Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

АДРАДЗІЦЬ, ЗАХАВАЦЬ, ПЕРАДАЦЬ ІНШЫМ

Зацікаўленая размова на гэтую актуальную тэму ішла днямі за «круглым сталом» у чытальнай зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Ладзілі яго менеджэр праекта «Жывая гісторыя майго краю» Марына Малініна, кіраўнік Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Голас сэрца» Святлана Блай і каардынатар праекта «Гэты свет вялікі, ён — твой і мой!» ПалінаЧаркас.

АДРАДЗІЦЬ, ЗАХАВАЦЬ, ПЕРАДАЦЬ ІНШЫМ

З Чэрвеньшчыны прымалі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў культуры, раённага краязнаўчага музея, упраўлення  па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, актыўныя чытачы бібліятэкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Алена Гоман.

Перад пачаткам размовы ўдзельнікі «круглага стала» атрымалі спецыяльна падрыхтаваныя  інфармацыйныя матэрыялы. З іх прысутныя мелі магчымасць даведацца, што  сабой уяўляе праект «Жывая гісторыя майго краю».  Рэалізуецца ён ва ўсіх абласцях Беларусі Прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў», Магілёўскім экалагічным аб’яднаннем «ЭНДА», маладзёжным грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка». Партнёрамі па праекце з’яўляюцца таксама Абласныя інстытуты развіцця адукацыі. Фінансуецца праект Еўрапейскім саюзам са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Праект разлічаны на тых, хто:

- займаецца адукацыйнай і культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сельскай мясцовасці і аддаленых рэгіёнах;

- мае намер больш даведацца пра гісторыю, культуру і прыродны патэнцыял роднага краю і гатовы падзяліцца сваімі ведамі з іншымі;

- цікавіцца новымі тэндэнцыямі і паспяховымі мадэлямі развіцця сельскіх рэгіёнаў;

- плануе рэалізаваць праекты па прасоўванні беларускай нацыянальнай індэнтычнасці, развіцці сельскіх тэрыторый і малых населеных пунктаў.

Прадстаўляючы ўдзельнікам “круглага стала” праект “Жывая гісторыя майго краю”,  Марына Малініна зазначыла:

АДРАДЗІЦЬ, ЗАХАВАЦЬ, ПЕРАДАЦЬ ІНШЫМ

– Асноўная наша мэта — падтрымаць ініцыятывы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых праз семінары, курсы, асабістыя захапленні і іншыя формы атрымання ведаў. На гэта скіраваны адпаведныя міні-праекты. Іх аб’ядноўвае агульны праект “Жывая гісторыя майго краю”. Да ажыццяўлення яго мы спрабуем прыцягнуць шмат арганізацый — і дзяржаўных, і грамадскіх. У нас ёсць эксперты, якія дапамагаюць у гэтай  важнай справе.

Праект “Жывая гісторыя майго краю” скіраваны на адраджэнне невялікіх населеных пунктаў, вёсак, пасёлкаў, выкарыстоўваючы патэнцыял, які ёсць на гэтых тэрыторыях. У прыватнасці, гістарычны, бо вельмі шмат цікавых месцаў з багатай гісторыяй. Патэнцыял культурны — з пэўнымі традыцыямі, абрадамі, якія адыходзяць, а іх хацелася б захаваць. У многіх месцах ёсць цікавы прыродны патэнцыял — незвычайныя куточкі прыроды, наваколля.

Усё гэта і іншае, што тычыцца традыцыйнай народнай культуры, маецца на мэце адрадзіць, захаваць, перадаць іншым, каб яно працавала на развіццё рэгіёна. А яшчэ, што вельмі важна, каб самі мясцовыя жыхары  далучаліся да гэтай дзейнасці, праяўлялі цікавасць, атрымлівалі карысць ад таго, што адбываецца.

Нашы эксперты навучаюць, як можна атрымліваць вусныя звесткі па гісторыі краю, аб мясцовых жыхарах, а таксама з дапамогай архіваў; як выкарыстаць пэўныя прыродныя асаблівасці для таго, каб стварыць цікавы прыцягальны імідж тэрыторыі. З гэтай мэтай праводзяцца конкурсы ініцыятыў. У іх прымаюць удзел арганізацыі, якія маюць уяўленне аб патэнцыяле тэрыторыі і жадаюць штосьці на ёй зрабіць карыснае сіламі саміх жыхароў. Выйгралі конкурс 12 міні-праектаў. Апроч таго, існуе 6 пілотных праектаў. Такім чынам, на сённяшні дзень у Беларусі рэалізуецца 18 міні-праектаў. Яны самыя розныя. Напрыклад, у вёсцы Семежава Капыльскага раёна вельмі ўнікальна гатуюць стравы. Яны характэрны толькі для гэтай  мясцовасці. Там сабралі іх рэцэпты, праводзілі майстар-класы, выдалі кнігу і набор паштовак. Цяпер кожны жадаючы мае магчымасць пазнаёміцца з рэцэптамі ўнікальнасці той ці іншай стравы.

АДРАДЗІЦЬ, ЗАХАВАЦЬ, ПЕРАДАЦЬ ІНШЫМ

Вёска Выганішчы Івацэвіцкага раёна адметная тым, што падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту. У наваколлі захаваліся доты, дзоты — унікальныя сведчанні гісторыі. Мясцовыя актывісты маюць намер іх прывесці ў належны стан і арганізоўваць сюды экскурсіі, каб непасрэдна на гэтым месцы чалавек мог адчуць, што тут адбывалася.

У Шчучыне на Гродзеншчыне адраджаюць элементы вельмі ўнікальнага калісьці батанічнага сада, мяркуюць зрабіць яго мясцовым брэндам.

