Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ШТО Б ГЭТА ЗНАЧЫЛА?

Вітаю вас, шаноўныя чытачы! Запрашаю пазнаёміцца з чарговым творчым унёскам у наш конкурс “Што б гэта значыла?”

І зноў абставіны вымушаюць вярнуцца да папярэдняга жартоўнага фотаздымка. Марыя Канапацкая са Смілавіч склала да яго два варыянты вершаваных подпісаў, але па пошце чамусьці  ў рэдакцыю яны не трапілі. Не ўбачыўшы іх у надрукаванай падборцы,  наша актыўная аўтарка патэлефанавала. Пачутыя радкі падаліся цікавымі. Чаму ж не прапанаваць іх і вам?

Чытаем:

Гадоў пятнаццаць адслужыў,

ШТО Б ГЭТА ЗНАЧЫЛА?

Любімчыкам сямейным быў.

Час непрыкметна праляцеў “Гарызонт” той устарэў.

Як бы ў чымсьці вінаваты,

Быў выкінуты “тэлік” з хаты.

Слязу змахнуў, пааглядаўся,

Ды на дарогу ён падаўся.

Бо на дарозе шмат людзей, Там падбяруць яго хутчэй.

***

Хоць здымак зроблен

на пацеху,

А мне чамусьці не да смеху.

Нават неяк сумна стала,

Свой першы “Нёман”

прыгадала.

Хоць быў не вельмі ён удалы,

Ды гэта мала хвалявала.

Нічога лепшага не зналі,

Таму і не перабіралі.

У той даўно мінулы час

Наш “Нёман” слаўна

цешыў нас.

…Ужо тэлевізары не тыя,

Маркі розныя, “крутыя”:

“ЭлДжы”, “Філіпс”,

“Панасонік”,

І “Самсунг” ёсць, і “Соні”.

І “Шарп”, і нават “Піянер” –

На любы табе манер.

І форма, і дызайн харошы,

Абы толькі былі грошы.

А каналаў не злічыць…

Прагрэс на месцы не стаіць.

Ужо балем правіць інтэрнэт,

Ён узбаламуціў увесь свет.

Быццам раптам ашалелі –

На камп’ютар усе “падселі”.

Тэлевізар не глядзяць –

У інтэрнэце ўсе сядзяць.

Кніг даўно ўжо не чытаюць,

Сяброў па сайце выбіраюць.

Там і спатканні назначаюць.

Нават цётка пажылая

“Аднакласнікаў” шукае.

І я таксама не святая –

У камп’ютар зрэдку

заглядаю.

Ды гэта тэма ўжо другая.

А пад асноўны фотаздымак склаліся ў Марыі Канапацкай наступныя радкі:

Мурка вельмі дасціпная,

Усюды бывае, многа знае.

Больш чым на мышак

паляваць,

Любіць котка вандраваць.

Каб у падарожжа не забылі,

Начуе на аўтамабілі.

І гэтым вельмі ўсіх кранае,

Таму адказу і не знае.

Стратэгія ў яе такая.

У Муркі трэба павучыцца,

Калі чаго хочаш дабіцца,

Цярпеннем браць,

Калі ўмення не хапае.

І так бывае.

***

Коцік раненька прачнуўся,

Выгнуў спінку, пацягнуўся.

Навёў кругом сябе парадак,

Паеў бабуліных аладак.

Малачком гэта запіў,

І на варту заступіў.

Хай усякія злачынцы

Не турбуюцца дарэмна –

Шанцаў тут для іх няма!

Ганна Шарко, г.Чэрвень:

ШТО Б ГЭТА ЗНАЧЫЛА?

Пишет бабушка от скуки,

Что отдам в хороши руки

Не гармонь-тальяночку,

А кошечку-сиамочку.

Чтоб людям добрым

рассказаць,

Решила бабка фото снять.

Усадила кошку на машину,

Как на мягкую перину.

