Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ГЭТА – ХОБІ І ТОЕ, ЧЫМ Я ЖЫВУ…»

«ГЭТА – ХОБІ І ТОЕ, ЧЫМ Я ЖЫВУ…»

Людміла ДАРАГУЖ, выкладчыца Чэрвеньскай школы мастацтваў:

Працую ў Чэрвеньскай школе (спачатку яна была музычнай, цяпер – мастацтваў) пасля заканчэння Маладзечанскага музычнага вучылішча з 1978-га – 35 гадоў. Але ў дзяцінстве хацела стаць… балерынай. І калі бацькава сястра ад’язджала ў Мінск, дзе яна працавала, дык заўсёды пыталася: «Што табе прывезці наступным разам?» А я адказвала: «Прывязі мне балетныя тапачкі, хачу стаць балерынай». Яна вельмі смяялася і казала: «Паглядзі на сваіх бацькоў (меўся на ўвазе іх целасклад)… Ну якая з цябе будзе балерына?!»

Потым, дзесьці ў пяцігадовым узросце, я ставіла вялікі стул, маленькі табурэцік і імітавала ігру на фартэпіяна. Чаму? Таму што ў нас заўсёды гучала музыка. У дзедавым пакоі (гэта бацька нашага бацькі) вісела скрыпка. Дзед трохі ўмеў іграць і на фартэпіяна.

А тата са студэнцкіх гадоў захапляўся класічнай музыкай. Ён з мамай хадзіў у філармонію, у тэатр, калі вучыўся ў БДУ. І сам, самастойна навучыўся іграць на сяміструннай гітары і фартэпіяна – па самавучыцелях.

Якая ж музыка ў нас гучала? Фрагменты з опер, аперэт, старадаўнія рускія рамансы… І потым ужо, у дзіцячым садку, мяне ў ліку некалькіх дзяцей з нашай групы залічылі ў падрыхтоўчы клас музычнай школы. Тады мы займаліся яшчэ ў вядомым у горадзе старым драўляным будынку.

Так я пачала вучыцца па класу фартэпіяна. Інструмент мне купілі адразу вялікі. У мяне ніколі не было дзіцячага піяніна. Мелася шмат розных сумак і такіх цацак, якіх не было ў іншых дзяцей. Нават, як зараз памятаю, камплект школьнай цацачнай мэблі – парты, дошка, стол настаўніка… Кеглі першыя таксама меліся…

Вялікі інструмент нам прывезлі, калі мне было шэсць гадоў. Вучылася ў музычнай школе я з задавальненнем, мне ўсё падабалася. Тата хацеў, каб я паступала ў музычнае вучылішча пасля васьмі класаў. Але я была, як кажуць, горкім дзіцём, не ўяўляла сабе самастойнага жыцця ў інтэрнаце. І маці мяне проста пашкадавала. Мы неяк прапусцілі тэрмін падачы дакументаў. Тата, памятаю, схамянуўся і нават спалохаўся: «А вы завезлі дакументы?!» Ды было позна…

І я звыклася з той думкай, што вучыцца музыцы не буду. А нас у той час, дарэчы, вучылі настаўнікі, якія прыязджалі з Мінска – два разы на тыдзень. І маці мая аднойчы сустрэла там маю настаўніцу – Сталіну Мікалаеўну. Яна спытала: «А Люда паступіла ў вучылішча?» На што маці адказала: «Не, яна будзе паступаць у інстытут». І настаўніца мая неяк вельмі засумавала і сказала: «Паверце мне, Валянціна Мікалаеўна, што хоць у 30 год, але яна вернецца да музыкі».

Пасля школы я паступала ў інстытут замежных моў. Не прайшла па конкурсу. Пасля пазнаёмілася з выпускнікамі музычнага вучылішча, якія працавалі ў нас у музычнай школе. І яны сказалі: «Якая табе розніца?! Як у цябе ёсць добры слых, ты можаш рыхтавацца ў інстытут і ў той жа час падаць дакументы ў музычнае вучылішча».

І я паступіла туды ў ліпені – на спецыяльнасць «выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін і агульнага фартэпіяна». Скончыла навучальную ўстанову з вялікім задавальненнем, а потым яшчэ і Інстытут культуры. І ў сваёй школе, са сваімі калегамі – з тымі дзяўчатамі, з якімі хадзіла на музычную літаратуру  і сальфеджыа – працую і па сёння.

Ведаеце, калі чалавек займаецца на працягу свайго жыцця тым, што ён любіць, гэта – свабода. А калі ён любіць тое, чым займаецца, — гэта шчасце. Мая прафесія – гэта частка майго жыцця. І хобі маё. Па сутнасці, гэта – тое, чым я жыву. І – атрымліваю асалоду ад таго, што раблю штодзённа. Імкнуся гэтаму ж навучыць і дзяцей, якія прыходзяць да мяне на заняткі. Мы з імі глядзім фільмы, у нас узнікаюць якіясьці агульныя тэмы. І гэта вельмі важна, асабліва сёння, калі і на тэлебачанні не шмат пачуеш класічнай музыкі, праўда? А ў нашым штодзённым жыцці яе фактычна няма…

Увогуле, я імкнуся не тое каб зрабіць дзяцей прафесіяналамі… Галоўнае, каб яны былі адукаванымі і культурнымі. Каб, паехаўшы вучыцца далей, у ВНУ, займаліся не толькі атрыманнем выбранай спецыяльнасці, а наведвалі музеі, выставы, філармонію… Я сама з’яўляюся гэтаму прыкладам, бо вельмі часта з братам наведваю такія мерапрыемствы.

Так сталася, што сярод выпускнікоў нашай музычнай школы я – апошняя вучаніца, якая абрала спецыяльнасцю музыказнаўства. Бо гэта – вельмі цяжкая спецыяльнасць у плане вучобы. Жадаючых больш не знайшлося.

Ганаруся тым, што вучыла ў свой час нашу Святлану Дзімохіну, якая ў наступным годзе заканчвае Акадэмію музыкі імя Гнесіных у Маскве. Я – настаўніца нашага вядомага музыканта Аляксандра Правасуда, Аляксандра Капцелава, якія – сярод маіх калег. Лічу, што ёсць і мая заслуга ў тым, што яны абралі музыку сваёй прафесіяй. А яшчэ ганаруся, што мы хаця і жывём у такім невялічкім раённым цэнтры, але наша школа мастацтваў з’яўляецца цэнтрам музычнай адукацыі і выхавання жыхароў Чэрвеньшчыны. Мы ладзім вечарыны, якія прысвячаем творчасці выдатных беларускіх музыкантаў, і важным датам – у гісторыі не толькі музыкі, але і культуры ўвогуле. Частымі гасцямі ў нас з’яўляюцца музыканты, якія працуюць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Наша задача – выхоўваць не толькі падрастаючае пакаленне, але і дарослых…

Занатавала Святлана АДАМОВІЧ.  Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 663

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 352

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 395