Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»

Як бы імкліва ні развіваліся новыя тэхналогіі, але і традыцыйнаму па-ранейшаму знаходзіцца месца ў нашым жыцці. Для эканоміі часу зазірнеш на сайт газет, дзе змешчаны іх электронны варыянт, а пасля абавязкова бярэш у рукі друкаваны, каб нетаропка прачытаць тыя артыкулы, якія зацікавілі. Ды і бібліятэкі з іх багатым кніжным фондам не адчуваюць недахопу ў наведвальніках, у кожнага з якіх ёсць улюбёны жанр, аўтар… І доўга  памятаецца тая кніга (а, магчыма, і не адна), якая чымсьці кранула душу, якую хочацца перачытваць зноў і зноў…

«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»

Гэтым разам на пытанне, зададзенае нашым карэспандэнтам, адказвалі жыхары Рудні і тыя, хто прыязджае сюды з якойсьці нагоды, людзі рознага ўзросту і розных прафесій. А цікавіліся мы вось чым:
«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»

Мікалай НАХАМЧЫК, старшыня сельвыканкама:

– Кніг існуе вялікая колькасць, і любая з іх – цікавая, у кожнай можна знайсці штосьці павучальнае, чым можна скарыстацца ў жыцці. Ну, а параіў бы прачытаць і маладым, і дарослым, і сталым кнігу, якую напісаў наш зямляк, ураджэнец Чэрвеньшчыны Янка Крук. А называецца яна «Залатыя правілы народнай культуры». У 1995-ым я прыйшоў у Чарнаўскую школу на пасаду дырэктара. І ў першы ж год мяне накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі – як маладога кіраўніка навучальнай установы. Канешне, кожны выкладчык, лектар там быў нечым запамінальны. А Янка Крук проста ўразіў мяне з першай сустрэчы! Гэта было ў 1996-ым годзе. Затым я быў на розных пасадах і, адпаведна, розных курсах. З Янкам Крукам сустракаўся амаль штораз. І вось на апошніх, дзе я прысутнічаў ужо ў якасці кіраўніка сельвыканкама, набыў гэтую кнігу. Тут шмат цікавага знойдзе для сябе кожны. Бо мы калі што і ведаем з народных звычаяў, традыцый, дык даволі павярхоўна. А ў кнізе Янкі Крука ўсё раскладзена па палічках. Той жа вясельны цыкл, пахавальна-памінальны. У нас зараз многія любяць даваць дзецям імёны прыгожыя, незвычайныя, замежныя… А наш зямляк апісвае, як правільна выбіраць нованароджанаму імя, калі, чым пры гэтым карыстацца…

«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»

Марыя АРЦІМОВІЧ, бібліятэкар:

– Паколькі я працую ў бібліятэцы, дык, атрымліваецца, штодзень раю сваім чытачам прачытаць якіясьці кнігі, зыходзячы з густу кожнага. У мяне прафесія такая – раіць чытаць. Сама люблю кнігі жыццёвыя – пра каханне чыстае, жыццё вясковае… Вельмі цяжка назваць якую-небудзь адну кнігу, бо тут іх вялікае мноства. Ну, давайце спынімся вось на гэтай, даведачнай – «Музеі Беларусі». Лічу, што кожны сучасны чалавек любога ўзросту павінен цікавіцца сваёй гісторыяй. А наша матэрыяльная спадчына якраз і змешчана ў музеях. Апошнім часам музейныя куточкі ладзяць у школах, дзіцячых садках, сельскіх Дамах культуры і нават бібліятэках. А ў гэтай кнізе змешчаны звесткі пра ўсе беларускія музеі, якія маюць адпаведны статус. Ёсць, вядома, кароткія звесткі і пра Чэрвеньскі раённы краязнаўчы. Артыкулы надрукаваны на беларускай мове і ў перакладзе на рускую, што вельмі зручна для тых, хто беларускай мовы па якіхсьці прычынах не ведае. Кніга цікавая як аматарам гісторыі, так і любому чалавеку – для агульнага развіцця. У мяне яе ўжо нават двойчы бралі на дом. А так пагартаць можна прама тут, у бібліятэцы…

Лідзія ШЭРШАНЬ, сацыяльны работнік:

«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»

– Я вучылася ў школе-інтэрнаце, чытаць нам у той час задавалі многа. Вось я шмат і чытала. Зараз, у дарослым ужо жыцці, працы паболела, а вольнага часу паменела. Таму на чытанне не дужа шмат яго выдзяляецца. А па жыцці мне вельмі падабаецца кніга Майн Рыда «Вершнік без галавы». Я яе чытала і перачытвала разоў шэсць ці сем! Рамантычная, цікавая… Нават не ведаю, чаму яна на мяне аказала такі ўплыў. Першы раз прачытала яе, мабыць, у класе восьмым. Разы тры перачытала, як вучылася ў тэхнікуме. Разы два – калі была ўжо замужам і дзяцей мела. Так што, мяркуючы па сабе, скажу, што яна – для ўсіх узростаў. Гэта сапраўды класіка, яе і раю прачытаць, калі яшчэ хтосьці з ёй незнаёмы. А ў сучаснай літаратуры цікавяць дэтэктывы ці рамантыка. Але гэта чытаю, у асноўным, узімку, на Каляды, калі вязаць нельга. А так мой самы лепшы занятак зараз – вязанне…

«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»

Наталля МЕРАНКОВА, прыёмшчык заказаў сельскага КПП:

– У дзяцінстве я вельмі любіла казкі. Памятаю, што калі пайшла ў першы клас, чытаць ужо ўмела. Трое старэйшых братоў-сёстраў вучылі. Я – чацвёртая ў сям’і, самая малодшая, з Гомельшчыны родам. У маёй сям’і дзяцей трое. Нэлі ходзіць у шосты клас, Ліяна – у трэці, а Ева на наступны год пойдзе ў першы. Дзеці любяць слухаць, калі я чытаю ім дзіцячую Біблію. Яна не адна, ёсць розныя кнігі. Як толькі ў бібліятэцы новыя паступленні, мне заўсёды падказваюць. Прыходжу, бяру. Дочкам цікава даведацца, як Бог стварыў Зямлю ды іншае.  Бывае, нават муж сядзіць, слухае. Мы – людзі веруючыя. Я сама люблю чытаць дэтэктывы. Іх аматарам раю прачытаць кнігу Юліі Шылавай «Ліквідатар». Ну вельмі цікавая! У нас ёсць свая хатняя бібліятэка, якая перыядычна папаўняецца. Часта заказваю кнігі праз кніжны клуб. Розныя. Бывае, такіх няма ў бібліятэцы. Муж любіць пачытаць фантастыку, пра космас…

Распытвала і занатоўвала

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 658

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 420

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391