Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”

Павел РАБЕЦКІ,

“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”

школьнік, г.п.Смілавічы:

– Мяне часта пытаюць, ці не сын я рэдактара «раёнкі»  Людмілы Рабецкай. Не, мы проста аднафамільцы. Але, можа, нешта ёсць у нас падобнае – цяга да журналістыкі, да творчасці.  Я ужо колькі разоў дасылаў у «раёнку» свае матэрыялы, потым вельмі прыемна было бачыць іх надрукаванымі. Мне крыху дапамагае бабуля: яна хутчэй набірае на клавіятуры, таму я ёй дыктую. Пра мяне самога таксама пісалі ў «раёнцы», калі я ўдзельнічаў у конкурсе юных даследчыкаў. Яшчэ пашчасціла і на тэлебачанні «засвяціцца». Калі СТВ здымала пра наш Музей мануфактур, я быў экскурсаводам. Журналістка спытала маё прозвішча, я і кажу: «Рабецкі Паша». А яна смяецца: «Не, з Рабецкім Пашам я разам у чэрвеньскай гімназіі вучылася, а ты нехта іншы!»

Мне хочацца і надалей супрацоўнічаць з вамі. Калі будуць цікавыя падзеі ў школе, у жыцці – чакайце новых маіх заметак! Жадаю «раёнцы», каб больш людзей дасылалі ў газету свае лісты, і каб тое, што напісана, было цікава чытаць!

“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”

Валянціна ТАРАСІК, пенсіянерка, былая настаўніца:

– Колькі памятаю сябе, гэтая газета была ў бацькаўскай сям’і. Нават экзэмпляры яе захавала з таго часу, як называлася «КАЛЕКТЫВІСТ», «УПЕРАД». Мой бацька любіў чытаць яе.

Калі працавала ў школе, гэтыя экзэмпляры змясціла ў музеі, затым школу расфарміравалі, а музей «пераехаў» у іншую ўстанову.

Я і сама пісала ў «раёнку». Пра вёску, яе людзей, адметныя падзеі. Як былой настаўніцы, мне прыемна чытаць пра жыццё і працу настаўнікаў. Разам з мужам даведваемся пра ўсе раённыя навіны. Ні адзін матэрыял не прапускаем! Падабаецца чытаць нататкі і гумарэскі Марыі Бяжан, згадкі Уладзіміра Дарагужа. Даспадобы таксама гумарыстычная рубрыка «Што б гэта значыла?». Дасылала ў яе свае рыфмаваныя подпісы, іх публікавалі. У вольны час «зацягваюць» красворды.

На мой погляд, газета імкнецца зацікавіць насельніцтва рознага ўзросту, у ёй шмат насычанай інфармацыі. Шчыра прызнаюся: люблю наш «Раённы веснік»!

Алена ЧОПІК, прадавец:

“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”

– У нашай сям’і раённую газету даўно паважаюць і выпісваюць. Асабліва тата. Чытае «ад коркі да коркі».

Мне вельмі прыемна бачыць на старонках газеты фотаздымкі знаёмых. Зацікаўлена чытаю. І пра мяне пісалі, калі яшчэ ў школе вучылася!

Маю спецыяльны альбомчык. Туды я ўклейваю выразкі з газеты, калі яны тычацца мяне альбо маіх сяброў, сваякоў.

Цікаўлюся матэрыяламі пра моладзь, а таксама пра крымінальныя навіны, пра тое, дзе і што адбылося за апошні час на Чэрвеньшчыне. Звяртаюся ў рэдакцыю, калі трэба павіншаваць блізкіх.

“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”

Алена МАЛАХАВА, эколаг:

- «Раёнку» выпісваю даўно і пастаянна. Чытаю, каб знаёміцца з мясцовымі навінамі, апошняй інфармацыяй аб дзяржаўнай палітыцы, каб ведаць, чым жыве наша Чэрвеньшчына. Пастаянна карыстаюся вашымі паслугамі – праз газету віншую родных, сяброў з урачыстымі датамі.

Чытае «раёнку» ўся сям’я – муж Дзмітрый і двое дзяцей Ілля і Ганна.  Кожны знаходзіць нешта для сябе. Дзеці – рубрыку для падлеткаў «Равеснік»,  муж часцей звяртае ўвагу на віншаванні, я – на навіны. Памятаю многія матэрыялы пра здароўе, ахову навакольнага асяроддзя. Раней пастаянна на старонках з’яўляліся выступленні мясцовых дактароў, хацелася б бачыць іх артыкулы часцей.

