Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СІТНІК

СІТНІК

Новая вёска – новыя ўражанні… Знайшоўшы на карце раёна чарговую кропку – едзем…

Гэты населены пункт, размешчаны на тэрыторыі Руднянскага сельсавета,  аддалены ад яго цэнтра.

У Сітніку, дзе частцы насельніцтва больш за 80 гадоў, увосень і ўзімку стае пустых хатаў, якія памятаюць яшчэ сваіх колішніх гаспадароў і, відавочна, сумуюць па іх. Але ўсё, што застаецца ім зараз, — гэта чакаць прыезду нашчадкаў-спадчыннікаў, дачнікаў, якія часцей за ўсё наведваюць сядзібы ўвесну ды ўлетку, а ўвосень і ўзімку – толькі зрэдчас. І ўсё ж гэта значна лепей, чым стаяць цалкам закінутымі, занядбанымі і безгаспадарчымі…

Нягледзячы на тое, што вуліца вёскі практычна пустая, яна, зноў-такі,  не робіць уражання кінутай альбо нежылой. Пэўныя рэчы і прадметы, на якіх то тут, то там запыняецца позірк, а таксама адмыслова аздобленыя хаты красамоўна сведчаць: людзі тут жывуць гаспадарлівыя.

ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ

Перш чым пачаць аповед уласна пра вандроўку, якая адбылася ў дваццатых чыслах лістапада, калі снегу, нават самага маленькага

СІТНІК

слою, не было, па традыцыі зазірнём у аўтарытэтную друкаваную крыніцу – кнігу «Памяць. Чэрвеньскі раён», каб даведацца, якія звесткі з гісторыі гэтага населенага пункта дайшлі да нашых дзён.

«Сітнік, вёска ў Руднянскім сельсавеце, за 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск-Орша. Вядома па пісьмовых крыніцах з 19 стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года, ваколіца Сітнікі (менавіта так, у множным ліку! – С.А.) Грабёнскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 3 двары, 34 жыхары. На пачатку 20 стагоддзя ўрочышча, 12 двароў, 77 жыхароў. У 1917 годзе таксама ўрочышча, 10 двароў, 73 жыхары. На 1.1.1997 года 20 двароў, 33 жыхары».

На жаль, не атрымалася адшукаць меркаванні навукоўцаў пра паходжанне назвы вёскі, яе сэнс. І ніводзін з сённяшніх насельнікаў – ні маладзейшыя, ні сталыя, ні прыезджыя, ні народжаныя тут – не змаглі яе патлумачыць. Ніякіх легенд, ніякіх паданняў не дайшло да нашага часу. Усе настойліва апытаныя мной вінавата разводзілі рукамі і паціскалі плячыма. Маўляў, штосьці ніколі і не цікавіліся, не распытваліся ў старэйшых…

А вось што  прыгадалі мясцовыя жыхары, дык гэта тое, што іх дзяды і прадзеды зямлю тут куплялі ў якогасьці пана, які ёю валодаў. А там, дзе цяпер палі, скрозь быў лес, які падступаўся ці не да самых хатаў. Відавочна, першым насельнікам Сітнікоў даводзілася нялёгка. Бо каб займець участкі для пасеву і пасадкі зерня ды агародных культур, даводзілася ўручную (!) карчаваць цэлыя ўчасткі лесу. Зараз нават цяжка сабе ўявіць такую працу, праўда? Без шматлікай тэхнікі яна здаецца проста непасільнай…

АХВЯРЫ БЕСПАДСТАЎНЫХ ПАЛІТЫЧНЫХ РЭПРЭСІЙ

СІТНІК

А
днак час вяртацца са свету здагадак ды фантазій у рэальнасць. Што яшчэ дакладна вядома з гісторыі вёскі? Тое, што не абмінула яе ніводная значная эпахальная падзея.

… Шукаю ў кнізе «Памяць» у спісе ахвяраў беспадстаўных палітычных рэпрэсій 1920-1940-х гадоў, складзеным у алфавітным парадку, тых, хто нарадзіўся ці жыў у Сітніках (Сітніку), — і знаходжу ажно 10 прозвішчаў! Мнагавата для такой, у прынцыпе, заўсёды невялікай вёскі… Ці то насамрэч тут жылося са сваёй працы заможна, ці то знаходзіліся дзесьці зайздроснікі, якія абгаворвалі простых, часцяком – нават непісьменных, сялян… Мяркуючы па датах прысуду, хтосьці, асабліва з адной сям’і, праходзіў па адной і той жа справе. І рэабілітаваныя яны былі адначасова.

