Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НЯЎРЫМСЛІВАЯ Ў ДУШЫ, АКТЫЎНАЯ Ў ПРАЦЫ

НЯЎРЫМСЛІВАЯ Ў ДУШЫ, АКТЫЎНАЯ Ў ПРАЦЫ

Пра тое, наколькі шмат значаць у жыцці таго ці іншага чалавека настаўнікі, найбольш красамоўна сведчыць колькасць выпускнікоў, якія свядома выбіраюць педагагічную прафесію, бо мараць быць падобнымі да іх. Яны пераймаюць многае ад любімых настаўнікаў і, безумоўна, прыносяць у прафесію шмат свайго. Атрымліваецца, што і паслядоўнікі, і папярэднікі ганарацца адно адным, імкнуцца да прафесіянальных вышынь. А выйграюць ад гэтага, у рэшце рэшт, школьнікі.

Адной з такіх удзячных паслядоўніц з’яўляецца выкладчыца рускай мовы і літаратуры Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, педагог з 25-гадовым стажам Тамара Анатольеўна Бабіч.

Пры першым поглядзе на Тамару Бабіч на розум прыходзіць вядомае: «Камсамолка, актывістка… нарэшце проста прыгажуня!» І гэта сапраўды так. Нават падчас размовы адчуваецца яе актыўнасць, няўрымслівасць, імкненне да дзеяння. Такой яна, ураджэнка вёскі Печышча, была ў свой час вучаніцай – між іншым, гэтай жа самай Лядзенскай школы. Такой засталася і пасля 25 гадоў працы. Ну, а любімым педагогам Тамары Анатольеўны стала выкладчыца рускай мовы і літаратуры Вольга Рыгораўна Навакоўская.

– Яшчэ калі я вучылася ў школе, мне чамусьці падабалася сшыткі правяраць, — прыгадвае Тамара Бабіч. – Дарэчы, Вольга Рыгораўна была вельмі строгай настаўніцай, патрабавальнай да вучняў. Але мне гэта падабалася. Калі яна прыходзіла на ўрок, я глядзела на яе і думала, што таксама хачу, калі вырасту, стаяць на гэтым месцы. Таму і паступіла на філфак БДУ. Скончыла яго ў 1988-ым – і прыйшла працаваць у Горкаўскую школу. А пасля яе закрыцця трапіла сюды, у Лядзенскую. Дарэчы, стаўшы дарослай, ніколі не думала, што сапраўды вярнуся ў родную школу. Але так атрымалася. Зараз адзіны, хто застаўся тут з маіх выкладчыкаў, — гэта Юрый Георгіевіч Бабіч…

Як вядома, даўней выпускнікі філфака маглі выкладаць і рускую, і беларускую мову. Такое ж права пасля заканчэння БДУ атрымала і Тамара Анатольеўна Бабіч. І вось дзіва… Яна памятала сваю дзіцячую мару – стаць выкладчыцай рускай мовы і літаратуры, як Вольга Рыгораўна. Але ў Горкаўскай школе малады спецыяліст марыла выкладаць ужо мову родную. Але на той час адпаведны спецыяліст там не патрабаваўся…

А калі Тамара Бабіч педагогам са стажам увайшла ў родную школу, дык тут не патрабаваўся рускі філолаг. Яна чатыры гады працавала намеснікам дырэктара. І толькі з гэтага навучальнага года Тамара Анатольеўна зноў перайшла на настаўніцкую працу. Дарэчы, менавіта сёлета спраўдзілася і тое, што таксама калісьці здавалася марай. У нагрузку далі выкладанне роднай мовы і літаратуры. Праўда, толькі ў адным класе – сёмым.

І сумяшчэнне гэтае, шчыра прызнаецца настаўніца, даецца ой як няпроста. Бо мовы, зразумела, розныя. У беларускай трэба прывыкаць да тых жа назваў, адрозніваць дзеепрыметнік ад дзеепрыслоўя… А практыка-то такая – упершыню праз шмат гадоў. Да таго ж, клас досыць складаны. Але паціху асвойваюцца як вучні, так і настаўніца.

– Вывучаем разам, — усміхаецца.

І ўсё ж, па меркаванні Тамары Анатольеўны, да душы ёй больш выкладчыцкая праца, чым адміністрацыйная. Падчас апошняй адказваеш за ўсе класы, за ўсю школу, зазначае. А настаўніцай быць прасцей. Асабліва, калі толькі прадметнікам, без класнага кіраўніцтва. Зрэшты, ёй гэтай лёгкасці, зноў-такі, не давялося паспытаць. Тамара Бабіч – класны кіраўнік пятага класа, у якім займаюцца дзевяць чалавек.

