Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЗГАДКІ

Уладзіміра ДАРАГУЖА.

г.Чэрвень.

Бінаўральны эфект.

Навошта чалавеку два вухі? Бог усё абдумаў,  перш чым ствараць. Два вухі патрэбныя, каб вызначыць кірунак на крыніцу гуку. Чалавек паварочвае галаву так, каб для абодвух вухаў сіла гуку была аднолькавай. Гэтая здольнасць называецца бінаўральны (двувухі) эфект.

Той восенню мы, студэнты-фізікі, капалі бульбу ці то ў Ратамцы, ці то ў Фаніпалі. Увечары, калі падаілі кароў, наш стараста Сева з бідонам пайшоў па малако на ферму.  Напрасткі, праз лужок, усяго метраў за трыста. Пакуль ён там хадзіў,  над лужком утварыўся густы туман, і Сева вяртаючыся заблудзіўся. Адчуўшы няладнае, мы выйшлі яго гукаць. А быў ён глухі на адно вуха, чуе нас, а з якога мы боку не ведае.  І блукаў ён у тумане, пакуль мы не знайшлі яго і не вывелі.

Тэатр і я

Яшчэ да вайны, калі  быў дашкольнікам, маці брала мяне ў школу, дзе  яна працавала, на алімпіяды. Так у той час называліся агляды мастацкай самадзейнасці. Песні, танцы, драматычныя інсцэніроўкі. Крыху пазней  бачыў я спектакль  «Майская ноч» па Гогалю, які паставіў настаўнік  Гарбузаў.

А пасля вызвалення горада ад фашыстаў у Доме культуры кожны дзень давалі канцэрты франтавыя брыгады. Хто выступаў з артыстаў – не ведаю, быў надта малы, каб запомніць. Магчыма, прыязджалі Клаўдзія Шульжэнка, Лідзія Русланава, Леанід Уцёсаў, Марк Бернэс, Ізабэла Юр’ева і іншыя карыфеі  савецкай эстрады, якіх я палюбіў пазней. Выступалі  і артысты арыгінальнага жанру, магчыма Месінг і Кіо. Былі і спектаклі, памятаю фінал аднаго. Смяротна паранены марак дыктуе медсястры ліст  пра  свой апошні бой і замаўкае. «Каму?! Па якому адрасу паслаць?» – пытаецца медсястра.  «Масква, Крэмль, Сталіну», – вымаўляе марак  і памірае.

На пачатку пяцідзясятых летам  да нас прыязджаў перасоўны ўкраінскі музычны тэатр, ён прывозіў такія шэдэўры, як «Наталка палтаўка», «Шэльменка-дзяншчык» і  іншыя. Але аднойчы здарылася трагедыя. Насустрач артыстам, якія ехалі на грузавіку, ішоў лесавоз. Калі яны параўняліся, бярвенне рассыпалася…

У БДУ, калі я там вучыўся, быў неблагі  аматарскі тэатр, ставілі «На дне» і іншыя класічныя творы. Мы, студэнты, кожны месяц  хадзілі ў тэатры – оперны, купалаўскі, рускі.  Але артыстам  я  зрабіўся крыху пазней, калі працаваў у Возерскай школе. Для жыхароў сяла настаўнікі ставілі спяктаклі  па  п’есах сучасных аўтараў, беручы іх з часопіса «Молодёжная эстрада». Мне даставаліся ролі  станоўчых герояў, маладых, як  і  я, людзей. Першы раз было боязна выходзць з-за куліс, на сцэну  мяне выштурхнуў мой сябар  Саша Крупнік. Узгадваю маю рэпліку, якой заканчваўся адзін са спяктакляў: «Когда идёшь в лесосеку – опасайся гнилого дерева».

У шасцідзясятыя, калі я ўжо працаваў у Чэрвені, да нас часта прыязджалі  мінскія тэатры. Так, запомнілася «Паўлінка» ў выкананні купалаўцаў, опера Дж.Вердзі «Травіята»  у канцэтным выкананні артыстаў тэатра оперы і балета. У гэты ж час зіхацеў  тэатральны калектыў Чэрвеньскага дома культуры, якім кіраваў Аляксандр Міхайлавіч Гарбузаў. Былі выдатныя  пастаноўкі  -»Барабаншчыца» (у галоўнай ролі  Лідзія Мікалаеўна Задорына)  і «Лявоніха на арбіце». Пра апошні спектакль у нас казалі  «Лявон на арбіце», бо  ролю Лявона бліскуча выканаў Леанід Францавіч Камароўскі.

На пачатку дзевяностых нашым народным тэатрам кіравала  прафесійная рэжысёрка Андрэева, якая была закаханая ў творчасць Аляксея Дударава і ажыццявіла пастаноўку некалькіх яго п’ес. Мне давялося ўдзельнічаць у дзвюх апошніх пастаноўках. У драме «Адцуранне» я выконваў ролю Вяшчуна. Спектакль зрабілі музычным . На вершы чэрвеньскіх паэтаў музыку напісаў Ігар Адамовіч, ён жа і выканаў у спектаклі  гэтыя песні. У тым ліку і адну на мае словы  – «Плач па Беларусі» («Дзе нашых продкаў слава»).  У другой драме  «У сумерках» я выконваў ролю ветэрана вайны Старцава.  Іншы ўзрост – іншыя ролі, ролі ўжо не маладых людзей.

Крывая лінія

Прылада для вымярэння даўжыні крывых ліній на картах ці планах мае назву курвіметр (ад лацінскага  curvus – крывы і грэчаскага  metreo – вымяраю).

У школьным кабінеце фізікі была гэтая  прылада. Падчас інвентарызацыі работніца бухгалтэрыі, убачыўшы такую назву ў спісе наглядных дапаможнікаў,  палічыла  гэта за розыгрыш, справіла скандал і адмовілася ўносіць прыладу ў спіс.

Кепска, калі неблагія людзі не прывучаныя  карыстацца слоўнікамі, энцыклапедыямі…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394