Амаль да кожнага прозвішча – практычна стандартны набор слоў: «…асуджаны пастановай тройкі (альбо – тройкай. – С.А.) пры ПП АДПУ па БВА». Што ж стаіць за гэтымі невядома-пагрозлівымі скарачэннямі? Шукаю і знаходжу ў інтэрнэце расшыфроўкі: ПП – паўнамоцнае прадстаўніцтва, АДПУ – Аб’яднанае Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (рускае – ОГПУ), БВА – Беларуская ваенная акруга.

Паводле кнігі «Памяць», першай ахвярай беспадстаўных палітычных рэпрэсій з Сітнікоў стаў БАБІЦКІ Аляксандр Вікенцьевіч, 1900 г.н., селянін-аднаасобнік. Ён асуджаны 03.08.1929 года Калегіяй АДПУ да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 14.11.1929 года ў Мінску. Рэабілітаваны 30.12.1960 года.

Наступная чорная дата – 03.03.1930 года. У гэты дзень асуджаны тройкай пры ПП АДПУ па БВА трое сялян-аднаасобнікаў – АЛАДКА Канстанцін Кірылавіч, 1912 г.н., АЛАДКА Кірыл Якубавіч, 1884 г.н., ВАЛОДЗЬКА (ВАЛАДЗЬКО) Аляксандр Міхайлавіч, 1880 г.н. Першы – да высылкі на Поўнач, другі да 5 гадоў ППЛ (папраўча-працоўных лагераў), трэці – да вышэйшай меры пакарання (звестак аб пакаранні няма). Усе трое рэабілітаваны 15.10.1960 года.

16.04.1931 года. Пастановай тройкі пры ПП АДПУ па БВА асуджаны ўжо не сяляне-аднаасобнікі, а калгаснікі калгаса імя Варашылава – АЛАДКА Іван Цімафеевіч (нарадзіўся ў 1885 годзе ў в.Лежні, жыў у в.Сітнікі), КРАСНАГІР Аляксандр Анікеевіч (1903 г.н.), КРАСНАГІР Павел Анікеевіч (1907 г.н.), КРАСНАГІР Пётр Анікеевіч (1909 г.н.), ЛАЎРЫК Мікалай Сяргеевіч (1900 г.н.). Усім прысуд аднолькавы: 10 гадоў ППЛ. Усіх рэабілітавалі 04.09.1989 года.

І, на мой погляд, адзін з самых таямнічых запісаў. У прыватнасці, я з такім раней не сустракалася. Звяртаем увагу на даты: «АЛАДКА Мікалай Іванавіч, 1922 г.н., ваеннаслужачы, да прызыву ў войска жыў у в.Сітнікі. Асуджаны 28.07.1941 года (лічы, самы пачатак вайны! Чаму?! За што?! – С.А.) Ваенным трыбуналам Маскоўска-Кіеўскай чыгункі да 10 гадоў ППЛ з паражэннем у правах на 5 гадоў. Рэабілітаваны 08.09.1947 года».

Паміж прысудам і рэабілітацыяй – усяго 6 гадоў з невялікім. Жахлівая памылка кагосьці жорсткага і абыякавага? Па законах ваеннага часу?! А за ёй – зламаны чалавечы лёс… Сумная гісторыя…

ЧАРГОВАЕ ВЫПРАБАВАННЕ МУЖНАСЦІ – ВАЙНА…

Так ці інакш сталыя вяскоўцы згадвалі ваенныя саракавыя ў сваіх аповедах. Пра гэта – таксама крыху пазней. А зараз з дапамогай

СІТНІК

кнігі «Памяць» варта ўзгадаць прозвішчы мужных абаронцаў. Тых, хто не вярнуўся з франтоў Вялікай Айчыннай, пакінуўшы жонак — удовамі, а дзяцей – сіротамі…

1.АЛАДКА Васіль Міхайлавіч, н. у 1913 г., радавы, памёр ад хваробы 28.02.1944 г., пахаваны ў г.Яраслаўль.

