Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У «Райаграсэрвiсе» завяршаюць рамонт тэхнiкi

У «Райаграсэрвiсе» завяршаюць рамонт тэхнiкi

Пад веснавую сяўбу у ААТ «Райаграсэрвіс» адведзена сёлета 1843 гектары. З іх 700 складзе клін ранніх яравых.

 Зямля марудлівых не любіць, і з сяўбой той жа ярыны  справіцца тут мяркуюць дзён за дзесяць-дванаццаць. У вясенніх палявых работах будзе задзейнічана 19 трактараў і 21 глебаапрацоўчы агрэгат. Ад таго, наколькі якасна падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, у многім, залежыць і поспех хлебаробаў.

Начальнік мехатрада ААТ «Райаграсэрвіс» Уладзімір МАЖУТКА адзначае:

- На сённяшні дзень амаль 80 працэнтаў тэхнікі, прызначанай для правядзення пасяўной, у нас гатова. Кожны механізатар ведае сваю работу, за кожным замацаваны пэўны агрэгат. Акрамя таго, ёсць брыгада слесараў. Вось зараз пераабсталёўваем сеялку «эспэушку». З двух спісаных звычайных прычапных сеялак узялі брусы, уварылі, адтуль жа пераставілі сашнякі. Летась так адну сеялку пераабсталявалі, і яна вельмі добра сябе паказала на полі. На сённяшні дзень у нас поўнасцю адрамантаваны раскідвальнікі арганічных і цвёрдых мінеральных  угнаенняў, спраўныя і абодва імпартныя апырсквальнікі. Даведзены да ладу ўсе плугі. Што тычыцца іншай глебаапрацоўчай тэхнікі, то і яе рамонт амаль што закончаны. Цяжкія дыскі гатовы, а двое другіх, больш лёгкіх – БДТ-4 і БДТ-6, засталося толькі сабраць.

Па культыватарах што маглі самі – зрабілі: замянілі стойкі, «наскі», лапы, засталіся дробязі, трэба толькі замяніць некаторыя дэталі, але пакуль што неабходных грошай на рамонт нам не пералічылі, таму гэтыя агрэгаты знаходзяцца ў паўразабраным стане. Пры наяўнасці патрэбных запчастак паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці – справа некалькіх дзён.

Робім бягучы рамонт трактараў. Для правядзення іх тэхнічнага абслугоўвання набылі неабходную колькасць масла, фільтры.

Рамантуюць ў «Райаграсэрвісе» не толькі ўласную тэхніку. Зараз на стадыі завяршэння рамонт двух раскідвальнікаў арганічных угнаенняў з ААТ «Лядзенскі» і «Валевачы» – ланцугі засталося паставіць. Ёсць тры адзінкі тэхнікі са Смалявіцкага раёна.

- Гэта раскідвальнікі мінеральных угнаенняў замежнай вытворчасці, – гаворыць начальнік рамонтнай вытворчасці Глеб ДЫДЫШКА. – Іх мы рамантуем па папярэдняй аплаце: замяняем рэдуктары, дзесьці па корпусу праводзім зварачныя работы. Свая ж тэхніка практычна гатова. Вось дзве імпартныя сеялкі – «Альпега» і «Пнеўматык». Іх засталося толькі адрэгуляваць і пафарбаваць.  Яшчэ на культыватары трэба падшыпнікі замяніць. Зараз нашы слесары  Аляксандр КАЛТОВІЧ і Сяргей РАДЗІВОН заканчваюць збіраць дыскі.

Менавіта з-за недахопу сродкаў марудзяцца справы з падрыхтоўкай да вясенне-палявых работ і магутнага «Джон Дзіра». Каля 40 мільёнаў рублёў неабходна, каб правесці поўнае тэхнічнае абслугоўванне трактара і адрамантаваць камбінаваны глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат да яго. А зрабіць гэта трэба абавязкова, бо «амерыканец» – самы цягавіты «конь» гаспадаркі. Яму толькі поле ўзаранае давай, усё астатняе ён зробіць сам. Адначасова тры аперацыі сумяшчае: фрэза глебу рыхліць, сеялка зерне сее , а «загартачы» закрываюць насенне. Увосень механізатар Віктар КАЗЛОЎСКІ, які пяты год працуе на «Джон Дзіры», засеяў азімымі амаль паўтары тысячы гектараў.

 Віктар ПАРФІЯНОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394