Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Даяр-супастат

Даяр-супастат

Марыя БЯЖАН, г.Чэрвень

Звычайным буднім ранкам адна з вёсак была ўзбудараджана выхадкай старшыні калгаса. Напачатку сяляне не маглі ўцяміць, што адбываецца, ды ўзрушана назіралі: ашалеў ён, ці што? Зявак хапала — час ранні і калгаснікі выпраўляліся на працу. Па трэцяму  ўжо і апошняму кругу рухаўся дзіўны картэж. Дыстанцыю забегу ў тры кругі вызначыў сам старшыня, як наглядную навуку для калгаснікаў. Быў зімовы час, ён важна сядзеў у вазку, а следам, праз метры тры, паспяшаў паланёны. Рукі звязаны аборай, другі яе канец прымацаваны да вазка. На грудзях, перакінутае цераз шыю паскам, целяпалася нешта гнруваздкае. Тым, каму давялося разгледзець, замаўкалі ўражаныя. Гэта была звычайная гумавая грэлка немалога памеру, мо на літры тры. Сваёй цяжкасцю яна гнула паланёнага. Ім аказаўся вартаўнік Цімох. Прысаромлены і зняважаны, ён глядзеў долу. І не толькі ад сораму. Тут ужо не зявай, а знай-паспяшай перабіраць нагамі. А старшыня то падцягне жарабка — і той ірване галопам, а праз хвіліну супыніць — і той ідзе павольна. Месцамі ён зусім супыняў “крэсны ход” і ўжо “чытаў пропаведзь”: за які ўчынак той пакараны.

У гэты ж час Аксіння, даярка калгаса, дакладала мужу:

– Праўду ты казаў, з рукамі і нагамі даяр. Сягоння ноччу старшыня і вылавіў супастата.

Справа ў тым, што нехта панадзіўся выдойваць калгасных кароў. Надоі ад лепшых з іх неверагодна скакалі то ўверх, то ўніз. Даілі ўручную, і адразу выявілі розніцу. Гэткае здаралася і з яе Зоркай — кароўкай-рэкардсменкай. Аксіння, прыпомніўшы выпадак з свайго дзяцінства, і вырашыла: у кароўніку завялася ласка, ды, відаць, ні адна. Калісьці калгасны жарабок пасля кожнай ночы, узмокшы і змардаваны, ледзьве трымаўся на нагах. Конюх ужо не спадзяваўся на вартаўніка, вырашыў сам вылавіць нягоднікаў. Меркаваў, што падлеткі навучыліся нейкім чынам адчыняць замкі, а потым і гарцаваць начамі. Гэтак  могуць і зусім загнаць бедалагу. Ён застаўся на ноч у канюшні, а замок навесіў вартаўнік. Уладкаваўшыся на сене, доўга чакаў гасцей,ды так і заснуў. Недзе пад раніцу праваліўся ў глыбокі сон.  Напачатку і ўцяміць не мог, дзе знаходзіцца, калі яго абудзіла іржанне. Падкруціў кнот у ліхтары — дзверы канюшні заставаліся закрытымі, а жарабок, нібы апантаны, кідаўся па стойлу. Потым нехта скажа: “У канюшні завялася ласка, вось і казыча жарабка, забаўляецца”. Жарабок сапраўды баяўся казытання. Тую ласку ў хуткасці вылавілі, а конюх тлумачыў цікаўным:

– Гэтая супастатка і да малачка ласая, нездарма ласкай завуць. Панадзіцца — і будзе кароўку выдойваць.

Узгадаўшы тое, Аксіння і вырашыла: “Кароў доіць ласка”. Муж тады толькі пасмяхаўся з яе выдумкі:

– Колькі тае ласкі, мо на паўкіло і пацягне. Дык колькі таго малака ёй патрэбна? Тут даяр рукасты. А ў Зоркі малачко тлустае, смачнае.

Трэба зазначыць, што на той час лічы ў кожнага калгасніка мелася трывалая звычка прыхапіць што-небудзь, вяртаючыся з працы — бульбіну, бурак ці яшчэ-што. “Гэта ўсё калгаснае, гэта ўсё маё” — жартавалі некаторыя.

І вось нехта выявіў “даяра” ды далажыў старшыні. А той прыхапіў двух праўленцаў і засеў у належны час у  належным месцы. Злавіўшы злодзея, учыніў самасуд. Сваёй зняслаўляючай выхадкай лічы двух зайцоў забіў. Многія цяпер засцерагаліся. А па вёсцы ўжо гулялі плёткі: нехта нібыта нават бачыў, што Цімох часцяком шпацыраваў дадому ў начны час. А лішняе, казалі, і свінні не ядуць. Сквапнасць яго загубіла.

Цяжка пераносіў Цімох ганьбу. Старшыня зняславіў не толькі яго. Цяпер і над дзецьмі пацяшаліся іх аднагодкі. А паскардзіцца нікуды не мог — не давядзі Бог, старшыня ў суд перадасць заяву. Ён прадбачліва абзавёўся сведкамі.

Цімох ужо хадзіў на агульную працу, дык тут больш языкастыя “спачувалі”:

– Як гэта ты, дзядзька, не ўтрымаўся на такім даходным месцы? Нялёгкі хлеб цяпер чакае, праз мазалі.

Цімох сам здольны і на жарт, і на кпіны да месца, цяпер жа даводзілася маўчаць. Час ішоў, перамываць косткі Цімоха здаволіліся — хапала ўжо іншых навін. Імі і жыла вёска. А восенню наступнага года Цімох зноў трапіў у гісторыю, аб тым будзе наступны расповед.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 671

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 356

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 378

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 435

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 423

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396