2.АЛАДКА Канстанцін, радавы. Дзіўна, але больш чамусьці ніякіх звестак пра яго няма. Мо, гэта той беспадстаўна асуджаны Аладка Канстанцін Кірылавіч, 1912 г.н.?!

3.ГРАБЛЮК Мікалай Савельевіч, н. у 1895 г., радавы, памёр ад ран 21.09.1944 г., пахаваны ў в.Стары (Польшча).

4.ДЗЯРКАЧ Нічыпар Емяльянавіч, н. у 1908 г., радавы, прапаў без вестак у кастрычніку 1944-га.

5.ЛАЎРЫК Ігнат Мікалаевіч, н. у 1905 годзе, радавы, загінуў 02.07.1941 г.

6.ПІЛУЙ Васіль Кузьміч, н. у 1912 г., радавы, прапаў без вестак у кастрычніку 1944-га.

7.ЯСКУЛЬСКІ Ілья Іосіфавіч, н. у 1913 г., радавы, загінуў 16.02.1945 г., в.Заненвальдэ (Германія). А Перамога была ўжо так блізка…

Напісала апошняе прозвішча – і прыгадала, што стараста в.Сітнік Галіна Іванаўна Варанько, пералічваючы імёны тых, хто жыў тут раней, на яе памяці, сярод іншых называла… Яскульскага Ілью, які быццам быў, як ёй помніцца, з дзіцячага дома. А жонка яго звалася Марыяй. Супадзенне? Нашчадак? Ці…

Як вядома, і ў кнігах, і ў самых афіцыйных дакументах сустракаюцца памылкі, утрымліваюцца недакладныя альбо нават памылковыя звесткі. Таму калі хтосьці з вас, шаноўныя чытачы, пазнаў у пералічаных ахвярах беспадстаўных палітычных рэпрэсій альбо воінах-земляках, якія загінулі ці прапалі без вестак, сваіх родных і блізкіх, калі вы маеце што пра іх распавесці, удакладніць альбо аспрэчыць гэтыя звесткі іншымі дакументамі, калі ласка, тэлефануйце на рэдакцыйны нумар 5-56-83. Будзем разам занатоўваць дакладную гісторыю Сітнікоў і распавядаць пра лёс вяскоўцаў.

АДМЕТНАСЦЬ ВЁСКІ – ЛЮДЗІ, ЖЫВЁЛЫ І … ЗЯМЛЯ

СІТНІК

Звычайна ў кожнай вёсцы, дзе бываю, каб распавесці пра яе і насельнікаў, у вочы ці не адразу кідаюцца якіясьці асаблівасці, адметнасці. Тое, што пэўным чынам яднае вяскоўцаў альбо вылучае менавіта гэты населены пункт сярод іншых. А бывае, яны прыходзяць на розум толькі пасля вандроўкі, калі прыгадваюцца візіты ў кожную хату. Значныя альбо маленькія, сур’ёзныя ці жартоўныя, але яны, тыя адметнасці, ёсць заўсёды.

Што адразу прыцягнула ўвагу ў Сітніку, дык гэта акуратна пераараныя зямельныя надзелы. Як патлумачыла стараста Галіна Іванаўна Варанько, гэта яе сын, Рыгор Міхайлавіч, заворвае ўсім участкі на трактары… Прыемна, што тут так ашчадна-паважліва ставяцца да зямлі… Мімаволі прыгадваецца паэма Якуба Коласа «Новая зямля», прага тагачасных простых сялян займець свой надзел, каб з яго карміцца і сапраўды адчуваць сябе гаспадаром…

Канешне, маюцца ў Сітніку, як, мабыць, у пераважнай большасці вёсак, і прыклады безгаспадарчасці – дзіравы павалены плот, пабураны пры самай вуліцы хлеў, рэшткі згарэлых хатаў і ўсюдыісны бур’ян – участкамі. Праўда, увосень, прыгнуты да зямлі, ён глядзіцца не так ужо і страшна… Нікуды не дзецца і ад такой рэчаіснасці. Дарэчы, на полі за хатамі ляжыць… воданапорная вежа. Вось толькі незразумела, чаму…

А яшчэ ўвагу прыцягвае «хата на гары» ля лесу, як ахрысціла яе ў думках. Відавочна, чыясьці дача. «Набліжаю» яе пры дапамозе функцый фотаапарата – і ўпэўніваюся, што і там зямлі аддадзены належныя ўвага і пашана…

