Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Жадаю, каб прыходзіла “раёнка” ў кожны дом”

“Жадаю, каб прыходзіла “раёнка” ў кожны дом”

Мікола БАРБУК, в. Грабёнка:

Па-першае, дазвольце павіншаваць усіх супрацоўнікаў рэдакцыі з Новым 2014-ым годам, які надышоў ужо. Жадаю вам усяго найлепшага: здароўя, дабрабыту, цяпла ў сем’ях… Ну, а любімай раённай газеце – вялікага тыражу!

Радасна ўсведамляць, што тут сабраліся аднадумцы, творчыя, працалюбівыя, таленавітыя журналісты, якія сваімі аповедамі ахопліваюць не толькі ўсе падзеі раёна, але вобласці, рэспублікі, прадстаўляюць іх на старонках газеты. А яшчэ прыемна, што матэрыялы пад іх прозвішчамі можна прачытаць і ў прэсе рэспубліканскай. І гэта таксама гаворыць пра творчы і прафесійны ўзровень нашых журналістаў.

«Раёнцы» – 95… Нават не верыцца… А ўявіце сабе, што я знаёмы з ёй крыху больш за 50 гадоў! І зараз памятаю некаторыя нумары з таго часу, калі мне было дзесьці гадоў дзесяць. Тады газета называлася, здаецца, яшчэ  «Калектывістам». Яе выпісвалі не толькі ў нашай сям’і, але і мой дзядуля, якому было ўжо шмат гадоў. І вось на працягу ўсяго гэтага часу мы сябруем з «раёнкай».

Калі я быў студэнтам філфака БДУ, дык па прыездзе дахаты заўсёды з увагай перачытваў усе тыя нумары раённай газеты, якія выходзілі ў маю адсутнасць на Чэрвеньшчыне. Гэта было вельмі і вельмі цікава! Дарэчы, першая мая публікацыя з’явілася ў газеце «Уперад», калі я быў студэнтам трэцяга курса. Добра памятаю ганарар у чатыры рублі з капейкамі. А матэрыял быў пра работнікаў рыбгаса «Волма». Я ж сам з тых краёў…  Ну, а потым паступова пачалося знаёмства з журналістыкай больш грунтоўнае. І час ад часу на старонках «раёнкі» з’яўляліся і мае публікацыі.

Сорак гадоў я адпрацаваў настаўнікам, і ўвесь гэты час раённая газета была і застаецца самым любімым выданнем. Мы выпісвалі вельмі шмат перыёдыкі, але пачыналі знаёмства з газетамі і часопісамі менавіта з «раёнкі». Такая традыцыя працягваецца і зараз…

Прыемна, што на сваіх старонках наша газета дае магчымасць чытачам знаёміцца з жыццём раёна, яго гісторыяй, жыхарамі, адметнымі працаўнікамі, творцамі… Заўсёды кранаюць матэрыялы, якія распавядаюць пра вядомых  людзей Чэрвеньшчыны, што праславілі наш раён. Гэта таленавітыя пісьменнікі, паэты, дзеячы мастацтва, навукоўцы… Мы вельмі рады, што дзякуючы карэспандэнту газеты Святлане Адамовіч шмат даведаліся пра нашага касманаўта Алега Навіцкага. Думаю, што на старонках «раёнкі» з’явіцца яшчэ не адна публікацыя пра жыццё і дзейнасць гэтага выдатнага чалавека, які праславіў наш раён не толькі на ўвесь былы Савецкі Саюз, але сапраўды на ўвесь свет!

Канешне, нас, сям’ю настаўнікаў, заўсёды цікавіла і цікавіць школьнае жыццё. Матэрыялы гэтай тэматыкі прачытваем найперш.

Думаю, сёлета асаблівую ўвагу калектыў рэдакцыі зверне на 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і на падрыхтоўку да святкавання ў годзе наступным такога ж юбілею Вялікай Перамогі. Наша Чэрвеньшчына багатая на людзей, якія праявілі мужнасць і адвагу ў суровыя ваенныя гады, са зброяй у руках абараняючы Радзіму ад ворагаў. Вайна не мінула практычна ніводнай сям’і. Мой дзядзька, Шуша Іван Сцяпанавіч,  таксама загінуў у гэтай жудаснай віхуры. І мы, родныя і блізкія, нават і зараз не ведаем, дзе знаходзіцца яго магіла… Вельмі шмат у навучальных установах, у тым ліку і ў нашай Грабёнскай школе, надаецца ўвагі ўшанаванню памяці тых, хто загінуў на вайне.

Але вернемся да раённай газеты. Калі крышку казаць пра заўвагі, дык гэта, як на тэлебачанні, радыё і ў іншых выданнях, — замнога рэкламы. Але мы, канешне ж, разумеем, што менавіта яна дае магчымасць выжыць, умацавацца, быць фінансава забяспечанымі… Хацелася б таксама больш цікавых конкурсаў для чытачоў, больш адметных гісторый, якія адбываліся з жыхарамі Чэрвеньшчыны.

Сярод іншага мы заўсёды прачытваем міліцэйскую хроніку. Калі ідзе інфармацыя пра затрыманых у нецвярозым стане за рулём, называюцца прозвішчы. А калі справа тычыцца тых асоб, якіх пазбавілі бацькоўскіх правоў, чамусьці іх прозвішчы не агучваюцца. Мне здаецца, трэба называць найперш іх – тых, хто, па сутнасці, адрокся ад сваіх дзяцей. Дзеці-сіроты пры жывых бацьках – гэта жахліва…

А вось тое, што друкуюцца ў газеце віншаванні, — вельмі добра. Бо нават калі каго раптам забудзешся павіншаваць альбо не будзеш ведаць, калі цікавы табе чалавек адзначае ўласнае свята, зірнеш на старонкі «Раённага весніка» – і возьмеш у рукі тэлефон, каб павіншаваць імянінніка. Здаецца, дробязь, а прыемна…

Я шчыра віншую калектыў рэдакцыі з юбілеем выдання. Мне хочацца пажадаць, каб вашу і нашу «раёнку» сапраўды выпісвалі ў кожную сям’ю, у кожны дом!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 669

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 354

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396