Сиамка позу приняла,

Головку тут же подняла:

Вся гордая, красивая,

И чуточку игривая…

Марыя Бяжан, г.Чэрвень:

Звонку кіска я ласкавая,

У душы ж — эмоцый шквал.

Там бы вулкан булькоча

лаваю,

Цяжка стрымліваць запал.

З той пары, як зоркай ззяю,

(Рэкламую я аўто)

Толькі віскас ужываю,

Імідж сцерагу. А то!

– Сіямская кошка на аўто напомніла мне ката маёй дачкі, — піша Марыя Бяжан. — Праз яго і склаўся сюжэт да верша. З гэтым катом прыгод хапае. Дачка кажа: “Кот у доме — гэта радасць”. А я дадала б: “І залішні клопат”. Адсюль і абадраная мэбля, і пашкамятаныя шпалеры, і “духмяны” водар ад яго санудобстваў (як ні круціся).

Кот, вядома, істота ласкавая, прыемная, але ж і праблемная. А калі гаварыць аб сіямскай пародзе, дык больш наравістых упрамцаў, мабыць, не бывае. Гэта істота самалюбівая і ўпартая, у дадатак — злапамятная. Калісьці ў дачкі быў кот — добры, ласкавы, прыгожы таўсцяк (адышоў у другое вымярэнне, скажам так). Хлапец сумаваў па сябру дзяцінства. І яны набылі маленькае, забаўнае кацяня сіямскай пароды, назвалі Яша. Ён стаў “членам сям’і”, дзе і главенствуе ўжо гады са тры. Як дачка, так і яе сын патакаюць усім яго прыхацям.

Мяне кот не ўзлюбіў з самага пачатку (а як жа, не дазволіла шкамятаць абіўку канапы). Калі я заходжу да іх, кот паводзіць сябе нярвова, трымаецца падалей і насуплена назірае. Дачка тлумачыць, што ён прызнае толькі дамачадцаў, усе астатнія для яго — чужакі. Але кот і з імі выкідвае нумары, будучы не ў гуморы. Яна распавяла пра дзіўную баталію, устроеную катом гэтай вясной. Дачка з сынам (а гэта рослы падлетак) корпаліся ў агародзе і тут далучыўся “памагаты”. Ён важна разлёгся на толькі што засаджаную градку, першапачаткова абышоўшы яе і наставіўшы “метак”.

Ката яны песцяць, усёдазволенасць не мае межаў, а тут патрабавалася ратаваць пасадку. У гэты час заявілася і кошка-папрашайка ды ўзяла накірунак у бок Яшы. Гаспадыня не надта аб ёй клапоціцца, вось яна і басцяецца ў пошуках ежы, карыстаючыся і недаедкамі Яшы. А той бязлітасна яе шкамятае, таму выдраная поўсць і драпіны маляўніча яе “упрыгожваюць”. У надзеі пажывіцца, тая не ўцякае і не бароніцца, а толькі ўхіляецца. Яша пагрозліва забурчэў — баталія немінучая. Хлапец прагнаў кошку з агарода, асцярожна зняў ката і аднёс падалей ад градкі, з усмешкай тлумачачы кату: “Гэта градка, а не палігон для баталій, і не пасцелька для адпачынку, тут будзе расці цыбуля”.

Кату гэта не спадабалася, усю яго істоту пакаробіла ад злосці. Ён дзіка мяўкнуў і імгненна заняў былую пазіцыю. Разлёгшыся больш прывольна, пераможна ўставіўся на хлапца. Не гэтак-то проста было ўхапіць упрамца ізноў. Унук усё ж аднёс ката на ганак, дзе падаслаў яму дзяружку. Але не тут-то было… Кот жудасна ўзвыў і ў гневе кінуўся на “крыўдзіцеля”. Абхапіўшы пярэднімі лапамі яго нагу, правіс, а заднімі пачаў бязлітасна лупіць. Раз’юшаны кот, спрабуючы ў дадатак укусіць, выдаў гук, нібы вылаяўся. Гэта было і дзіўна, і смешна. Хлапцу давялося цяпер бесцырымонна адкінуць “воіна”. Потым ужо ў хаце, кот хадзіў бачком, уздыбіўшы поўсць і злосна зыркаючы на крыўдзіцеля, пакуль не улучыў момант. Свавольства былога сябра было аплочана глыбокімі драпінамі на руках. “Вось так, знай нашых!” — думаю, так сказаў бы кот, калі б умеў размаўляць. Некалькі дзён ён трымаўся варожа ў адносінах да хлопца. Потым мо забыўся, а мо і дараваў. Кажуць, што сіямскія каты не выносяць паху спіртнога, таму да выпівох адносяцца варожа і могуць напасці нават на соннага гаспадара. Тут ужо не чакай літасці. Калі ўлічыць павадкі ката Яшы, магчыма, так і ёсць.

