Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У КОНКУРСЕ «НАСТАЎНІК ГОДА» – СЯМЁРА ПЕРАМОЖЦАЎ

Тры дні хваляванняў і перажыванняў, творчасці і прадстаўлення адметнасцяў уласнай педагагічнай дзейнасці… Тры дні, калі ўдзельнікі сёлетняга раённага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у пэўным сэнсе адчулі сябе… дзецьмі. Бо гэтак жа, як і іх выхаванцы, атрымлівалі ад кампетэнтнага журы адзнакі-балы. Для кагосьці гэтыя дні цягнуліся доўга-доўга, а для кагосьці – прамільгнулі з рэактыўнай хуткасцю. І вось ужо ўсё скончылася, але сэрцы, душы і думкі яшчэ поўняцца ўспамінамі. І самы час прыгадаць, як усё адбывалася…

У КОНКУРСЕ «НАСТАЎНІК ГОДА» – СЯМЁРА ПЕРАМОЖЦАЎ

… Пасля заканчэння арганізацыйных момантаў (праверкі падключэння ноўтбукаў з прэзентацыямі, перакід прэзентацый з флэшак і г.д.) старт конкурсу дала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Анжэла Мікалаеўна РЫМАШЭЎСКАЯ. Прывітаўшы ўдзельнікаў, гасцей, групы падтрымкі, калег з журы, яна зазначыла:

– Кажуць, што добры будаўнік ніколі не эканоміць на падмурку. І сёння мы можам гаварыць, што падмуркам сістэмы адукацыі нашага раёна з’яўляюцца вопытныя і творчыя педагогі. Іх, удзельнікаў конкурсу, я і хачу запрасіць на гэтую сцэну. Атмасфера мерапрыемства ў нас творчая, гэта ўжо адчуваецца па рэакцыі залы. Усім вам, шаноўныя настаўнікі, я жадаю творчасці, крэатыўных знаходак, прафесіяналізму, моцнага здароўя. Няхай заўсёды будуць з вамі Вера, Надзея, Любоў!

У КОНКУРСЕ «НАСТАЎНІК ГОДА» – СЯМЁРА ПЕРАМОЖЦАЎ

Цярпення, мудрасці, удачы шчыра пажадала ўсім і загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Аляксандраўна ЛОСІК. Яна ж распавяла і пра парадак конкурсу.

Перад яго пачаткам кожны ўдзельнік атрымаў папку. А там сярод іншага знаходзіліся жэтончыкі з лічбамі – парадкавым нумарам выступлення. Захоўваючы яго і выходзілі на сцэну канкурсанты. Адны альбо з групамі падтрымкі, з рэквізітам, дэкарацыямі і без… І чаго тут толькі ні было!

Кранальныя і ўзнёслыя аповеды пра сябе ў вершах вядомых, уласнага сачынення і прозе на фоне шчымлівых мелодый, выкананне песень вядомых і таленавіта пераробленых… Нават рэп! Танцы такія, што і гледачам хацелася кінуцца ў скокі пад яркія рытмы! Прыгожая прытча пра садоўніка і кветкі з інсцэніроўкай (на здымку), спецыяльныя выпускі тэлеперадач і нават расследаванне з допытам… Прытча з ілюстрацыяй выцінанкамі на экране, шыкоўная інсцэніроўка казкі – з печчу, «конікам» і цмокам трохгаловым (на новы лад), прадстаўленне канкурсантаў калегамі, дзецьмі, бацькамі… Словам, такая разнастайнасць талентаў, што заставалася толькі гучна ім апладзіраваць.

У КОНКУРСЕ «НАСТАЎНІК ГОДА» – СЯМЁРА ПЕРАМОЖЦАЎ

Нялёгка падчас гэтага этапу конкурсу даводзілася журы. Зрэшты, як і падчас іншых… А гэта – прэзентацыя сістэмы ўласнай педагагічнай дзейнасці – са сцэны і здадзеная ў пісьмовым выглядзе, дзе ацэньвалася яшчэ і арыгінальнасць афармлення. А самае галоўнае, канешне, — гэта адкрытыя ўрокі ў незнаёмым класе незнаёмай школы, дзе трэба было паспець наладзіць кантакт з дзецьмі, навучыць іх чамусьці новаму, выклікаць на супрацоўніцтва і актыўнасць, напоўніцу раскрыцца як таленавітаму педагогу…

Між іншым, паралельна з настаўніцкім у рамках конкурсу ішло і творчае спаборніцтва работнікаў дашкольных устаноў, у якім узялі ўдзел  кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада №2 г.Чэрвеня Іна Віктараўна Драбеня, выхавальнікі Кацярына Уладзіміраўна Шкурко (яслі-сад №1 г.п.Смілавічы), Людміла Мікалаеўна Корзун (яслі-сад №2 г.п.Смілавічы), Алёна Мікалаеўна Гаўрук (Запольскія яслі-сад) і Вера Генадзьеўна Цыбульская (яслі-сад №3 г.Чэрвеня). Этапы конкурсу для іх былі такімі ж, толькі яны давалі замест адкрытых урокаў адкрытыя заняткі – у незнаёмай групе незнаёмай дашкольнай установы.

Такім чынам, у раённым конкурсе педагагічнага майстэрства ўдзельнічалі 22 педагогі. Лепшых вызначалі ў сямі намінацыях. І вось прозвішчы сёлетніх пераможцаў.

У КОНКУРСЕ «НАСТАЎНІК ГОДА» – СЯМЁРА ПЕРАМОЖЦАЎ

У намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» лепшай названа настаўніца матэматыкі СШ №1 г.п.Смілавічы Ніна Віктараўна ПЯТКЕВІЧ,  у намінацыі «Замежная мова» – настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г.Чэрвеня Вольга Анатольеўна ЧАРНАВЕЦ, у намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» – настаўніца роднай мовы і літаратуры СШ №4 г.Чэрвеня Алена Пятроўна ШАПЯЛЕВІЧ, у намінацыі «Пачатковыя класы» – настаўніца СШ №4 г.Чэрвеня Вольга Уладзіміраўна ПАДГАЙНАЯ, у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» – выкладчыца выяўленчага мастацтва Запольскай СШ Людміла Рышардаўна ЦІТОВА, у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія» – настаўнік геаграфіі, біялогіі і хіміі Раваніцкага дзіцячага сада-СШ Мікалай Мікалаевіч ТАЛКАЧОЎ і ў намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» – выхавальніца ясляў-сада №2 г.п.Смілавічы Людміла Мікалаеўна КОРЗУН.

У КОНКУРСЕ «НАСТАЎНІК ГОДА» – СЯМЁРА ПЕРАМОЖЦАЎ

Паколькі па новым палажэнні ўсе этапы рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» праходзяць з гэтага года па намінацыях, дык і на вобласці наш раён прадставяць сямёра названых пераможцаў. Плануецца, што абласны конкурс пройдзе з 17 па 21 сакавіка 2014 года на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. А ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага этапу пройдзе на бліжэйшым савеце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 676

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396