Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Андрэй КАЛЕНІК: «СВАІМІ ВЫСТУПЛЕННЯМІ МЫ ДОРЫМ ЛЮДЗЯМ РАДАСЦЬ…»

Андрэй КАЛЕНІК: «СВАІМІ ВЫСТУПЛЕННЯМІ МЫ ДОРЫМ ЛЮДЗЯМ РАДАСЦЬ…»

– Андрэй, а як доўга жартоўны гурт «Чэрвеньскія балагуры», дзе вы з’яўляецеся мастацкім кіраўніком і актыўным удзельнікам, чакаў звання «народны»?

– Можна сказаць, з самага першага выступлення – з мая 2004-га года. Ці з 2008-га, калі пачалі выступаць ужо ў такім фармаце. А калі сур’ёзна, дык пасля нашага выступлення на атрыманне гэтага звання прайшоў амаль год. Але пра рашэнне асабіста я даведаўся днямі…

– Нагадайце, калі ласка, нашым чытачам, як узнікла ідэя такога мужчынскага калектыву. Адкуль узяліся аднадумцы-паплечнікі?

– Мы знаходзіліся ў складзе народнага ансамбля народнай песні «Вербніца». Ды  і зараз там знаходзімся. У 2004-ым годзе ў маі для ўдзелу ў абласным фестывалі «Не старэюць душой ветэраны» спатрэбіўся калектыў. Не памятаю, па якіх прычынах жаночая частка «Вербніцы» не змагла сабрацца… І так, можна сказаць, стыхійна ўтварыўся асобны мужчынскі гурт. Васіль Берасневіч і яго дачка Аксана (Качановіч) хуценька прыдумалі для нас назву – «Чэрвеньскія балагуры», і мы паехалі. Выступалі на Кургане Славы, у Смалявічах…

– І якія поспехі?

– Памятаю, што нас адзначылі, але ніякіх дыпломаў з месцамі не давалі.

– А чаму пасля вырашылі і далей выступаць у такім складзе? Чыя была ідэя?

– Па шчырасці, чыя ідэя – ужо і не памятаю. Але нам самім спадабалася. Мабільны калектыў, добра адпрацавалі… Зноў-такі – падтрымка…

– Ці памяняўся зараз склад гурту ў параўнанні з самым пачаткам?

– Трохі. Прыйшоў Дзмітрый Касцюкевіч, Лёня Яблонскі, Яўген Качан, Дзмітрый Ісачанка… Але апошні ў Чэрвені не працуе ўжо.

– І хто яшчэ, апрача іх, спявае разам з вамі?

– Уладзімір Гнедчык, Павел Давідоўскі, Уладзімір Крамарчук, Міхаіл Раманенка, Міхаіл Шчэрбач…

– А яшчэ ж адзін ваш актыўны ўдзельнік, наколькі я памятаю, зараз у войску?

– Так. Міша Лаўрыновіч, ён служыць на мяжы. Тэлефануе, перадае прывітанні…

– Як фарміраваўся рэпертуар гурту? Якія песні туды ўваходзяць?

– У асноўным, жартоўныя. Ёсць народныя, ёсць і аўтарскія. Песні трапляюць да нас рознымі шляхамі. Хтосьці прыносіць у калектыў тое, што спадабалася. Некаторыя я знайшоў – у розных зборніках. Але над кожнай песняй мы працуем у сваім стылі, кожную пэўным чынам распрацоўваем. Бо ў нас жа не толькі спяванне, але і гранне, і рэжысёрскія якіясьці моманты… Вось я пісаў папуры, спецыяльна для конкурсу прыдумаў. Таксама палажыў на музыку байку Кандрата Крапівы «Дзед і баба», атрымалася адмысловая песня…

– Яны ўсе – па-беларуску?

– Не, ёсць колькі рускіх, украінскіх…

– А якія інструменты вы выкарыстоўваеце?

– Баян, балалайка-кантрабас, якая заўсёды выклікае цікавасць гледачоў сваімі вялізнымі памерамі, цымбалы, шумавыя інструменты…

– Андрэй, а ці памятаецца вам самае першае выступленне на Чэрвеньшчыне – ужо як асобнага калектыву?

– Мабыць, гэта было падчас Дня сталых людзей у Доме культуры.

– А ці можна хаця б прыкладна падлічыць, колькі за час існавання гурту было выступленняў на розных сцэнах – ад вялікіх да малых?

– Мусіць, тысячу! А канцэртаў вялікіх, толькі з «балагурамі» – дакладна некалькі дзясяткаў.

– Якія самыя лепшыя дасягненні вашага гурту?

– Гэта Дыплом трэцяй ступені, заваяваны на адкрытым рэгіянальным фестывалі песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз кампазітара І.Лучанка, які праходзіў у горадзе Мар’іна Горка ў 2012 годзе. Апрача гэтага, мы ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах, як абласны «Кірмаш-2011″ у Мінску, у абласным свяце «Пераможны май» у пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна, культурных мерапрыемствах Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў (Україна) з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа «Песняры зямлі беларускай», першым Міжнародным фестывалі нацыянальных культур «Усе мы дзеці твае, Украіна!», другім нацыянальным тэлеконкурсе «Песні маёй краіны»… Ну, і шмат-шмат выступленняў на Чэрвеньшчыне, у тым ліку і падчас жніва — на зернятоках, на палях…

– А што вам больш даспадобы: прафесійная ацэнка дзейнасці ці тое, што многія хацелі б бачыць ваш гурт на ўласных святах?

