Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВОЛЬНЫ ЧАС ВОСЕНЬСКІМІ ВЕЧАРАМІ?»

Звычайна калі кажуць пра доўгія вечары, дык маюць на ўвазе зімовыя. Але і зараз, увосень, вечары тыя — досыць цёмныя і доўгія. А калі на дварэ яшчэ і пахмурна, дык надыходзяць яны рана і раптоўна. Зразумела, што кожны жыхар Чэрвеньшчыны час пасля працоўнага дня, вучобы ды іншага і да сну запаўняе рознымі справамі. Вось мы і вырашылі спытаць у нашых чытачоў: «ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВОЛЬНЫ ЧАС ВОСЕНЬСКІМІ ВЕЧАРАМІ?»

«ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВОЛЬНЫ ЧАС ВОСЕНЬСКІМІ ВЕЧАРАМІ?»

Галіна ГАЛІЕЎСКАЯ, г.Чэрвень:

– У прынцыпе, зараз работы на зямлі ўжо няма, адышла. Таму пераважна займаюся чытаннем. Дзяўчаты Біблію прынеслі, вывучаю. У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы запісана. Там бяру кнігі для сябе і для мужа. Ну і, канешне, з задавальненнем чытаем з ім сваю любімую газету «Раённы веснік». Красворды люблю разгадваць. Паколькі я – кандытар са стажам, дык яшчэ, бывае, вечарамі пяку тарты, калі папросяць. Ну і, вядома, глядзім тэлевізар. Падабаюцца перадачы кшталту «Бітва экстрасэнсаў». Мастацкія фільмы стараюся выбіраць не замежныя, бо тыя надакучылі ўжо. Вось неяк Мікіта Міхалкоў узняў праблему чужой зямлі. Як жа ўзрушыла мяне тая перадача пра выміраючыя вёскі! Захацелася нават напісаць яму. Ды не ведаю, куды. Гэта ж тэма, якая блізкая не толькі Расіі, але і Беларусі, і тым больш – нашаму пакаленню. Прыгадваю сваю маладосць, шасцідзесятыя-сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Як нам тады хацелася, каб у нашай вёсцы быў клуб! Каб намі хтосьці займаўся, каб было куды пайсці. Каб вывучыцца, а тады вярнуцца дахаты і працаваць тут, на сваёй зямлі. А цяпер… Крыўдна глядзець, як адыходзяць вёскі, зачыняюцца школы… Пра гэта таксама часта думаю вечарамі…

Галіна ВОРНІК, в.Горкаўская Слабада:

«ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВОЛЬНЫ ЧАС ВОСЕНЬСКІМІ ВЕЧАРАМІ?»

– Звычайна ўвечары тэлефаную па чарзе тром сваім сынам, размаўляю з імі і ўнукамі. Гатую вячэру, мыю посуд, займаюся іншымі неабходнымі гаспадарчымі справамі. Люблю чытаць прэсу. У нашай Горкаўскай бібліятэцы бяру кнігі. Муж купляе мяне вялікія падпіскі сканвордаў, там ёсць і судоку. Люблю вечарамі разгадваць. Як і большасць вяскоўцаў, гляджу тэлевізар. Мае самыя любімыя праграмы – «Ледніковы перыяд» і «Танцы з зоркамі». Дзеля іх я кідаю ўсё! І мае хатнія ведаюць, што мяне тады лепей не чапаць. Ну такое ўсё там яркае і прыгожае… А яшчэ люблю… пасядзець у Інтэрнэце. Так-так, не здзіўляйцеся! Можа, камусьці і смешна, але я насамрэч люблю бываць на сайце «Аднакласнікі». Там я знайшла студэнцкіх сябровак, з якімі не бачылася 40 гадоў! Многія ўжо таксама бабулі. Мы перапісваемся, разглядаем фотаздымкі. А яшчэ мне падабаецца там заводзіць новыя знаёмствы. Карыстаюся і Скайпам. З яго дапамогай бачуся з роднымі, сябрамі і новымі знаёмцамі, нават у Казахстане. Шмат раблю з часу працы ў Горкаўскім сельскім Доме фальклору такіх міні-кліпаў з фотаздымкаў. Людзям падабаецца..

«ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВОЛЬНЫ ЧАС ВОСЕНЬСКІМІ ВЕЧАРАМІ?»

Наталля ТРАПАШКА, г.Чэрвень:

– Па вялікім рахунку, сяджу дома! Бо хадзіць-то ў нашым горадзе няма куды… Замест кінатэатра – уласны тэлевізар. Люблю глядзець серыялы. Ну, і Інтэрнэт займае. Прычым у Інтэрнэце, апрача ўсяго іншага, шукаю інфармацыю на медыцынскія тэмы. Навука рухаецца, загады мяняюцца… Трэба быць у курсе ўсяго.  Таксама гартаю медыцынскія часопісы. Павышаю свой прафесійны ўзровень. Дарэчы, калі працавала медсястрой у аддзяленні рэанімацыі, дык мела і начныя дзяжурствы. А зараз, у інфекцыйным аддзяленні, гэтага няма, таму вечарамі вольнага часу пабольш. Калі было святлей і добрае надвор’е, магла прагуляцца па лесапарку, бо ён недалёка ад дома. Хаджу ў госці да сябровак. Але гэта, у асноўным, па вечарах пятніцы і суботы, калі назаўтра не трэба ісці на працу. Што датычыцца кухні, дык люблю гатаваць у духоўцы стравы з бульбы і мяса – калдуны, бабку… Хочацца, каб хутчэй дабудавалі фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам. Я б з задавальненнем там плавала…

Фёдар АНЦЫПІРОВІЧ, в.Чарнаградзь:

«ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВОЛЬНЫ ЧАС ВОСЕНЬСКІМІ ВЕЧАРАМІ?»

– На зямлі, якая ў карыстанні, праца ўжо завершана. Угнаенне ўнесена, усё перакапана, часнок і цыбуля пад зіму пасаджаны… Агародныя турботы на сёлета скончаны – да вясны, да новага сезону. Але іншыя гаспадарчыя клопаты засталіся. Увечары я звычайна сустракаю карову з поля. Прыганяю яе дахаты, даю, кармлю курэй… А тады якія ў нас захапленні? Тэлевізар, серыялы. Вось на ваенную тэму, бывае, так удала зняты, што, здаецца, сам там пабываў, на полі бою. А так, па шчырасці, гэтыя серыялы запаланілі ўвесь эфір. А хочацца паглядзець пра штосьці сваё, блізкае – пра вясковае жыццё, напрыклад. Канцэрты таксама люблю, толькі і іх не надта шмат транслююць. Навіны, вядома, гляджу – па некалькі разоў на дзень. Цікаўлюся, што адбываецца ў краіне і за яе межамі. Як чалавек з педагагічнай адукацыяй і на пенсіі не пакідаю чытання. Цікаўлюся кнігамі беларускіх аўтараў. З прэсы найперш чытаю «раёнку». Яшчэ дачка з бібліятэкі прыносіць «ЛіМ», «Нёман», «Полымя»… Так што крыніц інфармацыі хапае…

Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 677

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 437

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396