Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Блізкія людзі

Блізкія людзі

Святлана РУДАМЁТКІНА, сацыяльны работнік:

- Працую ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Васямнаццаць гадоў я ў сваёй прафесіі. Бабулькі і дзядулькі – мае падапечныя – жывуць у сямі вёсках: Замасточча, Барсукі, Кутузаўка, Бярозаўка, Вішанька, Гарадзішча, Праўда. Старыя розных узростаў, самай сталай споўнілася 88 гадоў, жыве ў Кутузаўцы. Ім прыношу ў хату дровы і ваду, купляю  прадукты і лекі. Вось і зараз: прыехала ў Чэрвень за лекамі, а ў аптэцы, так выйшла, пералік. Калі што здараецца са здароўем, першы нумар, на які тэлефануюць, мой: «Прыдзі, нешта дрэнна сябе адчуваю». Ціск памераю, урача выклікаю. Сёння прыйшлося на Гарадзішча выклікаць лекара: адной з падапечных стала дрэнна. Хвалюешся за ўсіх, бо блізкія людзі.

Дадому не спяшаюся, бо свае дзеці дарослыя: дачка і сын працуюць у Чэрвені і Валевачах. Падаравалі мне шасцёра ўнукаў. Таму магу і ў сем, і ў восем гадзін вечара вярнуцца з працы.

У мяне 14 падапечных, да кожнага неабходна аднесціся з належнай увагай. Яны гэтага заслугоўваюць. Завітваю да іх двойчы на тыдзень, працую па графіку, каб ні пра каго не забыць, усім аказаць патрэбную ў іх узросце дапамогу. Магчыма аформіць і трэцяе наведванне. Бабулькі з Гарадзішча ўсё просяць: «Можа, ты будзеш заходзіць да нас тройчы на тыдзень?». Неабходна будзе вырашыць гэта пытанне.

Бабулькі і дзядулькі вельмі харошыя (у Замасточчы адна доўгі час сябравала з маёй маці). Пра ўсё сваё жыццё мне расказваюць: завіхаюся, а яны распавядаюць, як час бавяць, якія навіны па вёсцы ходзяць. Любяць раіцца са мной.  Пытанні ад іх розныя паступаюць. Пенсіяй цікавяцца, просяць: «Света, патэлефануй  куды трэба – даведайся, ці ёсць мне надбаўка, бо 75 гадоў усё ж такі споўнілася».

Сваякі да іх завітваюць па выхадных, а калі – і цераз. Летам прыязджаюць часта, а вось зімой старым кепска: дарогі замятае, да вёсак сваякам цяжка дабрацца, не пераадолець высокія сумёты. Тады я дапамагаю бабулькам і дзядулькам снег прыбіраць з двароў.

Калі просяць у выхадныя (у чаканні дзяцей, якія павінны са дня на дзень завітаць) пыл выцерці, падлогу падмесці, вокнамі заняцца – як ім адмовіць?

Сярод вёсак, якія я абслугоўваю, Гарадзішча раней не было. Прыехала туды першы раз – так мне бабулькі тыя спадабаліся. Такія гаваркія. Дабірацца да Гарадзішча зручна, аўтобус ходзіць. А з Замасточча (я там жыву) да Вішанькі – толькі пешшу альбо на веласіпедзе, кіламетры чатыры будзе. Нават узімку (калі зімы цёплыя, не вельмі снежныя – добрыя) не кідаю веласіпеда. Мне лёгка, нават калі дарога нячышчаная. У мінулым годзе дык думала на лыжы станавіцца, каб дабрацца да падапечных.

Перад тым, як пайсці сацыяльным работнікам, працавала ў гандлі, у магазіне Райспажыўтаварыства. Бабулькі прыходзяць па хлеб-малако (памятаю адну з Барсукоў, на кіёчак абапіралася), да хаты цяжка данесці прадукты, просіш каго: «Дапамажы ёй, у цябе ж машына, завязі торбы».

Пайшоўшы з гандлю, надумала стаць сацыяльным работнікам. Мне падабаецца дапамагаць людзям, і старых я шкадую. Раней у вёсцы Вішанька бабулька жыла. Я ёй гліны накапаю і печ рабіць дапамагаю (я скончыла будаўнічае вучылішча). Шкада мне яе было: сядзіць – распальвае буржуйку. Як так ёй было пражыць? Такія адносіны да старых – мая маральная норма.

Дапаможаш чалавеку – і жыць становіцца цікавей.  Іншы раз якая скажа: «Ты мне толькі вады прынясі, лепш раскажы ты мне вось пра што…». Да клубаў далёка, вёска становіцца пустой, 5-6 хат застаецца на зямлі. Адна забава ў жыхароў – шчырая размова. У маіх бабулек галасы добрыя, пеўчыя, аднак далёка ад клубаў жывуць. А раней, калі клуб яшчэ быў і мая сястра была яго загадчыцай, ездзілі выступаць па вёсках – у Рудню, Раванічы…

Усе яны мне сталі сябрамі і сваякамі. І я ганаруся тым, что маім старым яшчэ магу чым дапамагчы.

Занатавала Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 673

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 356

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 378

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 435

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396