– Сапраўды, бывае, што нас запрашаюць на ўласныя святы, калі-нікалі выступаем. Ды мы можам выступаць, дзе заўгодна! Няма праблем! А ўвогуле… Нам добра і так, і так.

– Як доўга вы звычайна рэпеціруеце новую песню?

– Шмат! Месяцамі можам над адной працаваць.

– І, як у любым калектыве, мабыць, ёсць праблема, калі не ўсе могуць сабрацца?

– Гэта – самая вялікая праблема! Бо хтосьці працуе, у кагосьці неадкладныя справы… Не заўсёды ўсім выпадае сабрацца разам і на рэпетыцыі, і на канцэрты. Але неяк даводзіцца гэта рэгуляваць. І ўсё роўна на наступных рэпетыцыях мы наганяем прапушчанае…

– А вы ж можаце выступаць як вялікім складам, так і малым?

– Можам, але пры абавязковай умове: павінен быць баяніст. Вось без яго мы не выступаем…

– А хто баяніст?

– Міхаіл Шчэрбач.

– А мінімальная колькасць – утрох?

– Можам і ўтрох (усміхаецца).

– Ці ёсць прызначаны для рэпетыцый час?

– Так. Мы збіраемся па аўторках і чацвяргах а шостай гадзіне.

– Чула,што вы збіраецеся выпусціць свой дыск. Гэта праўда?

– Мы працуем над ім, запісваем паціху. На гэта траціцца шмат часу. Напрыклад, апошнюю песню мы пісалі дзесьці каля трох гадзін, і гэта яшчэ не ўся песня, а толькі яе інструментальная частка.

– Андрэй, гурт «Чэрвеньскія балагуры» ўжо добра ведаюць ва Украіне. А ці ёсць у планах скарыць, напрыклад, еўрапейскага гледача?

– У нас ёсць планы на жнівень – паехаць у Польшчу. Магчыма, атрымаецца…

– Вы чакаеце запрашэння?

– Запрашэнне папярэдняе, у прынцыпе, ёсць. Засталося знайсці матэрыяльнае забеспячэнне.

– А якія былі адчуванні, калі вы даведаліся аб прысваенні «балагурам» звання «народны»?

– Вядома, радасць! Нарэшце! Мы так доўга гэтага чакалі…

– Дарэчы, а калі пасля гэтай публікацыі знойдуцца жадаючыя трапіць у ваш гурт… Ці ёсць магчымасць пашырэння калектыву?

– Я прымаў бы каго заўгодна – з добрымі музычнымі дадзенымі. Толькі адзінае, што не хапае касцюмаў – у нас іх толькі восем…

– А жанчын вы часам не плануеце ўводзіць у склад «Чэрвеньскіх балагураў»? Ці гэта такі закрыты мужчынскі калектыў?

– Сапраўды, былі думкі – знайсці салістку… Паглядзім.

– Са складу «Вербніцы» выходзіць не збіраецеся?

– Не-не! Як жа без дзяўчат (усміхаецца)?!

Андрэй, а як вы ўвогуле з усім гэтым спраўляецеся? Выкладчыцкая дзейнасць у школе мастацтваў, «Вербніца», «Балагуры», уласная творчасць… Колькі ў вас гадзін у сутках?

– 25 (смяецца)!

– А што падтрымлівае, дае натхненне?

– Вынік, ацэнка працы. Калі добры вынік, ёсць стымул займацца справай далей.

– Андрэй, ці былі ў вас у дзяцінстве думкі, мары, што вы будзеце кіраваць калектывам са званнем «народны»?

– Па шчырасці, не – ні думак, ні жаданняў, ні памкненняў. Я і заспяваў-то першы раз, мо, толькі на апошнім курсе Мінскага каледжа мастацтваў.

– Затое зараз вас як саліста любяць і цэняць на малой радзіме — у Горках, Горкаўскай Слабадзе. «Наш Андрэй…» Так ганарацца…

–За гэта дзякуй маёй настаўніцы па вакалу з каледжа! У нас толькі з паўгода была музычная народная творчасць, але яна столькі натхнення дала, што я нават заспяваў!

– А да чаго яшчэ імкняцеся?

– Імкнёмся дарыць людзям радасць сваімі выступленнямі. А гэта патрабуе шмат працы…

– Андрэй, а мо, і кар’еру саліста вы хочаце зрабіць?

– Па шчырасці, хочацца. Але для гэтага трэба мець, зноў-такі, шмат вольнага часу. Я вельмі хачу спяваць! Адчуваю, што магу… Думаю, і гэтым займуся…

– Ад імя чытачоў «Раённага весніка» шчыра віншую гурт «Чэрвеньскія балагуры» і вас асабіста з прысваеннем звання «народны»! Спадзяёмся, што вы яшчэ доўга-доўга будзеце радаваць жыхароў Чэрвеньшчыны і не толькі…

– Дзякуй! Я таксама спадзяюся…

Гутарыла Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394