Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЗА ЎДЗЕЛ У СУБОТНІКУ – ДЗЯКУЙ! НОВЫМ СМЕТНІКАМ СКАЖАМ: «НЕ!»

ЗА ЎДЗЕЛ У СУБОТНІКУ – ДЗЯКУЙ! НОВЫМ СМЕТНІКАМ СКАЖАМ: «НЕ!»

М
ы ўжо даўно планавалі паставіць агароджу вакол могілак вёскі Астравіты. Вяскоўцы таксама звярталіся з такой просьбай. Таму на працягу ўсяго летняга перыяду мы збіралі грошы на гэтыя мэты. Да таго ж, трэба было правесці і работы па добраўпарадкаванні – высекчы зараснікі, прыбраць шматгадовыя кучы смецця, паваленыя дрэвы, якія пачыналі ўжо гнісці…

У двух населеных пунктах – Дыі (у іх асобныя могілкі, але размешчаныя непадалёк ад могілак згаданай суседняй вёскі) і Астравітах – мы павесілі аб’явы аб маючым адбыцца там і там суботніку, зрабілі падворны абход з запрашэннем узяць удзел. Мерапрыемства па добраўпарадкаванні прызначылі на Дзяды, каб усе ахвотныя пасля прыбірання могілак сваіх родных і блізкіх маглі папрацаваць і на грамадскай тэрыторыі.

Непасрэдны ўдзел у суботніку ўзялі работнікі нашага сельвыканкама. Асобна працавалі рабочыя, якія ўстанаўлівалі плот. Прыемна,

ЗА ЎДЗЕЛ У СУБОТНІКУ – ДЗЯКУЙ! НОВЫМ СМЕТНІКАМ СКАЖАМ: «НЕ!»

што і вяскоўцы адгукнуліся, прыйшлі на дапамогу. Мужчыны прыхапілі з дому сякеры і бензапілы. Бензінам іх забяспечваў сельвыканкам.

Вельмі ўразіў усіх нас Віктар Вяргейчык, які прыбыў на суботнік на экскаватары-пагрузчыку, выдзеленым бясплатна ПТУП «ТэхнаМюнстэр»! Дзякуючы гэтай тэхніцы мы змаглі прыбраць і кучы смецця, і вялізныя камяні, і спілаваць некаторыя дрэвы, якія ўжо нахіліліся і былі аварыйна небяспечнымі. Пасля гэтага і высякання зараснікаў на могілках вёсак Дыя і Астравіты з’явіліся ладныя прасветы.

Канешне, мы не паспелі зрабіць усё, што хацелі, але большую частку запланаванага выканалі. Сардэчна дзякую тым вяскоўцам, хто ўзяў актыўны ўдзел у суботніку. У вёсцы Дыя гэта – Рыгор Задзіран, Надзея Вяргейчык, Аксана Лісіца, Марыя Папова, Лідзія Бандарык, Валянціна Суша, у в.Астравіты – Мая Мажутка, Уладзімір Канапака

ЗА ЎДЗЕЛ У СУБОТНІКУ – ДЗЯКУЙ! НОВЫМ СМЕТНІКАМ СКАЖАМ: «НЕ!»

(працаваў з бензапілой), Пётр Андрончык, Васіль Трыпуз, Аляксандр Вяргейчык (працаваў з бензапілой)… І многія іншыя жыхары гэтых вёсак і г.Мінска, якія на Дзяды прыехалі да родных магіл і згадзіліся папрацаваць на грамадскай тэрыторыі.  Разам з вамі мы зрабілі богаўгодную справу! І, вядома, ушанавалі памяць тых, хто пахаваны. Зразумела, што ў сваёй працы мы абапіраемся на людзей. А больш нам, па сутнасці, няма на каго разлічваць…

Карыстаючыся момантам, звяртаюся не толькі да жыхароў свайго Чэрвеньскага сельсавета, а і ўсяго раёна, бо праблема гэтая сапраўды датычыць усіх. Шаноўныя, калі вы прыязджаеце і прыходзіце, каб прыбраць месцы пахавання сваіх родных, блізкіх, знаёмых, сяброў, суседзяў, калі ласка, выкідвайце смецце толькі ў прызначаныя для гэтага месцы! І пажадана – не пад самы плот. Справа ў тым, што смецце на ўсіх вясковых могілках прыбіраецца толькі сіламі работнікаў сельвыканкама.

У якасці прыкладу возьмем пахаванне вёскі Астравы. Тэрыторыя вялізная. І звычайна некаторыя людзі, якім далёка несці смецце ў

ЗА ЎДЗЕЛ У СУБОТНІКУ – ДЗЯКУЙ! НОВЫМ СМЕТНІКАМ СКАЖАМ: «НЕ!»

прызначанае месца, выкідваюць яго проста за плот. І такія стыхійныя сметнікі вырастаюць у месцах дваццаці, не меней, у тым ліку – і з боку дарогі. І калі тэхніку для ліквідацыі смецця ў прызначаным месцы – пагрузчык і машыну – мы просім звычайна ў «Райаграсервісе», дык у выпадку з’яўлення стыхійных звалак даводзіцца браць у рукі сахор і самім смецце збіраць, грузіць і звозіць. Бывае, прычэп даводзіцца чапляць нават да сваёй машыны.

Таму давайце ўсё ж, па-першае, паважаць працу іншых, а па-другое, не ператвараць святыя месцы пахавання і тэрыторыі вакол іх у сметнікі. Па прынцыпу: няхай ляжыць абы-дзе, толькі не каля могілак, над якімі апякуемся. Пасля вашага прыбірання пахаванняў, шаноўныя, чысціня і парадак павінны быць вакол, каб вы нікому не стваралі лішніх праблем.

Наталля СВІРЫДОВІЧ,

старшыня Чэрвеньскага сельвыканкама.

Фота аўтара

Здымкі зроблены на могілках в.Астравіты

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 658

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 349

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 457

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 370

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 427

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 418

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 420

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 391