Наступная адметнасць Сітніка – хатнія жывёлы. Каты і сабакі ёсць практычна ў кожным двары, а часцей за ўсё – у хаце. Прычым дзе адна котка, а дзе і чатыры… Дзе адзін сабачка на ланцугу, а дзе і тры бегаюць ненавязанымі. Пародзістыя і «двортэр’ерчыкі»… І ўсе такія пяшчотныя да гаспадароў! А вось да чужакоў ставяцца па-рознаму. Не ведаю, які намер меў вялікі чорны сабака, які ўсё не даваўся гаспадыні навязацца, але на ўсялякі выпадак да машыны я накіравалася «лёгкай рыссю»!

Спадабалася лайка з прыгожа закручаным пушыстым хвастом, калматы сабачка – уладальнік адмыслова размаляванай будкі, які пасля майго жартоўнага «Ну, папазіруй!» раптам узняўся на заднія лапы! Прыгожыя ў Сітніку трохколерныя коткі, якія (па павер’і) прыносяць шчасце. Словам, прыемна, што і да жывёл тут ставяцца з любоўю і пяшчотай…

Яшчэ ў Сітніку гадуюць індакачак. Іх лік ідзе на дзясяткі. Сярод іншага, што бяруць са свойскіх птушак, — пер’е на падушкі. Тут гэты даўнішні вясковы промысел не забыты…

Цікава, што не ў адной хаце на самым бачным месцы – на цвічках у сцяне, адны пад аднымі – вісяць некалькі нажніц! Цэлымі «гронкамі»! Усё збіралася сфатаграфаваць, ды так, спяшаючыся, і не зрабіла здымкі. Дарэчы, больш ні ў адной вёсцы пакуль не сустракала такога цікавага звычаю. Калі ж пыталася, навошта столькі, дык чула ў адказ: «А большасць не рэжа…», «Каб не згубіліся…», «Заўсёды пад рукой…»

Ну, і самая вялікая адметнасць Сітніка, як і любой іншай вёскі, — гэта насельнікі. Не будзем удакладняць, хто тут прапісаны, а хто жыве як «дачнік»… Гаворым пра рэальных людзей.

Сітнік можа ганарыцца! Пераважную большасць месяцаў года тут жыве адзіны школьнік – васьмікласнік Новазелянкоўскага дзіцячага сада-СШ Саша Нарбутовіч. А значыць, ёсць у вёскі хаця б уяўная, а ўсё ж перспектыва… Ну, а самай сталай жыхарцы, Вользе Фамінічне Краснагір, ужо 93 гады!

Першы ж візіт – у хату да старасты Сітніка, шаноўнай Галіны Іванаўны Варанько…

МОЦНАЯ СЯМ’Я – НАСТАЎНІК І… НЕПІСЬМЕННАЯ

Усім, каго заінтрыгаваў гэты загаловак, адразу патлумачу, што размова ідзе не пра саму гаспадыню, а пра яе бацькоў і далёкі даваенны час.

Родам Галіна Іванаўна – з вёскі Малінаўка Лядзенскага сельсавета, пра якую мы ўжо распавядалі пад рубрыкай «Куточак Чэрвеньшчыны». Стала жыве ў Сітніку з 1960-га года. А значыць, з поўным правам можа лічыць сябе тут сваёй…

Але перш чым распавесці пра ўласны лёс, прыгадвае сваіх бацькоў, іх даўнейшае жыццё на Чэрвеньшчыне.

– Мой тата, Маковіч Іван Васільевіч, рабіў настаўнікам, – тлумачыць Галіна Іванаўна. – Ён вучыў пачатковыя класы. Жыў у Задабрыччы. Старэйшая сястра мая там нарадзілася. А мама мая ў пяць гадоў засталася без бацькі, без мацеры. Маці яе памерла з родаў. Двайнятамі была цяжарная. Перагнулася праз загарадку парсюкам вады наліць. І адкрылася кровацячэнне. Дзеткі нежывыя параджаліся, і яна сама памерла…

Тады маму маю забрала старэйшая сястра – у вёску Вусце, што на Бярэзіншчыне.

Святлана АДАМОВІЧ

(тэкст і фота)

Працяг будзе

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 371

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 428

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 419

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 421

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 392