Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Ліана КАРНЕЙЧЫК,

у дэкрэтным адпачынку:

– Сёлета ў маім жыцці адбылася вельмі прыемная, добрая падзея – нарадзілася мая дачушачка, Эмілія. 14 студзеня ёй ужо споўніцца годзік. Яна прыгожая, ласкавая, цікаўная, вучыцца хадзіць, спрабуе размаўляць. Я вельмі шчаслівая, што ў мяне з’явілася дзяўчынка. Спадзяюся, будзе мне памочніцай, калі падрасце. Буду апранаць ёй прыгожыя сукеначкі, банцікі завязваць, заплятаць коскі. Пакуль што, праўда, асабліва няма чаго заплятаць!.. Але спадзяюся, у яе вырастуць густыя доўгія прыгожыя валасы.

У наступным годзе адбудзецца яшчэ адна адметная для мяне падзея: старэйшы сынок, Сцяпан, пойдзе ў школу. Ужо зараз ён ведае літары, умее лічыць. Вельмі кемлівы і дапытлівы. З вясны пачну яму прыглядаць школьныя прылады, касцюмчык. А ў верасні пойдзем у першы клас. Хацелася б, как сын добра вучыўся.

Сама я таксама думаю пра вучобу. Планую ў наступным годзе паспрабаваць паступіць у ВНУ, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Магчыма, не ўсё адразу атрымаецца. Усё ж такі шмат увагі патрэбна ўдзяляць дзецям, і на падрыхтоўку да іспытаў застаецца мала часу. Але я буду вельмі старацца і спадзяюся, дасягну сваёй мэты!

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Галіна НІКАЛАЙЧЫК, выкладчык ліцэя:

– У мяне ў гэтым годзе быў дваццатага снежня юбілей – 50 гадоў! Дарэчы, 27 з іх я адпрацавала ў ліцэі, выкладаю спецпрадмет «асновы эканомікі». Я каталічка, і мой Дзень нараджэння заўжды прыпадае на Калядны пост. Таму святкую заўжды дваццаць пятага, на каталіцкае Ражство Хрыстова. Я і нарадзіцца павінна была ў гэты дзень, але, па словах мамы, «паспяшалася». Так усё жыццё і жыву, па-харошаму спяшаючыся!..

У наступным годзе мае дзеці закончваюць вучыцца. Сын – у вышэйшым радыётэхнічным каледжы, дачка – у нархозе, да таго ж яна яшчэ плануе выйсці замуж. А ўнучка старэйшая, Варвара, пойдзе ў першы клас. Так што падзей радасных чакаецца шмат. Усяго ў мяне трое дзяцей, старэйшы сын працуе ў камп’ютарнай кампаніі ЭПАМ-сістэм, туды ж і малодшы размеркаваўся.

Сама я ў наступным годзе выходжу на выслугу, перайду на работу метадыста. Мо, больш часу з’явіцца для любімых хатніх заняткаў. Адно маё хобі – даглядаю хатняга пестуна, ката Макса. Яшчэ вязаць вельмі люблю! І агародам займацца. У мяне столькі расце ягад! Сёлета назапасіла поўны маразільнік, і яшчэ прадала летам на мільён.

Жадаю ўсім чытачам «раёнкі», каб у іх таксама ў наступным годзе было шмат прыемных падзей!

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Святлана КУЗМІЧ, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў,

клас скрыпкі:

- У адыходзячым годзе ў нас былі дастаткова яркія падзеі.  Капэла «Ігуменскія крыніцы» пад кіраўніцтвам дырэктара школы Васіля Капцелава і вакальны ансамбль «Рэха» ў лютым падцвердзілі званне «народны».  Гэта значная падзея для нас. У маі ў касцёле Ўзвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені адбыўся канцэрт «Ігуменскіх крыніц», прысвечаны творчасці беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі. Калектыў удзельнічаў у ХVI Міжнародным фестывалі-конкурсе народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у горадзе Паставы Віцебскай вобласці. Мы атрымалі дыплом першай ступені і званне лаўрэата.

Шмат выступалі за межамі школы. Канцэрты праходзілі ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, доме-інтэрнаце ў Чэрвені, бібліятэках і на іншых пляцоўках, ва ўстановах. Год запомніўся прыгожым выступам нацыянальна-акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча на выпускным вечары школы мастацтваў.

Мая выхаванка Юля Шыпуля сёлета ў складзе ансамбля выступіла на конкурсе ў Мар’інай Горцы, музыкі ўзялі другое месца.

