Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НА ВЕРНАСЦЬ АЙЧЫНЕ СЫН ПРЫСЯГНУЎ…

Здаецца, яшчэ нядаўна Віталік быў маленькім… Вучыўся ў школе… Аднойчы падчас сельгасработ знайшоў на полі бульбіну ў выглядзе сэрца. Пра гэта тады распавяла «раёнка». Скончыў наш ліцэй, атрымаўшы спецыяльнасць «слесар-сантэхнік-зваршчык». Працаваў у МПМК-237, ПМК-8… Атрымаў вадзіцельскае пасведчанне, мае катэгорыі «В» і «С».

НА ВЕРНАСЦЬ АЙЧЫНЕ СЫН ПРЫСЯГНУЎ…

Зараз сыну ўжо – дзевятнаццаты год. І ён – вайсковец. Служыць хацеў. Разумее, што войска ёсць войска. Трэба аддаць Радзіме свой воінскі абавязак і жыць пасля з чыстым сумленнем…

Прызвалі Віталя на службу 22 лістапада. Трапіў у 740-ую Мінскую зенітную ракетную брыгаду, якая знаходзіцца ў Барысаве. А 14 снежня ён разам з іншымі саслужыўцамі прысягнуў на вернасць Айчыне…

Паглядзець на прыняцце сынам прысягі, павіншаваць яго паехалі я з жонкай Аксанай, Аксаніны тата і брат. Народу было – не прабіцца! Напачатку нават не бачылі, дзе наш сын, у якой шарэнзе стаіць. Здавалася, усе салдаты – на адзін твар. Ды і разглядаць даводзілася з-за спінаў іншых. Але, у рэшце рэшт, мы яго ўбачылі…

Гэта было вельмі хвалююча, калі сын зачытваў словы прысягі, распісваўся, прымаў віншаванні ад начальства. Пасля заканчэння ўрачыстасцяў нам паказалі сталовую, казармы, ваенную тэхніку… Затым навабранцаў адпусцілі да шасці вечара, і мы атрымалі магчымасць пабыць з сынам.

Дарэчы, мы ўжо і да прысягі ездзілі да яго – паглядзець, як уладкаваўся. Бо ўсё роўна сэрца было не на месцы… Ды і зараз дома адчуваецца, што чагосьці не хапае. Пакуль яшчэ прывыкнем. Жонка вельмі сумуе. Мы цырымонію прысягі здымалі на відэакамеру. І калі цяпер праглядаем, дык Аксана не можа стрымаць слёз… Але гэта – звычайныя справы. Галоўнае, каб сын служыў сумленна, каб усё ў яго атрымлівалася, усё было ў парадку.

Цяпер жа і служба праходзіць па-рознаму. У сына ёсць мабільны тэлефон, і з васьмі да дзевяці гадзін вечара ён можа ім карыстацца. Калі тэлефануе нам, дык цікавіцца, што робіцца дома, пра ўсіх распытаецца… Зусім ужо іншыя размовы… Адно слова – вайсковец…

Галоўнае – ні на што не скардзіцца. Не прыціскаюць, ежы хапае. Думаю, з падрыхтоўкай таксама будзе ўсё ў парадку. Да войска сын спортам займаўся. Штангу падымаў, на турніку ўсё атрымлівалася. Вось толькі, казаў, па першасці ў войску ногі балелі пасля прабежак. Пакуль мышцы прывыкнуць…

Зараз мы чакаем званкоў сына, вельмі перажываем за яго. І спадзяёмся, што ў прызначаны тэрмін ён прыйдзе ў адпачынак, заслужыць яго сваёй стараннасцю…

Валянцін ПЯНЬКОЎСКІ, г.Чэрвень

Фота з сямейнага альбома ПЯНЬКОЎСКІХ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 659

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 371

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 430

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 421

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 392