Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Студзень.

Назва месяца красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень — значыць, сцюдзёны.  Па студзеню нашы продкі  меркавалі пра будучую вясну («Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік») і пра лета («Студзень мяце — ліпень залье»).

13 студзеня. Язэп, Давыд, Якуб, Малання. Другая куцця напярэдадні старога Новага года. Яна мае назву — «тоўстая» і «шчодрая». У народзе папярэджвалі: «Хто не пячэ бліноў перад Новым годам, у таго не будзе гладкай тлустай жывёлы, асабліва цялят». Шчодрым называўся і сам навагодні вечар, у які дзяўчаты, абраўшы прыгажэйшую, выпраўляліся спяваць шчадроўкі па сялу:

Шчадровачка шчадравала,

Пад акенца падбягала:

— Што ты, цётка, напякла,

Прынясі нам да вакна,

Бо ў нас дзяўчынка маленька,

У яе спаднічка красненька,

Чаботкі храмовы.

Будзьце з празнічкам здаровы!

Абрады, гульні, песні нярэдка паўтараліся з дня ў дзень на працягу ўсіх Каляд. Але, бадай, ніколі за год гэтак, як на Шчадраца, не захаплялася моладзь варажбою. Дзяўчаты абхоплівалі калы ў плоце і былі радыя, калі іх аказвалася ў пару; слухалі пад вокнамі, што скажуць у чыёй-небудзь хаце, і па тым меркавалі, пойдуць яны ў бліжэйшы час замуж ці не; выпякалі штосьці з мукі і кармілі сабаку — чыё першае ён з’есць, тая дзяўчына раней за іншых і замуж пойдзе; выпраўляліся ў хлеў і там у цемры хапалі авечак, а калі трапляўся баран — абавязкова дзеўчыне суджана быць замужам; прыслухоўваліся на двары, адкуль сабака забрэша — адтуль і жаніх з’явіцца і г. д.

14 студзеня. Стары Новы год, Васілле. У навагодніх павер’ях адчуваецца прысутнасць магіі «першага дня». Першы дзень года, праведзены належным чынам, нібыта гарантаваў удачу на ўвесь год. Хто з хатніх жыхароў у самы першы дзень года апярэдзіць астатніх: прынясе са студні вады і ўмыецца — на працягу года будзе рухавы і бадзёры. Калі снег на Новы год падаў з самага ранку, то і ўся зіма прадбачылася снежная. Калі на Васілле вецер дзьмуў з усходу — трэба было чакаць гарачага і сухога лета, калі з поўдня — умеранага, заходні вецер абяцаў мокрае лета, паўночны — халоднае, з градам.

18 студзеня. Міхей, Апалінарыя, Міна, Рыгор. Трэцяя (посная) куцця. Лічылася, што той, хто посціць напярэдадні свята Вадохрышча, і ўвесь год не з’есць нічога нячыстага ў стравах. Пасля заканчэння галоднай куцці сена, што ляжала на працягу двух калядных тыдняў, прыбіралася са стала і заносілася каровам, каб палепшыць і паскорыць іх малако, а заадно і засцерагчы ад сурокаў ведзьмы.

19 студзеня. Вадохрышча — апошняе свята каляднага цыкла: «Святое Хрышчэнне — і Калядам прашчэнне». У гэты дзень, калі, згодна з праваслаўным календаром, святкавалася хрышчэнне Ісуса Хрыста, асвячалася вада. Народ верыў у цудадзейную сілу такой вады і выкарыстоўваў пры розных бытавых выпадках і здарэннях: яе давалі выпіць хвораму, ёю апырсквалі новую хату перад тым, як засяліцца, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы; хрышчэнскай вадою асвячалі поле перад сяўбою і труну, перш чым пакласці туды нябожчыка. Дзе-нідзе ў гэты дзень дазвалялася выконваць некаторыя сялянскія работы, забароненыя на працягу ўсіх Каляд. Напрыклад, жанчыны маглі ўжо часаць да гладкасці лён, для таго каб і цяляты вадзіліся гладкія. На Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы, пасля якіх зіма паступова пачынала паварочваць на лета. У народзе казалі: «Трэшчы не трэшчы, прайшлі Вадахрэшчы — не к Ражству, а к Пятру», маўляў, большых маразоў ужо не будзе. Вадохрышча было днём, па якім арыентаваліся ў вызначэнні будучага надвор’я («На Вадохрышча вельмі сцюдзёна — у жніво вельмі горача»), спрабавалі прадказаць і якасць будучага ўраджаю («На Вадохрышча дзень цёплы — будзе хлеб цёмны»).

20 студзеня. Дзень памяці Іаана Хрысціцеля. З раніцы нашы продкі, перад тым як сесці за стол, пілі хрышчэнскую ваду з «Іярдані» (па назве ракі, у якой хрысцілі Ісуса Хрыста, гэтак на Вадохрышча зваліся ўсе мясцовыя рачулкі, адкуль бралася вада для асвячэння).

21 студзеня. Георгій, Емяльян, Васіліса. У гэты дзень, празваны ў народзе «Па абед Каляда», нібы канчаткова развітваліся са святамі. Да абеду не працавалі, а пасля паўдня ўжо браліся за адкладзеныя заняткі. Свята закончылася. На нейкі час у каляндарнай абраднасці надыходзіць зацішак.

25 студзеня. Таццяна, Сава. «На Таццяну звычайна бывае мароз. Сонечна — рана прыляцяць птушкі з выраю».

31 студзеня. Апанас, Кірыл. Дзень Апанаса лічыўся паловаю зімы ў дачыненні да назапашанага для хатняй скаціны корму. Калі яго ўжо выкарыстана палова, селяніну можна спакойна чакаць першага веснавога выпасу. Калі ж заставалася меней — трэба было карміць больш ашчадна, паколькі, згодна з народным назіраннем, добра ўкормленая з восені і ў першую палову зімы жывёла, калі і галодная пад весну, усё ж вясны не баіцца. Апанаса называлі абаронцам жывёлы ад маразоў.  Народная прыказка папярэджвала: «Хавай нос у Апанасаўскі мароз!»

Падрыхтавана па сайтах интэрнэта.

Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394