У вас добры ахоп падзей: пішаце на тэмы гістарычныя, культурныя, спартыўныя і іншыя. Працягвайце працаваць у тым жа духу, ісці ў нагу з часам. Віншую вашу газету з юбілеем, рэдакцыі – далейшага росквіту, супрацоўнікам – жыццёвых сіл і поспехаў у працы.

Аляксандр ФЯДОСАЎ, сантэхнік:

“ЯК ДАЎНО СЯБРУЕЦЕ З “РАЁНКАЙ”?”

- З газетай сябрую даўно і выпісваю яе гадоў з дзесяць. Апошнім разам аформіў падпіску на палову года. Гартаю «раёнку» ад першай да апошняй старонкі. Чытаю матэрыялы пад рознымі рубрыкамі, і для падлеткаў у тым ліку. Цікаўлюся «Чэрвеньшчынай лірычнай» (вершамі, апавяданнямі), віншаванкамі, навінамі раёна – дзе і што адбываецца. Засяроджваюся на пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі:  добраўпарадкаванне дамоў, двароў, праца кацельняў і інш. Усцешна бачыць у газеце сельскае жыццё, гісторыю вёсак, асабліва ў ваенны час.

Праз «раёнку» мяне віншавалі з юбілеем – сястра, хросная. Стрыечная пляменніца Галіна Дайнека пісала да вас у рэдакцыю. Калісьці яна працавала ў Красным Дары, у школе; цяпер – жыхарка Бярэзінскага раёна. Апошнім разам, калі заязджала на Чэрвеньшыну, са школы яе запрасілі ў журы конкурса «Вучань года». З матэрыялам пра гэту падзею яна выступіла ў раённай газеце.

Ала КРАСОЎСКАЯ, пенсіянерка, в.Дзеруцкая:

– Я выпісвала «раёнку», калі яна яшчэ была «Калектывістам»! Потым звалася «Уперад». А зараз і з «Раённым веснікам» вельмі сябрую. Калі прыносіць паштарка газеты – а я наогул шмат чаго выпісваю, і «Советскую Белоруссию», і «Гаспадыню», і «Хозяюшку»,  і «Сваты», — дык кідаю ўсю работу і «раёнку» самую першую чытаю. Ад першай літары да апошняй, усе старонкі. Першымі мяне цікавяць навіны з розных вёсак: што дзе адбылося, хто чым вызначыўся. Увечары, як кладуся спаць, дык бяру «раёнку» і зноў перачытваю больш дасканала, а наогул кожны нумар магу па пяць разоў прачытаць! Бывае, пішуць у раёнцы пра маіх аднавяскоўцаў. Былі на Новы год дзеці, летам дзяўчаты, што ў ягады ходзяць. Часта бачу на старонках сваю залоўку, Тамару Сакалоўскую, яна узначальвае прафсаюз работнікаў АПК. Добрая жанчына, шмат людзям дапамагае. А у ранейшыя часы, калі быў у нас «Бальшавік», дык болей пісалі – і пра калгас, і пра ферму. Даяркі з Дзеруцкой добрыя працавалі – Кацярына Кручок, Валя Кацько. З тых зараз адна Надзея Канапелька засталася жывая.

Вось самой мне ў газету пісаць ніколі не даводзілася, хоць бывае, што і хочацца. Аднойчы склала фельетон. Вялікі атрымаўся, пра сямейныя адносіны. Паказала сяброўкам, дык казалі – трапны! Але не даслала. А яшчэ быў выпадак – от тое точна трэба было напісаць! Жыў жа ж у мяне колькі гадоў таму дома бусел. Цэлы год! Не змог у вырай паляцець, дык  я «ўсынавіла» яго. Зіму жыў ля печы, хадзіў па хаце. Лёшыкам яго звала. Тэлевізар со мной глядзеў!.. Я на канапе сяджу, ён падыдзе ды галаву мне пакладзе на плячо і стаіць… У люстэрка любіў глядзецца… Вясною ўжо пачаў у двары хадзіць. Я аддала яго ў Чыжоўку ў заапарк. А потым неяк сустрэла карэспандэнта Ігара Адамовіча ды кажу яму пра Лёшыка, а ён пытае: «Чаму ж раней не расказалі? Добры б матэрыял атрымаўся!»

Я жадаю ўсім супрацоўнікам рэдакцыі «раёнкі» здароўя, росквіту, таленавітых артыкулаў, добрых падзей, пра якія б вы маглі напісаць, і каб у газеты было шмат чытачоў.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 353

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 421

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396