Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НА ЎЗНАГАРОДЫ І ПЕСНІ БАГАТЫМ БЫЛО ВЯСКОЎЦАЎ СВЯТА

У суботу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

НА ЎЗНАГАРОДЫ І ПЕСНІ БАГАТЫМ БЫЛО ВЯСКОЎЦАЎ СВЯТА

Віншуючы яе ўдзельнікаў з прафесійным святам, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Малахаў, у прыватнасці, зазначыў, што сучасныя падыходы да развіцця важнейшых галін народнай гаспадаркі патрабуюць забеспячэння ўстойлівых працэсаў інавацыйнага развіцця сельскагаспадарчай галіны, павышэння эфектыўнасці і рэнтабельнасці вытворчасці, прыросту валавой прадукцыі, забеспячэння яе канкурэнтаздольнасці.

– Граматная арганізацыя працы і быту людзей, укараненне перадавых тэхналогій, адказнае стаўленне кожнага работніка да даручанай справы – падмурак паспяховай працы, – зазначыў ён.

НА ЎЗНАГАРОДЫ І ПЕСНІ БАГАТЫМ БЫЛО ВЯСКОЎЦАЎ СВЯТА

Падчас урачыстасці Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі атрымалі сёлетнія пераможцы раённага спаборніцтва на веснавых палявых работах, нарыхтоўцы кармоў, уборцы зерневых і зернебабовых культур, сяўбе азімых і ворыве зябліва.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Баразна ўручыў Падзяку Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловай вытворчасці, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і высокія паказчыкі ў працы трактарысту-машыністу ААТ «Валевачы» Уладзіміру Пачасую (на здымку), Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама – жывёлаводу эксперыментальнай базы «Натальеўск» Людміле Радыёнавай і трактарысту-машыністу сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра» Генадзю Пятровічу.

НА ЎЗНАГАРОДЫ І ПЕСНІ БАГАТЫМ БЫЛО ВЯСКОЎЦАЎ СВЯТА

Ганаровай граматай рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК на свяце ўзнагароджана намеснік дырэктара па аграхімабслугоўванню Чэрвеньскага райаграсервіса, cтаршыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Нэлі Альшэўская, Падзякай абкама прафсаюза работнікаў АПК – дырэктар філіяла «АграБокс-Заатэх» Аляксандр Рубан, аператар па вырошчванню цялят ААТ «Запольскае» Ала Шумігай, трактарысты-машыністы Юрый Сасункевіч з ААТ «Раванічы», Андрэй Тарасік з эксперыментальнай базы «Натальеўск» і Міхаіл Ладуцька з Чэрвеньскага райаграсервіса, Падзякай райкама прафсаюза работнікаў АПК – аператары па вырошчванню маладняку Раіса Багамаз з ААТ «Лядзенскі» і Алеся Белякова з ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», начальнік цэху адкорму ЗАТ «Турэц» Уладзімір Церахаў, трактарыст-машыніст Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Мікалай Кучынскі і намеснік дырэктара Смілавіцкага аграрнага каледжа па вытворчаму навучанню Раіса Ісаевіч.

Цудоўным музычным падарункам усім удзельнікам урачыстасці стаў канцэрт самадзейных артыстаў раёна.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 657

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 418

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391