Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Малочная жывёлагадоўля: сітуацыя нездавальняючая, прымаюцца меры для яе выпраўлення

Малочная жывёлагадоўля: сітуацыя нездавальняючая, прымаюцца меры для яе выпраўлення

Вытворчасць малака – адзін з важнейшых надзённых клопатаў гаспадарак раёна. Пра сённяшні стан спраў у гэтай галіне жывёлагадоўлі мы пагутарылі з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Віктарам ЛЯСНЕЎСКІМ.

– Віктар Аляксандравіч, як пачалі новы год на малочнатаварных фермах?

– На жаль, нездавальняюча. За 12 студзеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна атрымалі 127 тон малака, або 96 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. Найбольшы недабор надояў – у ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», дзе вытворчасць малака складае ўсяго 44 працэнты ад мінулагодняга ўзроўню, а таксама – у ААТ «Раванічы» (66 працэнтаў), «10 з’езд Саветаў» (76 працэнтаў) і сельгаспрадпрыемстве «Ганута-Агра» (83 працэнты).

Станоўчая дынаміка вытворчасці малака назіраецца ў філіялах СГК «Велікаполле»  КУП «Мінсктранс» – 138 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года, «Новыя Зелянькі» ААТ «ГМЗ №1″ (121 працэнт), «АграБокс-Заатэх» СП «Унібокс» (111 працэнтаў).

Поспехі філіяла СГК «Велікаполле» найперш звязаны з уводам у эксплуатацыю новай рабатызаванай малочнатаварнай фермы, павелічэннем пагалоў’я кароў.  У філіяле «Новыя Зелянькі» важную ролю адыгрывае ўмелае кіраўніцтва дырэктара Уладзіміра Лаўрыка. Ён здолеў на належным узроўні арганізаваць працу спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны. Добрыя паказчыкі прыплоду цялят, валавых і сярэднясутачных прываг маладняку ў гэтай гаспадарцы адкрываюць перад ёй прывабныя перспектывы далейшага павелічэння вытворчасці малака.

– А ў чым прычына нізкіх надояў у шэрагу сельгаспрадпрыемстваў?

– Тут не адна, а адразу некалькі прычын. Распавяду пра іх на прыкладзе ААТ «Крыніца Ігуменшчыны». Найперш гэта – відавочныя недапрацоўкі ў пытаннях узнаўлення статку. У гаспадарцы за мінулы год недаатрымана 259 цялят, колькасць навацельных кароў зніжана на 70 галоў. Другая прычына – нізкая забяспечанасць жывёлы кармамі. На 1 студзеня гэтага года яна складала тут усяго 9,3 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву. Канцэнтраваных кармоў як уласнай вытворчасці, так і набытых няма зусім. Трэці фактар – гэта, мякка кажучы, недастатковая вытворчая і тэхналагічная дысцыпліна. Адсутнасць у гаспадарцы ветэрынарных спецыялістаў прыводзіць да высокага працэнту невытворчага выбыцця маладняку буйной рагатай жывёлы, недаатрымання прываг і недахопу цялушак для своечасовай замены нізкапрадукцыйных кароў.

Пералічаныя хібы ў большай ці меншай ступені характэрныя для ўсіх гаспадарак раёна, якія маюць нізкі ўзровень вытворчасці малака.

– Якія захады прымаюцца для выпраўлення сітуацыі?

– Праблему недахопу кармоў у шэрагу сельгаспрадпрыемстваў вырашаем за кошт «перакідкі» з тых, дзе ёсць іх запас. За гаспадаркамі з нізкім узроўнем малочнай вытворчасці для аказання кансультацыйнай і практычнай дапамогі замацаваны спецыялісты райсельгасхарчу, ветэрынарнай і племянной службаў. Узмоцнены кантроль за выкананнем усіх тэхналагічных і вытворчых працэсаў.

У цэлым па раёну валавы надой малака за студзень павінен скласці не менш за 100 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. У пачатку месяца мы правялі абарону мерапрыемстваў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, падчас якой кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак дакладна акрэслілі шляхі да яе павелічэння.

Гутарыў Ігар АДАМОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 425

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396