Ідэй шмат, міні-праекты розныя па свайму зместу. А завяршыцца праект “Жывая гісторыя майго краю” летам наступнага года фестывалем. Падчас яго адбудзецца прэзентацыя ўсіх 18 міні-праектаў. Удзельнікі фестывалю даведаюцца, што здзейснена і што робяць іншыя нашы прыхільнікі.

Край — гэта не толькі тэрыторыя, але і людзі. У межах праекта “Жывая гісторыя майго краю” Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Голас сэрца” рэалізуе міні-прект, які прысвечаны далучэнню насельнікаў дарослага псіханеўралагічнага інтэрната ў Язоўках да гісторыка-культурнай спадчыны Чэрвеньшчыны. Вось што распавяла з гэтай нагоды Святлана Блай:

-- Задача трэцяга тысячагоддзя — развіццё. У тым ліку і чалавека. У гэтым накірунку мы працуем, зыходзячы з Канвенцыі аб правах інвалідаў. Пад нашым патранажам два інтэрнаты Беларусі — у Язоўках і ў Гродзенскай вобласці. Што мы робім? Ажыццяўляем праграму працоўнай тэрапіі матэрыяльна-тэхнічным аснашчэннем, ствараем умовы для занятасці карыснай працай. У прыватнасці, абсталявалі ў гэтых інтэрнатах 12 майстэрань. Самых розных — ад бісерапляцення, разьбы па дрэву да швейнай майстэрні. З нашай дапамогай пераабсталёўваліся спартыўныя і актавыя залы і штокольвечы іншае. Гэта падтрымала пэўным чынам інтэрнаты.

У працэсе ўзаемадзеяння мы ўбачылі тут шмат добрых і таленавітых людзей ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. Але яны замкнутыя ў сабе. Іх развіццю трэба садзейнічаць. А таксама навучаць стасункам у грамадстве, знаёміць з раёнам, у якім жывуць. Каб ведалі гісторыю гэтага краю, каб сваімі вачыма пабачылі цікавыя месцы падчас экскурсій. Маем намер клапаціцца разам з мясцовымі актывістамі, каб насельнікі індома прымалі ўдзел у святочных мерапрыемствах, выставах рамёстваў. Ёсць таксама жаданне з’яднаць некаторых з іх сем’ямі і сваякамі. З гэтай мэтай распрацоўваецца міні-праект “Блізкія людзі”.

Працгваючы гэтую думку, Паліна Чаркас засяродзілася на наступным:

– Насельнікі інтэрната трапілі ў такую жыццёвую сітуацыю не па сваёй волі. Грамадства таксама павінна несці адказнасць за

АДРАДЗІЦЬ, ЗАХАВАЦЬ, ПЕРАДАЦЬ ІНШЫМ

памылкі, якія мелі месца. За тое, што сем’і не заўсёды добранадзейныя, не ўсе маюць магчымасць належным чынам клапаціцца аб сваіх блізкіх. Трапляючы ў інтэрнат, яны часта пазбаўлены падтрымкі родных, блізкіх людзей. І нам вельмі хочацца дапамагчы ім. У тым ліку і праз далучэнне да гісторыка-культурнай спадчыны.

Беларуская традыцыйная культура мае вялікі патэнцыял — выхаваўчы, пазнавальны, эстэтычны. Гэта, безумоўна, дасць магчымасць насельнікам інтэрната адчуваць сябе членамі грамадства, прадстаўнікамі раёна.

Асноўныя накірункі дзейнасці для інтэрната ў Язоўках наступныя:

- майстар-класы “Беларуская нацыянальная святочная кухня”. “Каляды” — куцця. “Масленіца” — бліны і аладкі. “Вялікдзень” — кулічы і Велікодныя яйкі.

- Майстар-класы “Беларускія народныя рамёствы”, “Беларускі народны танец”, “Народнае дэкаратыўна- прыкладное мастацтва”.

- Гутаркі па асновах хрысціянскай рэлігійнай культуры, прысвечаныя нараджэнню Хрыстову. Наведванне сумесна з мясцовымі жыхарамі царквы.

- Удзел разам з мясцовымі жыхарамі ў святочным канцэрце.

- Удзел у азнаямляльнай паездцы па хрысціянскіх храмах  Чэрвеня.

- Наведванне пасёлка Смілавічы (апрабацыя турыстычнага маршрута “Мая Ігуменшчына”). Знаёмства з гісторыяй і культурай свайго краю, яго флорай і фаунай, тапаніміяй, тапаграфіяй, арыентаваннем на мясцовасці. Знаёмства з жыхарамі населеных пунктаў, які знаходзяцца паблізу.

У маі наступнага года плануецца за “круглым сталом” падвесці вынікі гэтага міні-праекта і вызначыць накірункі далейшага супрацоўніцтва. У тым жа месяцы насельнікі інтэрната, работнікі раённых і вясковых устаноў культуры, мясцовыя жыхары, прадстаўнікі раённай адміністрацыі, сродкаў масавай інфармацыі прымуць удзел у заключным фестывалі “Гэты свет вялікі, ён — твой і мой!”. Тут будуць прадстаўлены выстава работ удзельнікаў праекта, фотавыстава, канцэртная праграма, творчая справаздача “Мой край — маімі вачыма”.

Удзельнікі “круглага стала” ў чытальнай зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі Станіслава Баркоўская, Зоя Сушкевіч, Інэса Семчанка, Эдуард Дулеба, Алена Гоман і іншыя ў сваіх выступленнях станоўча паставіліся да прадстаўленага праекта  і, зыходзячы са сваіх магчымасцяў, маюць намер садзейнічаць яго ажыццяўленню. А значыцца і таму, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі адчувалі паразуменне і падтрымку жыхароў раёна.

А.РУЖЫН.

Фота Эма МІКУЛЬСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 669

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 355

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396