Вось такая каціная гісторыя…

Галіна Немагаева, г.Чэрвень: Зараз, Мурачка, бывай,

У госці хутка не чакай.

Сяджу на машыне –

Кайф лаўлю

І рыхтую інтэрв’ю.

Для яго такі матыў:

Я тут трапіў у аб’ектыў,

Трэба даць мне ім “отчёт”,

Як пражыў увесь гэты год…

Ірына Краўцова, г.Чэрвень:

Маркиза “кошка-пава”

Залезла на “Пежо”,

Решила прокатиться,

Где дышится легко.

Одна она такая

Красавица у нас.

И фото её видно

И в профиль, и в анфас.

Анатолій Людчык, г.Чэрвень:

Расскажу две истории. Они в тему (один знакомый сказал мне:”Ты пишешь не в газету, а в тему”).  Спасибо редакции, что печатаете, находя в них что-то интересное. Это стимул.

История первая в двух частях, зарифмована (я не пишу стихи, а лишь четверостишия):

1. Приобретая полироль

для машины,

Постараетесь её

эффективно нанести.

И до блеска (!)

без инструмента, да овчины,

Советую(т) кота

с густою шерстью завести.

2. Коль места нет котам

в салоне –

Судьба отважным –

проехать “с ветерком”.

За “не пристегнут”

не будет дырки им в талоне,

Ну что ж, держись покрепче коготком!

История вторая. Она к предыдущему конкурсному снимку. На нём запечатлён телевизор на дороге у перекрестка улиц Барыкина-Луначарского рядом со стадионом СШ №2. Хотелось бы обо всём перечисленном упомянуть в рассказе (и есть о чём), но буду краток.

О главном. Именно на этом перекрёстке когда-то дал себе слово бросить курить. А точнее слово дал своей супруге, и я его сдержал. Этот перекресток считается одним из “аварийных” в городе. Не буду в деталях описывать ту аварию, хоть эпизод — всего секунды. Скажу лишь, что переходил перекрёсток я правильно и еле увернулся от столкновения. В руке держал пачку сигарет. А спустя пару секунд — уже сжатую её в кулаке, даже не подняв зажигалку. И сразу вспомнил, как перед отходом из дома супруга попросила: “Бросай курить”.

“Брошу”. “Если сила воли есть…” И спустя некоторое время, а именно на её День рождения и бросил курить. Восемь лет назад. И я ей благодарен, да не только за это… Извините, отвлёкся. О перекрёстке, чтобы он не был аварийным, как и все другие, пофантазируем?

1. Водители и пешеходы передвигаются по ПДД.

2. Дорожные знаки обзорны, т.е. не на высоте закрепленные (они же не для авиации).

3. Фонарь. Всего лишь, поскольку оживлённое место.

4. От “искусственной неровности” плавно переходим, точнее — переезжаем к телевизору.

Мини-история: на канале БТ шла дискуссия о наших автомобильных (и не только) дорогах. Один большой чиновник заявил: “…К 17-ому году по республике будут все дороги приведены в надлежащий порядок”. Ведущий, не без юмора мужик, уточнил:

– Этого века?

Всё! Перекур. Или бросаем?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 662

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 351

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 460

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 433

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394