На ўроках настаўніца найбольш увагі ўдзяляе замацаванню новых ведаў. Але, зазначае са скрухай у голасе, сучасныя дзеці не дужа-то хочуць вучыцца.

– Калі я працавала ў Горках, мне здаецца, вучні больш бралі, — задуменна разважае. – Да таго ж, як цяпер адзначаюць і ўсе мае калегі, скарацілася колькасць гадзін мовы і літаратуры. Адзінае, што добра ў вясковай школе, — класы маленькія. Таму кожнаму вучню на ўроку можна ўдзяліць увагу, з кожным папрацаваць. А яшчэ праблема… Пасля масавага распаўсюджвання мабільнікаў, камп’ютараў, ноўтбукаў, планшэтаў дзеці зусім мала чытаюць кніг. Нават па праграме, не кажучы пра дадатковую літаратуру. А на ўроках іх трэба ўсё больш зацікаўліваць нестандартнымі заданнямі.

Вось маім вучням падабаюцца тэставыя заданні. Асабліва калі ёсць варыянты адказаў. Любяць разгадваць красворды па тэме ўрока. Іх складаю не толькі я, дзеці таксама спрабуюць. Ёсць у нас шмат тэставых заданняў на камп’ютары. Бывае, на ўрок пераходзім у клас інфарматыкі. Вучняў мала, таму камп’ютараў хапае ўсім. Там нават ёсць тэксты дыктантаў – праверачных, слоўнікавых. Вось гэта робяць з задавальненнем. Але самі пісаць не хочуць. Шкада толькі, што не ва ўсіх дзяцей яшчэ ёсць дома камп’ютары, а так бы я магла б раз-пораз даваць і такія хатнія заданні. Ды што там казаць… Не ўсе могуць дазволіць сабе набыць нават друкаваныя рабочыя сшыткі. Калі набываюць сем чалавек, дык двум купляю сама. Бо што яны будуць рабіць на ўроку?! З гэтымі сшыткамі вучні таксама працуюць з задавальненнем. Праўда, за ўсё бяруцца, але не заўсёды даводзяць да завяршэння. А з карткамі працаваць ужо не хочуць, гэта для іх – састарэлае…

Вось, аказваецца, як няпроста завалодаць увагай сучасных дзяцей на ўроках! Магчыма, прачытаўшы гэта, іх бацькі будуць з большай павагай ставіцца да настаўнікаў і сапраўды цаніць іх нялёгкую працу?..

І ўсё ж, нягледзячы на пералічанае, Тамара Анатольеўна Бабіч адчувае сябе на сваім месцы.

– Гэта – маё! – эмацыянальна заўважае. – Звыклае, роднае… А пайсці са школы, дзесьці пачынаць усё спачатку… Штосьці не хочацца. Я – такі чалавек. Не эксперыментую…

Нагледзеўшыся на настаўніцкую працу мамы, двое яе дзяцей – сын і дачка – абралі зусім іншыя прафесіі. Затое сын выбраў у жонкі… настаўніцу пачатковых класаў!

– А муж мой і ўвогуле ўпэўнены: «Хто не быў мужам настаўніцы, той настаўніцкага жыцця не зразумее!» – са смехам заўважае Тамара Анатольеўна. – У мяне ж дома, апрача ўсяго іншага, усюды сшыткі. І не аднойчы быў з мужам такі дыялог: «Што сёння будзем есці?» – «Што ёсць у халадзільніку!» Бо я ўся – у справах і тых самых сшытках.

Але, канешне ж, спраў хатніх, па гаспадарцы, таксама ніхто не адмяняў. Мае сям’я Бабічаў вялікі агарод, на якім вырошчвае зерневыя, а сёлета – і кармавыя буракі. У гаспадарцы – куры, качкі, свінні… Раней і карову трымалі. На зямлі хапае месца кветкам і малым архітэктурным формам – пальмам, лебедзям…

– Улетку – больш часу, — заўважае Тамара Бабіч. – Тады ўсім сямействам і робім…

Дарэчы, гэтае лета для іх сям’і было пазначана адразу дзвюма прыемнымі падзеямі. Вярнуўшыся з войска, ажаніўся сын. А дачка – замуж выйшла. Два вяселлі ўлетку зрабілі! І з’явіліся адразу і нявестка, і зяць…

Калі ўсё ладзіцца ў сям’і, тады і на працы дадаецца настрою ды натхнення. І наадварот. Усё гэта датычыцца і Тамары Анатольеўны Бабіч – усмешлівай, няўрымслівай, актыўнай і адказнай настаўніцы Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Жанчыны, з якой можна (і трэба!) браць прыклад жыццялюбства…

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 677

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 357

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 464

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 379

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 437

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 424

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 426

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396