Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі — выстава творчасці ўкраінскіх майстроў роспісу з Петрыкоўкі

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі — выстава творчасці ўкраінскіх майстроў роспісу з Петрыкоўкі

Арганізавана яна пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Выстава дае цудоўную магчымасць далучыцца да самабытнай культуры нашых суседзяў. На ёй прадстаўлены вельмі арыгінальныя жывапісныя работы на паперы і дрэве, таленавіта размаляваныя талеркі, куфар — усё ў традыцыях петрыкоўскага роспісу. Індывідуальнасць кожнага экспаната гарманічна спалучаецца ў агульную экспазіцыю, якая мае прыцягальную назву “Петрыкоўскі роспіс — жамчужына Украіны”.  Яна напоўнена светлым пачуццём сардэчнай любові да бацькаўшчыны, яе непаўторнай прыроды, акунае ў буйства фарбаў і фантазій.

Цікавая гісторыя ўзнікнення такога роспісу.  Петрыкоўка — сяло ў Днепрапятроўскай

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі — выстава творчасці ўкраінскіх майстроў роспісу з Петрыкоўкі

вобласці.  Вядома, што ўпершыню тутэйшае прывабнае для пражывання  месца аблюбаваў атаман войска запарожскага Петр Калнышэўскі. Было гэта ў 18 стагоддзі. Казакі пачалі будаваць тут свае хаты з гліны, а гаспадыні — прыгожа размалёўваць сцены. Для гэтага выкарыстоўвалі яркія святочныя колеры, віціеватыя ўзоры з мноствам дробных і складаных элементаў. Пэндзлі рабілі з поўсці жывёлы, фарбы разводзілі на яйках і малацэ. Жанчыны спаборнічалі паміж сабой, імкнучыся зрабіць свой дом самым прыгожым. І калі гэта ўдавалася,  казалі: прыгожа, як у царкве.

Сакрэты майстэрства петрыкоўцы перадавалі з пакалення ў пакаленне, і роспіс стаў  у іх добрай традыцыяй. Пазней ён распаўсюдзіўся на печы, посуд, брычкі, абрусы і ручнікі, куфры, шматлікія прадметы хатняга ўжытку. А цяпер петрыкоўскае  дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ўспрымаецца як нацыянальны здабытак украінцаў. Ім ганарацца, яго шануюць,  захоўваюць і развіваюць…

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі — выстава творчасці ўкраінскіх майстроў роспісу з Петрыкоўкі

Пра гэта і шмат чаго іншага цікава распавядае дасведчаны экскурсавод навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Станіслава Чаславаўна Баркоўская.

Дарэчы, выстава ўжо пабывала ў многіх гарадах Беларусі і ўсюды выклікала шчырую цікавасць, сапраўднае здзіўленне ад убачанага. А зараз наведаць яе ёсць магчымасць і ў чэрвеньцаў. Выстава працягнецца да канца студзеня.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 356

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 378

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 435

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396