Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СТАСУНКІ З ЧЫТАЧАМІ ЦЭНІЦЬ ЯНА І МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТ АРСЕНІЙ

СТАСУНКІ З ЧЫТАЧАМІ ЦЭНІЦЬ ЯНА І МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТ АРСЕНІЙ

У
аднапавярховым будынку крыху воддаль дарогі, які не прамінеш, калі ідзеш ці едзеш у цэнтр Смілавічаў, як вядома, размяшчаюцца адразу дзве бібліятэкі. У кожнай – па два супрацоўнікі. Напачатку гутару са знаёмай – Янай (Янінай Сымонаўнай) Розум.

СТАСУНКІ З ЧЫТАЧАМІ ЦЭНІЦЬ ЯНА…

Гаваркая і камунікабельная, то ўсмешлівая, то сур’ёзная, Яніна Розум адразу выклікае да сябе давер. За  шэсць з паловай гадоў, якія прайшлі пасля нашага знаёмства, яна, па яе ўласным прызнанні, набралася вопыту. Больш за ўсё ёй у прафесіі бібліятэкара падабаюцца штодзённыя стасункі з людзьмі. Многія смілаўчане, ды і жыхары навакольных вёсак, ужо сталі добрымі знаёмымі. А некаторыя рэгулярна наведваюць бібліятэку па два разы на тыдзень.

Мо,  часцей, чым са сваякамі бачымся, — усміхаецца Яна Розум. — Я нават у адпачынку сумую па размовах з пастаяннымі наведвальнікамі. Можна сказаць, што мы – адна вялікая сям’я!

Бібліятэчны фонд зараз налічвае прыкладна 19 тысяч асобнікаў. Ён пастаянна папаўняецца і абнаўляецца. Найбольш актыўна – у апошнія два гады, асабліва – падчас 2012-га, Года кнігі.

– Хочацца падзякаваць супрацоўніцы Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэкі Людміле Леанідаўне Альховік, — зазначае Яніна, — якая забяспечвае і нам добрыя паступленні новай літаратуры. Калі з’яўляюцца новыя аўтары, іх стараюся найперш прачытаць сама, каб ведаць, што і як раіць наведвальнікам. Чытаць я вельмі люблю! Праўда, апошнім часам атрымліваецца крыху меней, бо дадалося клопату – мы пераехалі ў свой дом. Але ўсе навінкі абавязкова праглядаю. Вось адкрыла для сябе Лору Бэкіт, чые творы выходзяць серыяй, у прыгожым афармленні. Многім нашым жанчынам яна падабаецца.

У нас ёсць шмат кніг беларускіх аўтараў, якія пішуць і па-беларуску, і па-руску. Апошніх чытаюць больш, але ёсць і прыхільнікі літаратуры на роднай мове, асабліва – з ліку выкладчыкаў. Дарэчы, я заўважыла, што апошнім часам нашы чытачы з задавальненнем перачытваюць класікаў – Мележа, Шамякіна… Мне самой падабаюцца п’есы Дударава.

Больш ахвотна бяруць прозу, вершы – радзей. Але ёсць і іх аматары. Нядаўна да нас прыйшла незвычайная кніга – вершы кітайскіх паэтаў, перакладзеныя на беларускую мову.

У Смілавіцкай гарпасялковай бібліятэцы для дарослых цяпер – 1200 чытачоў. Зрэшты, як зазначае Яна Розум, прыкладна такая ж колькасць наведваецца сюды на працягу апошніх гадоў. Чытачоў тут стараюцца не губляць. А сярод актыўных маюцца цэлыя сем’і! Бывае нават і такое, што дзеці, запісаўшыся ў бібліятэку дзіцячую, у дарослую запісваюць бацькоў, прыахвочваючы і іх ды чытання.

Вось толькі зараз старэйшыя школьнікі нашмат меней чытаюць, з сумам канстатуе Яна. І, у асноўным, замаўляюць праграмную літаратуру. Але як жа бывае радасна бібліятэкарцы, калі навучэнцы, студэнты ці адзінаццацікласнікі просяць падабраць ім штосьці для душы…

Душэўна паразмаўляць тут можна не толькі ў час наведвання бібліятэкі, але і падчас пасяджэнняў літаратурна-паэтычнага клуба «Ліра», якія ладзяцца раз у два месяцы. Запатрабаваны сучасны камп’ютар з падключэннем да інтэрнэту, прынтарам. Асабліва – навучэнцамі мясцовых каледжа і ліцэя падчас сесій.

А вось апякуецца над камп’ютарам малады спецыяліст. Як ні дзіўна – юнак. Зусім рэдка сярод бібліятэкараў можна зараз сустрэць мужчын. Але ў часы існавання  хатаў-чытальняў — папярэдніц-бібліятэк– гэта дзівам не было…

… І МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТ АРСЕНІЙ

А вось чытачы Смілавіцкай бібліятэкі №1 напачатку сапраўды дзівіліся, калі паўтара года таму пасля заканчэння Беларускага

СТАСУНКІ З ЧЫТАЧАМІ ЦЭНІЦЬ ЯНА І МАЛАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТ АРСЕНІЙ

дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў тут з’явіўся Арсеній Самбук, ураджэнец Новых Зелянкоў, сын тамтэйшай настаўніцы.

