Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЦІКАЎНЫ, АКТЫЎНЫ, НЯЎРЫМСЛІВЫ…

Чалавек, пра якога пойдзе гаворка ў гэтым аповедзе, у сваім жыцці імкнецца як мага больш павандраваць па Беларусі, штосьці карыснае там пабачыць і сфатаграфаваць. А яшчэ – наведаць цікавыя выставы, паглядзець тэатральныя пастаноўкі, паслухаць выступленні гуртоў, калектываў і асобных спевакоў. Ён цікавіцца жыццём Чэрвеньшчыны, піша краязнаўчыя артыкулы і караценькія жыццёвыя гісторыі, якія друкуюцца ў «Раённым весніку». Гэта – шаноўны чытач «раёнкі» і бібліятэкі Уладзімір Георгіевіч Дарагуж.

ЦІКАЎНЫ, АКТЫЎНЫ, НЯЎРЫМСЛІВЫ…

Яго любімыя літаратурныя героі – Міколка Юродзівы (драма Пушкіна «Барыс Гадуноў») і рыцар Ланцэлот (п’еса Я.Шварца «Дракон»). Калі б яму давялося жыць на бязлюдным востраве, дык узяў бы з сабою анталогію беларускай паэзіі 20 стагоддзя «Краса і сіла». У сваіх сябрах Уладзімір Дарагуж цэніць сумленнасць. Самае найвялікшае яго дасягненне (па ўласным прызнанні) – двое дзяцей. Для поўнага шчасця не хапае здароўя і маладосці. А галоўны яго жыццёвы дэвіз гучыць так: «Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца» (Каверын «Два капітаны»).

Уявіце сабе, што Уладзімір Георгіевіч – чытач нашай бібліятэкі з 1944-га года! А яшчэ ён шмат гадоў з’яўляецца нязменным старшынёй літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь». У яго багатая асабістая бібліятэка і цудоўная фанатэка. Ён знаёмы з многімі пісьменнікамі і кампазітарамі, можа напець ці праспяваць вядомыя песні, на памяць прачытаць вершы…

Трэба сказаць, што чалавек ён няпросты. Заўсёды эмацыянальна адстойвае свой погляд на тую ці іншую жыццёвую справу альбо падзею. Да яго меркавання ўсе абавязкова павінны прыслухоўвацца. Вельмі настойлівы! Але, нягледзячы на гэта, Уладзімір Георгіевіч Дарагуж – чалавек цікавы і цікаўны, многа ведае і многім можа падзяліцца з іншымі.

Заканчэнне гэтага года для яго выдалася юбілейным. Шчыра віншуем шаноўнага Уладзіміра Георгіевіча з адметнай датай, ад усёй душы зычым яму моцнага здароўя, даўгалецця, цярпення, бадзёрасці, аптымізму і творчых поспехаў.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай ЦРБ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 348

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 390