Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэйд для прафілактыкі

Рэйд для прафілактыкі

Марыя БЯЖАН, г.Чэрвень

У краіне ішоў паволі перыяд  застою. Дзяржавай кіраваў Л.І.Брэжнеў. Паказчыкамі плённай працы ў праваахоўнікаў лічылася паніжэнне крыміналу. Вялася барацьба за гонар і годнасць грамадзян, за іх добрапрыстойнасць.  Дробныя злачынцы ды п’яныя дэбашыры, вядома, вадзіліся. Іх выяўлялі і выпраўлялі на прымусовае лячэнне. Не дапускалася і тунеядства. Праводзіліся рэйды па выяўленню злосных самагоншчыкаў. Канкурэнцыя з дзяржавай абыходзілася аматарам гандлю самагонам у разы. Лепшым участкам лічыўся той, дзе менш усяго мелася правапарушэнняў. Таму, калі праводзіліся прафілактычныя рэйды, многія ўчастковыя папярэджвалі сваіх вясковых сяброў, а тыя ўжо — сваіх блізкіх. Гэтак кума куме — і па ўсім сяле.  І ўжо да прыезду міліцыі ў вёсцы была ціш, гладзь ды божая благадаць.

У гэты выезд начальнік памяняў уклад: не папярэдзіў  куды запланавана наведацца. Накірунак атрымалі на ўчастак Шашуты пры ад’ездзе. Гэты немалады ўчастковы, у меры патрабавальны да людзей, нікому не шкодзіў.  Але быў аматар выпіць і балабол. Мо таму і трапляў у камедыйныя гісторыі і сярод чэрвеньцаў быў на слыху. Кампанію яму саставілі шафёр-сяржант міліцыі і опер ужо са стажам.

У гэты ж дзень Тэкля гнала самагон. Яшчэ зранку яна адчула сябе кепска — ні то сэрца ціснула, а мо душа адчувала нешта нядобрае, адным словам, бабулі было пагана. Ды ўсё ж пачатую справу яна давяла да канца. Вынесла і прыхавала ўсе прычындалы. Знесла і брагу ў канец агарода ды прысыпала зямелькай. Заставалася разліць “зелле” па ёмкасцях і прыхаваць. У гэты час у хату ўскочыў суседскі хлапчук:

– Цётка Тэкля, мяне мамка прыслала папярэдзіць, міліцыя самагон шукае, яны ўжо ў нас.

А на стале  — паўнюткае вядро самагону. Перапалоханая бабуля замяталася па хаце. Перад печчу, калі прыпадняць дзве палавіцы, выкапана ямка — успомніла яна раптам і, прыхапіўшы вядро з “зеллем”, кінулася туды. Але са двара ўжо чуліся галасы — відаць, ужо не паспее. Збянтэжаная ўшчэнт, зачапіла вядро з вадой, якое вісела на ланцугу (у тыя часы ў вясковых хатах перад печчу да столі прыбівалі ланцуг з крукам на канцы, дзе падвешвалі вядро з вадой). А вось пранясе, мільганула думка. Вядро з вадой ужо стаяла на падлозе, а з самагонам вісела на ланцугу, як і  належыць, прыкрытае накрыўкай, і тут жа на круку — кубак.

Зайшоўшым у хату міліцыянерам шыбанула ў нос сівушным перагарам, і яны не тлумачылі, чаго прыйшлі, а збялелая ў твары бабуля, прыціснуўшыся спіной да печы, трымалася за сэрца. Каб неяк разрадзіць атмасферу, опер пажартаваў:

– Ну, налівай, бабуля! Вунь які водар у хаце, дэгуставаць будзем.

На стале заставалася бутэлька з зёлкамі, напалову залітая першаком. Мо, гэта і выратавала  вынаходлівую бабулю, калі ўбачыла ў руках опера бутэльку:

– Хворая я, дзеткі, а гэтымі зёлкамі ад “рамацізны” ратуюся. Прасмярдзела ўжо ўся.

Не зважаючы на бабулю, вобыск усё ж распачалі. Рыючыся ў яе няхітрых пажытках, заглянулі ва ўсе закуткі, узнялі і палавіцы перад печчу, дзе мелася ямка.

…Перад рэйдам Шашута ёмка паснедаў бульбы з асяледцам, і цяпер яго дужа смажыла. Ён амаль адразу па прыходу падаўся да вядра з вадой, зачарпнуў. Ад некалькіх глыткоў перакрыла дыханне. Глянуўшы на Тэклю, яму падалося, што тую зараз душа пакіне. Перадыхнуўшы, дапіў “святую вадзіцу” і павесіў кубак. А вось пранясе, калі саратнікаў не пацягне да вады. Яму было шкада бабулю. Ціхая, адзінокая, хто ёй дапаможа? Вось яна і падрупілася, бо без гэтых “зёлак” дапамогі не чакай.

А хлопцы ўжо ізноў каля стала, пабоўталі бутэльку з зёлкамі, панюхалі і, параіўшы бабулі праветрыць памяшканне, падаліся да дзвярэй. Шашута ж на адыход апаражніў яшчэ адзін кубак, падміргнуў бабулі і выйшаў следам.

Невыносны пах сівухі суправаджаў аператыўнікаў і ў машыне. Шашута, распалажыўшыся на заднім сядзенні, адказаў на заўвагу так:

– Гэта вы жадаемае ўспрымаеце за наяўнае. Псіхалогія, братцы…

Расшалопалі толькі па прыбыцці ў міліцыю. Шашута беспрабудна спаў. Дзе і калі паспеў глынуць, ні на крок не адыходзячы ад іх, не маглі ўцяміць. Каб не падстаўляцца, адвезлі яго дамоў. Пройдзе нямала часу, і той не вытрымае, адкрые тайну.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391