Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«БУДАЎНІК»: ДЗВЕ ПЕРАМОГІ І НІЧЫЯ НА СТАРЦЕ

«БУДАЎНІК»: ДЗВЕ ПЕРАМОГІ І НІЧЫЯ НА СТАРЦЕ

Каманда «Будаўнік» (Чэрвень) паспяхова стартавала ў чэмпіянаце Мінска па футзале.

У першым матчы яна ўпэўнена перайграла «Дынас» з Докшыцаў – 6:2. Чэрвеньцы адкрылі лік у сустрэчы на 8-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Антона Галая. Праз дзевяць хвілін Андрэй Вашкевіч падвоіў яго. «Дынас» здолеў хутка забіць мяч у адказ, аднак яшчэ да перапынку нашы правялі прыгожую камбінацыю, якую зноў вынікова завяршыў Андрэй Вашкевіч.

У другім тайме «Будаўнік» надзейна згуляў у абароне і паспяхова – у контратацы. На трапныя «стрэлы» Антона Галая, Дзмітрыя Чыстага і Ігара Шчэрбіча сапернікі адказалі адным голам пад заслону гульні.

У наступным матчы «Будаўнік» не пакінуў шанцаў сталічнаму «Кайрасу».

Першы тайм сустрэчы прайшоў у цяжкай пазіцыйнай барацьбе і скончыўся з лікам 1:0 на карысць нашых спартсменаў: на 12-й хвіліне вызначыўся Андрэй Вашкевіч.

У пачатку другой паловы гульні дасягнуў мэты удар дэбютанта чэрвеньцаў Сяргея Качановіча – 2:0.  Неўзабаве сапернікі адквіталі адзін гол, але першая ж атака «Будаўніка» пасля разводу мяча з цэнтра поля завяршылася ўзяццем варот «Кайраса». Гол на рахунку Яўгена Шчарбакова.

У далейшым чэрвеньцы дамінавалі на пляцоўцы і ўчынілі мінчанам сапраўдны разгром. Яшчэ два галы забіў Яўген Шчарбакоў, столькі ж – Дзмітрый Чысты, па аднаму – Андрэй Вашкевіч і Мікалай Свірыдовіч. Бліскучая перамога нашай каманды  – 9:1.

У мінулую суботу сапернікам «Будаўніка» быў уздзенскі «Лайтнінгс».

У першы тайм пры роўнасці сіл на пляцоўцы чэрвеньцы здолелі двойчы забіць і пры гэтым захаваць свае вароты ў недатыкальнасці. Спачатку Дзмітрый Чысты дакладна выкінуў мяч з-за бакавой на галаву Дзянісу Трапашку, і той у адзін дотык скіраваў яго ў вароты. Затым Мікалай Свірыдовіч да канца пазмагаўся з варатаром уздзенцаў, а Вячаслаў Целяціцкі дабіў мяч, які адскочыў да яго ў выніку гэтай барацьбы – 2:0.

Пачатак другога тайма склаўся для «Будаўніка» горш не прыдумаеш: за першыя пяць яго хвілін «Лайнтінгс» здолеў параўнаць лік. Развязка гульні атрымалася нервовай. Андрэй Вашкевіч з перадачы Ігара Шчэрбіча вывеў чэрвеньцаў наперад, аднак неўзабаве суддзя прызначыў у нашы вароты пенальці за «перабор» фалоў, дзякуючы чаму каманда з Узды пазбегла паражэння – 3:3.

Такім чынам, пасля трох гульняў у актыве «Будаўніка» – сем ачкоў. Гэтымі выхаднымі чэрвеньцаў чакае матч са сталічным «ЛМЛ-ультра».

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара.

На здымку: Дзмітрый Чысты забівае гол у вароты «Кайраса».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 436

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 425

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396