Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Чарговы Дзень падпісчыка ў гарадскім аддзяленні сувязі «Чэрвень-2″ ладзіў у сераду раённы вузел паштовай сувязі. Актыўны ўдзел у ім браў і карэспандэнт газеты «Раённы веснік».

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Ірына Сахавікова і Аксана Сямёнава з сынам Карнеем

За тры гадзіны нашу «раёнку» выпісалі трыццаць чалавек! І гэта – своеасаблівы рэкорд хуткасці, колькасці (і якасці!), пастаўлены ў трэці па ліку Дзень падпісчыка сёлета, у якім удзельнічаў «Раённы веснік». Вось такая яна магічная – лічба «3″… Ну, а калі падлічыць у сярэднім, дык атрымліваецца, што «раёнку» выпісвалі кожныя шэсць хвілін!

Ад усёй рэдакцыі адразу ж хачу шчыра падзякаваць нашым падпісчыкам даўнім і новым, якія гэтак ахвотна адгукаліся на прапанову падпісацца на «раёнку». Адмоў практычна не было, за рэдкім-рэдкім выключэннем. Але такія выпадкі можна пералічыць на пальцах адной рукі…

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Мікалай Няборскі

Прыемна і тое, што практычна ўсе нашы чытачы ахвотна распавядалі пра свой чытацкі «стаж». А падчас агітацыі калег за іншыя выданні – абласное і рэспубліканскія, — часам гучала і такое: «Я выпішу толькі «Раённы веснік», больш нічога не хачу!» Яшчэ людзі розных узростаў зазначалі, што чытаюць у нашай газеце ўсё і што ўсё – падабаецца…

Зазначу, што асаблівай актыўнасцю вылучылася гэтым разам вуліца Гарбачова, якая знаходзіцца даволі далёка ад  пошты. Але, нягледзячы на не зусім камфортнае надвор’е, адтуль завіталі адразу чатыры падпісчыкі. А рэкорд усё ж паставіла вуліца Барыкіна, «дэлегаваўшы» восем чалавек!

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Кацярына Шапунова

Апрача чэрвеньцаў, у аддзяленне сувязі завіталі таксама жыхары Астравоў і Хвойнікаў. Дзякуй усім за стасункі! З вамі сапраўды было весела!

Ну, а што датычыцца актыўнасці асабістай, дык усіх літаральна скарыла аператар сувязі – абаяльная Кацярына Шапунова. Між іншым, наш колішні аўтар і гераіня аповедаў, вядомая чытачам пад прозвішчам Валюжэніч. Нягледзячы на тое, што яна працуе ў адным з самых запатрабаваных аддзелаў, дзе гандлююць таварамі, прадуктамі і не толькі, Каця паспявала і прымаць плацяжы, і гуляць у латарэю, і афармляць падпіску… У тым ліку – і сабе, сабраўшы добрую калекцыю прызоў. Канешне, сярод іх былі і ад «Раённага весніка» – сваёй падпісчыцы… Дарэчы, ад Кацюшы насамрэч зыходзіла столькі добрай энергіі і пазітыву!

Некалькі чалавек згадзіліся сфатаграфавацца з нашай газетай, пагутарыць з карэспандэнтам больш грунтоўна.

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Мікалай Яфімчык

40 гадоў і 3 месяцы – такі чытацкі «стаж» Мікалая ЯФІМЧЫКА з Чэрвеня.

– Я прыехаў сюды з Гродзеншчыны ў 1973 годзе, — патлумачыў ён. – Прыехаў у жніўні, а ў верасні ўжо выпісаў «раёнку». І з таго часу з ёй не развітваюся. Чытаю ўсё, але з асаблівай увагай – навіны сельскай гаспадаркі, бо сам рабіў спецыялістам у гэтай галіне. Іншыя навіны таксама даспадобы. Цікавіць і жыццё людзей. Паколькі на Чэрвеньшчыне я ўжо – больш за 40 гадоў, дык шмат з кім знаёмы. Прыемна іх бачыць на старонках «раёнкі». Падабаюцца мне ўсе публікацыі. Але хацелася б больш бачыць у «Раённым весніку» матэрыялаў пра сельскую гаспадарку, зводкі, пра вытворчасць на Чэрвеньшчыне ўвогуле. Думаю, гэтымі пытаннямі цікавяцца многія.  А так вам – дзякуй! Жадаю, каб у новым годзе «раёнка» квітнела, а разам з ёю – і супрацоўнікі. Няхай ва ўсіх усё будзе добра!

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Святлана Грачок

Не першы год выпісвае «Раённы веснік» жыхарка в.Хвойнікі Святлана ГРАЧОК.

– Люблю чытаць навіны, старонку для моладзі, — падзялілася яна сваімі думкамі. – Прачытваю з увагай усю газету. Я – педагог-псіхолаг, працую ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры – з бацькамі, з дзецьмі… Хацелася б у «раёнцы» адкрыць сваю рубрыку – з пэўнымі парадамі як дарослым, так і дзецям…

ЗА ТРЫ ГАДЗІНЫ – ТРЫЦЦАЦЬ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Аляксандра Мацюхова

– Мне – 75 гадоў, — зазначыла Аляксандра МАЦЮХОВА з Чэрвеня. – «Раёнку» выпісваю, лічы, усё жыццё. І падабаецца мне ў ёй усё-ўсё! Шмат чаго знаходжу для сябе цікавага. Люблю чытаць пра сяброў і знаёмых, даведвацца з кожнага нумара, як і чым жыве Чэрвеньшчына. Ведаеце, для майго ўзросту інфармацыі хапае…

Хочацца сказаць і яшчэ пра адну адметнасць гэтага Дня падпісчыка. Там не было ніводнага чалавека, які б замовіў падпісны квіток на месяц. 10 чалавек выпісалі «Раённы веснік» на паўгода, 19 – на тры месяцы… А мой сусед па дому – на чатыры, патлумачыўшы, што далей будзе выпісваць ужо на іншы – дачны – адрас.

Вядома, што і пасля абеду знайшліся ахвотныя падпісацца на «Раённы веснік». Дарэчы, падпісная кампанія на новы, 2014 год, шаноўныя сябры, працягваецца. Вас чакаюць у аддзяленнях паштовай сувязі. Замовіць квіток можна і ў свайго паштальёна.

Нашы падпісныя індэксы:

індывідуальнай падпіскі — 64057

ведамаснай – 640572

Кошт падпіскі на 2014 год

Для індывідуальных падпісчыкаў:

– на 1 месяц – 16.500 рублёў

– на 3 месяцы – 49.500 рублёў

– на 6 месяцаў – 99.000 рублёў

Для ведамасных падпісчыкаў:

– на 1 месяц – 45.000 рублёў

– на 3 месяцы – 135.000 рублёў

– на 6 месяцаў – 270.000 рублёў.

Будзьма разам і ў годзе новым!

Святлана АДАМОВІЧ.  Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 669

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 355

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 462

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396