Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Я ДОЯР – І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!

Вялікае шчасце, калі чалавек любіць сваю справу. Калі ідзе на працу с добрым настроем і зацікаўленасцю. Калі, здаецца, у звыклых, аднолькавых  дзеяннях знаходзіць нешта новае, прыемнае. Кожны дзень для такога працаўніка непаўторны, напоўнены цікавасцю і добрымі адносінамі да справы, якую выконвае. Такога чалавека я і сустрэла ў калектыве МТФ «ДУБНІКІ» КУП Мінсктранс «ВЕЛІКАПОЛЛЕ». Гэта Іван ЗАБАРОНАК.  Працуе ён доярам. Вось што расказаў Іван пра сябе і сваю, на першы погляд, не мужчынскую прафесію.

Я ДОЯР – І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!

- Сам я з Вялікай Гануты. Чатыры гады таму па прапанове тагачаснага старшыні Юрыя МІКОЛЕНКІ, якога ведаў па працы ў Вялікай Гануце, пераехаў у Велікаполле. Мяне нічога не трымала там, таму зрабіў гэта з лёгкасцю. Па майму прыкладу брат Віця таксама нядаўна пераехаў сюды. Цяпер працуе на новым малочным комплексе тэхнікам-слесарам.

Мне далі кватэру, што значна спрасціла жыццё. Ёсць усе ўмовы: цёплая і гарачая вада. Своечасова атрымоўваю грошы за сваю працу. Не забывае кіраўніцтва павіншаваць на святы і падарункі ўручыць. Я амаль за год змог купіць патрэбную тэхніку і мэблю ў новае жыллё.

Мне прапаноўвалі перайсці працаваць аператарам на малочны комплекс, які нядаўна адкрыўся ў Велікаполлі. Але я адмовіўся. Больш прыемна мне працаваць з жывёлай, а не з робатам. Я добра вывучыў настрой і паводзіны сваіх «падапечных», таму, калі каровам нездаровіцца, адразу магу назваць прычыну і паставіць прыкладны дыягназ.

Апроч таго, я маю чацвёрты разрад повара. Дома люблю гатаваць розныя смачныя стравы, асабліва калі прыязджае з Нясвіжа на выхадныя ці канікулы сын Жэня. Але вось пастаянна працаваць па гэтай прафесіі жадання няма. З маленства мяне «цягнула» да жывёл. Прывык да сялянскай працы. Мая маці ўсё жыццё працавала на ферме, а я дапамагаў. Для мяне матуля была і застаецца прыкладам. Пра яе нават пісалі ў раённай газеце, бо паказчыкі па надоях былі значныя. Імкнуся да гэтага і я.

У Велікаполлі займеў сваю гаспадарку. Трымаю свіней, трусоў, качак. У вёсцы нельга без гэтага.

Скажу шчыра: маё жыццё тут змянілася ў лепшы бок. За гэта вельмі ўдзячны Юрыю МІКОЛЕНКУ і хачу праз газету павіншаваць яго з юбілеем, пажадаць здароўя і дабрабыту, а таксама падзякаваць за добрыя парады, ўвагу да працаўнікоў.

Да пераезду ў Велікаполле быў час, калі я любіў «прыкласціся да бутэлькі», але даўно забыўся на гэта. Не хочацца саромецца перад людзьмі, перад сваім сынам. Стала прыемна і працаваць доярам, і жыць!

Занатавала Кацярына ШУМКО. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 354

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 422

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396