытнях. І вось у  верасні 2007 года ў музеі адкрылася выстава «Скарбы старажытнага мастацтва. Іконы, кнігі, мастацкае ліццё ХІІ-ХХ стагоддзяў»– сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея і Веткаўскага музея народнай творчасці. Экспанаты, прывезеныя з Веткі,  галоўным чынам адносяцца да стараверскай культуры, якая прыйшла сюды ў канцы XVII  стагоддзя разам з уцекачамі  з  Маскоўшчыны.

Са старажытных часоў медналітая пластыка атрымала шырокае распаўсюджанне на

Крыж – скарб старажытны

землях Беларусі. Аб гэтым сведчаць знаходкі мясцовых жыхароў, прадметы археалагічных раскопванняў  у Менску, Віцебску, Тураве, Наваградку і іншых старажытных гарадах.  Зямля Чэрвеньшчыны таксама багатая на скарбы. Мой сусед, будаўнік Юры Юр’евіч Ласкутнікаў, капаючы мінулай вясною траншэю пад фундамент дома ў вёсцы Карзуны, знайшоў медны крыж, які вымусіў нас узяцца за вывучэнне гэтага старадаўняга твору мастацтва.  Што ж мы выявілі… Знойдзены крыж — нацельны мужчынскі,  буйнога памеру: маса 8 грамаў, даўжыня (з вушкам) 52 мм, шырыня 24 мм. На пачатку мінулага стагоддзя ён каштаваў тры з паловаю капейкі. Крыж пакрыты пацінай – танюсенькай залацістай плёнкай, што атрымалася шляхам адмысловай апрацоўкі. Такія крыжы, прытым розных памераў, вырабляліся ў ХVIII – пачатку  ХХ стагоддзя стараверскімі медналіцейнымі майстэрнямі. Дзе толькі не было такіх майстэрняў!  Сяло Чэркізава пад Масквой,  Краснае ля Кастрамы, Загар’е ля Ніжняга Ноўгарада і г.д. і  г.д. Безумоўна, была майстэрня і ў Ветцы. Адлівалі ў вялікай колькасці, пудамі. Гравёраў, якія выраблялі  формы, рыхтавалі  ў Маскве.

Крыж – скарб старажытны

А цяпер дамо апісанне знаходкі…  Крыж чатырохканцовы. На пярэднім баку рэльефная выява васьміканцовага праваслаўнага Крыжа Галгофы з кап’ём і тросцю з губкай  па баках і Галавой Адама ля асновы. Над Крыжам надпіс па-царкоўнаславянску «ЦРЬ»  «СЛВЫ» – Цар Славы. Над асноўнай перакладзінай (сярэдняй) надпіс «ІС» «ХС» – Ісус Хрыстос, пад ёю «СНЪ» «БЖІЙ» – Сын Божы. Паміж дрэвам Крыжа і дрэўкамі кап’я і тросці размешчаны надпіс «НИКА» – Пераможац. На адваротным баку крыжа – тэкст з псалма 67:  «Да воскреснетъ Богъ, и расточатся врази Его, и да бежатъ от лица Его ненавидящии Его. Яко исчезаетъ дымъ, да исчезнутъ, яко таетъ воскъ от лица огня,  тако да погибнутъ.» Верх крыжа  выкананы ў выглядзе бусіны, на якой  тры вянцы, што сімвалізуюць Святую Тройцу.

Крыжы вырабляюцца і зараз. Напрыклад, ювелірная майстэрня «Онікс», што знаходзіцца ў горадзе Урэнь Ніжагародскай вобласці, вырабляе крыжы дакладна  такіх жа памераў  і з такім самым  малюнкам,  як апіса?ны старадаўні медны, але з серабра 925 пробы па цане 250 расійскіх рублёў за грам вырабу і з золата 585 пробы па 1950 расійскіх рублёў за грам вырабу. Старажытнае майстэрства продкаў не забытае!

Меднае ліццё, як і ліццё з іншых металаў, – частка культурнай спадчыны, што патрабуе пільнага вывучэння  і папулярызацыі.

Уладзімір Дарагуж,

краязнаўца

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 676

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396