Як выкладчыку радасна ад таго, што вялікая колькаць дзетак сёлета прыйшла займацца ў мой клас. Ідзе папулярызацыя скрыпічнай музыкі, нягледзячы на наш камп’ютэрызаваны час. Стараюцца ўсе першакласнікі, хтосьці ў большай ступені , хтосьці ў меньшай. І дзеці, і іх бацькі зацікаўлены ў навучанні, што немалаважна і не можа не радаваць. Ёсць некалькі вучняў , якія заахвоціліся музыкай і хочуць звязаць з ёй жыццё. Цешыць і тое, што да гэтага часу былыя навучэнцы тэлефануюць мне, нягледзячы на тое, што многія з іх даўно выпусціліся.

У планах на год будучы  як музыкі – працягваць выступаць у складзе «Ігуменскіх крыніц» і «Рэха», як выкладчыка – дапамагаць вучням у музычным развіцці, каб не страцілі цікавасць да навучання, па магчымасці – зноў стварыць ансамбль скрыпачоў і прыцягнуць да працы там малодшую групу, актыўна выступаць, каб дзеці маглі атрымаць вопыт ігры на сцэне.

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Аляксей ЛУЦЭВІЧ, вучань:

- Сёмы год займаюся вольнай барацьбой у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву пад трэнерствам Валерыя Баторшына. Сёлета былі два спаборніцтвы – абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, – у якіх я браў удзел. «Вобласць» праходзіла ў Смалявічах. Я заняў другое месца.

Рэспубліканскія гульні праходзілі ў Гомелі. Больш за 100 удзельнікаў, вялікая колькасць гледачоў. Я прайшоў кваліфікацыю, двойчы выйграў.  Быў адным з малодшых, адзіны прадстаўнік Чэрвеня.  Магчыма,  для трэцяй перамогі мне не хапіла вынослівасці. У сакавіку будуць яшчэ адны спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню, сярод юнакоў 1999-2000 гадоў нараджэння. Ёсць час папрацаваць над сабой.

У планах на 2014 год – выйграць «рэспубліку». Летам збіраемся сям’ёй адпачыць ва Украіне. Гэта будзе мая першая паездка за мяжу. Да таго ж – планую добра здаць школьныя экзамены. Я вучуся ў 9 класе. «Мовы» лёгка ідуць, а вось хімію разумею дрэнна. З будучай прафесіяй пакуль не вызначыўся, але наперадзе яшчэ больш за два гады вучобы ў школе.

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Аксана АГЕЙЧЫК, лабарант:

– Для мяне асабіста і для маёй сям’і такой падзеяй было тое, што мы атрымалі ключы ад уласнай двухпакаёвай кватэры ў навабудоўлі па вуліцы Барыкіна. З 2004 года стаялі ў чарзе на паляпшэнне жылля. А чатыры гады таму пачалі праз кааператыў будаваць кватэру. Пакуль я, муж Уладзімір і сын Павел жывём у службовай. Плануем пераехаць вясной, а зараз пачалі рабіць «касметычны» рамонт, уладкоўваць жыллё па свайму густу.

Хачу праз газету шчыра падзякаваць сваім бацькам.

Яны шмат дапамаглі нам матэрыяльна і маральна.

Чым адметны быў для Вас год і якое жаданне на наступны?

Максім АЛЬХОВІК,

навучэнец 3-га курса Чэрвеньскага прафесійна-будаўнічага ліцэя:

– Самая адметная падзея 2013 года ў маім жыцці — гэта ўдзел у раённым конкурсе па працоўнаму навучанню. Праходзіў ён у трэцяй школе. Там было тры асноўных заданні, з якімі я паспяхова справіўся. Ганаруся, што заняў другое месца.

У наступным годзе буду імкнуцца заняць першае месца і паехаць на рэспубліку, каб там годна прадставіць наш ліцэй. На конкурс мяне рыхтаваў майстар вытворчага навучання Мікалай Іванавіч ЗЕНЕВІЧ. Вельмі ўдзячны яму за гэта.

Калі я скончу навучанне ў ліцэі, буду мець такія спецыяльнасці: столяр-цясляр, паркетчык, сцякольшчык, станочнік. Мне падабаецца працаваць с дрэвам. Магу ўжо без праблем штосьці дома адрамантаваць.

Пытанні задавалі і фатаграфавалі Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, Сняжана КАЎГАРЭНЯ і  Кацярына ШУМКО

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 677

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396