Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З ДЗЕЦЬМІ – ПРА СУР‘ЁЗНАЕ…

З ДЗЕЦЬМІ – ПРА СУР‘ЁЗНАЕ…

Ужо стала добрай традыцыяй у суботні дзень у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы арганізоўваць для выхаванцаў сустрэчы з цікавымі людзьмі, з прадстаўнікамі розных службаў і прафесій. У выніку такіх сумесных мерапрыемстваў у падрастаючага пакалення з’яўляецца магчымасць не толькі атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць, у прафесіяналаў, але і, магчыма, зрабіць у далейшым свой  прафесійны выбар.

Мы даволі часта запрашаем спецыялістаў устаноў аховы здароўя, органаў унутраных спраў, службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікоў валяльна-лямцавай фабрыкі, прадпрыемстваў малога бізнесу, і  з кожным годам гэтыя сустрэчы робяцца больш цікавымі, праводзяцца ў нестандартнай форме.

Так, 23 лістапада ў Цэнтры праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня дзіцяці. У госці мы запрасілі інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС Віталя Завадскага. На прэс-канферэнцыю па тэме «Закон і мы» завіталі дзеці, іх бацькі, педагогі. Выхаванцы Цэнтра атрымалі магчымасць задаць разнастайныя пытанні, пачуць кампетэнтныя адказы, абмеркаваць праблемы, якія датычацца не толькі іх саміх, але і дзяцей усёй краіны, а таксама равеснікаў з блізкага і далёкага замежжа.

Вучні малодшага школьнага ўзросту сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны «Падарожжа па казачных астравах». Яе мэта – пазнаёміць дзяцей з практыкай святкавання Сусветнага дня дзіцяці як Дня сусветнага братэрства і ўзаемаразумення.

30 лістапада мы ладзілі Дзень інфармавання па пытаннях павышэння ўзроўню ведаў выхаванцаў Цэнтра пра СНІД і ВІЧ-інфекцыю, іх прафілактыку. У якасці госця запрасілі галоўнага ўрача Смілавіцкай бальніцы Адрыяна Георгіевіча Гылку. Ён стаў арганізатарам і галоўнай дзеючай асобай дзелавой гульні «Мы выбіраем жыццё!»

Яе ўдзельнікі – дзеці розных узроставых груп, пачынаючы ад самых маленькіх і заканчваючы 16-гадовымі. Усім на здзіўленне, самымі актыўнымі аказаліся самыя маленькія! Мільён пытанняў, варыянты абмеркавання розных сітуацый, і як вынік – прыняцце правільнага рашэння. Хочацца спадзявацца, што і ва ўласным жыцці ўдзельнікі гульні будуць рабіць толькі правільны выбар.

Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту мы правялі адукацыйны семінар «Планета супраць СНІДу». А яшчэ на працягу трох апошніх гадоў у Цэнтры ладзіцца конкурс малюнкаў на тэму барацьбы са СНІДам.

Мы ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамогуць вучням павысіць узровень ведаў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і ўнесці свой маленькі ўклад у справу барацьбы са СНІДам.

Ірына ПАЗНЯК, культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 425

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396