«О, малады чалавек!» – гэта новы бібліятэкар чуў пасля, а то і замест прывітання па некалькі разоў на дзень!

-- Арсеній, а як атрымалася, што малады чалавек абраў такую, скажам, не дужа тыповую для мужчыны прафесію?

– З дзяцінства цікавіўся камп’ютарамі. Але ў школе мне не дужа даваліся дакладныя навукі, якія, скажам так, неабходныя для працы з камп’ютарам. А ва ўніверсітэце культуры можна было атрымаць досвед па аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэмах. Паколькі мне хацелася ў далейшым усё ж звязаць сваё жыццё з камп’ютарамі, а вучыцца як гуманітарыю ў тэхнічнай ВНУ было б значна складаней, я і паступіў ва ўніверсітэт культуры. А па размеркаванні трапіў сюды, у Смілавічы.

– Але ж тут, апрача камп’ютара з прынтарам, усё » па старынцы» – папяровыя кнігі, абанементы чытачоў, якія запаўняюцца ўручную…

– Сапраўды, гэта не зусім тое, пра што марылася. Нас размяркоўвалі якраз-такі па другой, чыста бібліятэчнай спецыяльнасці. Але і за камп’ютарам я тут таксама працую. І многія чытачы бібліятэкі, якія ўжо ведаюць пра мой досвед і магчымасці, звяртаюцца па невялікія кансультацыі. А яшчэ ёсць жанчына, якая просіць мяне прыходзіць да яе на дом. Калі не памыляюся, ёй дзесьці гадоў 75, і яна таксама хоча навучыцца карыстацца камп’ютарам і інтэрнэтам. Я стараюся ёй дапамагчы, тлумачу, што да чаго…

– А якое ўвогуле тваё стаўленне да чыста бібліятэчнай спецыяльнасці?

– Праца, як сказала ўжо Яна, цікавая ў плане стасункаў. Бо можна з чалавекам, які прыйшоў сюды па кнігі, паразмаўляць на розныя тэмы. Пра тую ж літаратуру. Вось Яна больш па жаночых раманах можа пракансультаваць. У мяне, канешне, не столькі вопыту, колькі ў яе, але таксама размову падтрымаю. А ўвогуле, мая спецыялізацыя – гісторыя. Шмат хто бярэ літаратуру, напрыклад, па Другой сусветнай вайне. Абмяркоўваю з імі, бо таксама маю свае думкі. Яшчэ цікаўлюся спортам. І сярод чытачоў ёсць аднадумцы, неабыякавыя да вынікаў нашай зборнай і г.д.

-- Размаўляць, бачна, ты любіш. А чытаць?

– На абодва пытанні – так. Але я больш чытаю не мастацкай літаратуры, а аб спорце ды камп’ютарах. Яшчэ спрабую самастойна вывучаць англійскую мову па калісьці набытай кнізе. У спорце больш цікаўлюся футболам. А на будучае асвойваю, напрыклад, навыкі працы ў камп’ютарнай праграме «Фоташоп». Я не ўпэўнены, што мне гэта спатрэбіцца, але ёсць у мяне такая творчая нотка ў плане працы з фотаздымкамі. Стварыць вобраз, у «Фоташопе» штосьці падкрэсліць, каб і іншыя ўбачылі ў здымку тое, што бачу я… Займаюся гэтым для сябе. І ў плане рэтушы фотаздымкаў ужо атрымліваецца нядрэнна.

– Арсеній, а якія кнігі табе самому больш даспадобы – папяровыя ці электронныя?

– Ну, я з тых, хто любіць кнігу трымаць у руках. І ўвогуле, калі аб’ём інфармацыі вялікі, дык зручней традыцыйнае – папяровыя кнігі, газеты, часопісы. А вось аператыўныя спартыўныя навіны я чытаю на сайтах – з дапамогай камп’ютара альбо тэлефона, калі еду дахаты…

-- А што далі табе гэтыя паўтара года працы бібліятэкарам?

– Шмат пазітыву, шмат развіцця ў плане стасункаў з людзьмі розных узростаў, розных поглядаў, розных меркаванняў…

Сапраўды,  бібліятэка ў Смілавічах – не толькі адзін з цэнтраў культурнага жыцця, але і жывых стасункаў. І як цудоўна, што ў хуткаплынным жыцці, калі часу на ўзаеміны застаецца ўсё меней і меней, тут іх падтрымліваюць, ажыўляюць, развіваюць, песцяць… Як цудоўныя кветкі ў Смілавіцкай бібліятэцы №2 – дзіцячай, куды мы зазірнём наступным разам…

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394