Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Наша газета на любы густ кладзецца»

«Наша газета на любы густ кладзецца»

Таццяна ЖДАНОВІЧ, в. Рэчкі:

Свае першыя крокі ў  раённай газеце я рабіла як разгадчык красвордаў. Потым пачала  складваць  іх сама.  Дасылала ў раёнку, іх апрацоўвалі, акуратна вычэрчвалі сетку, даводзілі да ладу  і , якая радасць,  друкавалі. Затым,  дзякуючы колішняму рэдактару Аляксандру Станіслававічу Бушэнка, які  заўважыў у мяне  журналісцкія здольнасці, пачалі друкаваць мае замалёўкі пра аднавяскоўцаў, вясковыя небыліцы. Мяне падтрымлівалі і  прасілі надалей супрацоўнічаць з газетай.

Да гэтага часу памятаю  самы  незвычайны падарунак, якім мяне,  як аднаго з  актыўных аўтараў,   ўзнагародзіла  рэдакцыя раённай газеты … смілавіцкімі валёнкамі. Якая я ж гордая ехала на рэйсавым аўтобусе  дадому з перакінутым чераз плячо падарункам!

Сваю ж першую пробу пяра  пачынала на старонках піянерскіх газет з чацвёртага класа.  За актыўнае супрацоўніцтва  газета «Зорька» узнагародзіла імянной пуцёўкай у рэспубліканскі лагер «Зубраня»  на юнкораўскую змену. Пра гэта напісалі ў нашай раённай газеце тады яшчэ «Уперад».  Памятаю, як прыехаў у школу былы фотакарэспандэнт газеты Леанід Гохман і сфатаграфаваў мяне, як адну з таленавітых вучаніц.  Маё фота доўга захоўвалі бацькі. Які ж гонар гэта быў і для іх, і для школы, і для мяне! З таго  часу у мяне з»явілася яшчэ большае жаданне пісаць у газету.

Потым мой партрэт надрукавалі ў газеце як дэпутата  Чэрвеньскага райсавета. Якая я атрымалася на ім прывабная, маладая і такая сур»ёзная!

Затым была цэлая фотасесія ў родных Рэчках,  калі рыхтаваўся матэрыял пра нашу вёску пад рубрыкай «Куточак Чэрвеньшчыны» і якую цудоўна зрабіла Эма Мікульская.  Дарэчы, я вельмі люблю яе фотаэцюды з дзецьмі. Столькі  дабрыні, непасрэднасці, адкрытасці  ў кожным кадры!

Пачынаю чытаць раённую газету з першай старонкі з афіцыйных матэрыялаў. Некаторыя іх ігнаруюць, а мне  яны патрэбны для работы, каб інфармаваць або патлумачыць вяскоўцам пра найбольш важныя  падзеі ў краіне, вобласці. Люблю чытаць лірычную старонку, асабліва паэзію Раісы Вераціла, Уладзіміра Пецюкевіча. Апошнім разам мне вельмі спадабалася казка Генадзя Аўласенкі  пра Бусю. На жаль, даўно не бачыла на старонках вершы Людмілы Запрудскай з Рудні.

Малайчына Уладзімір Георгіевіч Дарагуж. Заўсёды чакаю яго эпіграмы, замалёўкі  і чытаю іх з задавальненнем.  Піша трапна, яскрава, з пачуццём гумару.

Крэатыўна  выказвае свае думкі Наталля Каралькевіч на старонках «Равесніка» для падлеткаў. Мне па духу яе стыль, мо, і я б так пісала ў маладосці.

Расповяды Святланы Адамовіч чытаем усёй сям»ёй услых. Яны шчырыя, такія праўдзівыя да слёз, на сакавітай і граматнай роднай мове.

А вось і рэкламны шчыток. Што рэкламы зашмат – відавочна. Але ж газета жыве за яе кошт. Разумею, таму і пагаджаюся. Самой неаднойчы прыйшлося карыстацца аб»явамі. Вырашыла памяняць вокны ў доме. Чытаю, ажно 8 аб»яў пра вокны, ледзь выбрала. Дарэчы, у маёй сумачцы ляжаць выразкі  з аб»явамі. Вось «таксі», «ветурач на выклік», «куплю жывёлу». Карыстаюся імі сама і падказваю сваім аднавяскоўцам..

На маю думку, наша газета на любы густ кладзецца. Матэрыялы, у асноўным, пазітыўныя. Чытаю з задавальненнем. Вось каб трошкі яе ў колеры пабачыць.

Заканчваю свой аповяд пажаданнем, каб у дзень юбілею любімай газеце  –  прэміі, хаця б і грашовай. Дзякуй рэдакцыі, што столькі гадоў сябруюць са мной, даюць магчымасць рэалізаваць свае думкі на яе старонках. А ўсяму калектыву жадаю здароўя і, як гавораць  мае аднавяскоўцы,  каб лёгенька працавалася.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 378

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 425

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396