Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«УЗДА» – ЧЭМПІЁН. НАША МЕСЦА – ТРЭЦЯЕ ЗЗАДУ…

«УЗДА» – ЧЭМПІЁН. НАША МЕСЦА – ТРЭЦЯЕ ЗЗАДУ…

«Колас» (Чэрвень) – «Забудова-2007″ (Маладзечанскі раён) – 1:4.

2 лістапада. Чэрвень. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 10 градусаў. 100 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Канашэвіч (Аўраменка, 46), Аладка, Шмідаў, Суша, Кулеш, Ліпніцкі, Шалабнёў, Красоўскі (Мрынскі, 46), Лаўрык, Чысты.

Гол у «Коласа»: Лаўрык (86).

Хатнім матчам з камандай «Забудова-2007″ «Колас» завяршыў сёлетні чэмпіянат Мінскай вобласці.

У дэбюце сустрэчы нашы ігракі наладзілі некалькі вострых атак на вароты гасцей, але ніводную з іх не ўдалося завяршыць вынікова. Паступова маладзечанцы выраўнялі гульню і на 23-й хвіліне матча адкрылі лік. Здарылася гэта пасля таго, як наш абаронца Яўген Канашэвіч не па правілах спыніў саперніка ў сваёй штрафной пляцоўцы. Па іроніі лёсу пенальці біў былы футбаліст «Коласа» Віталь Палтаржыцкі. Варатар Аляксандр Курыловіч парыраваў яго ўдар з 11-мятровай адзнакі, але хтосьці з гасцей удала згуляў на дабіванні – 0:1. На жаль, на гэтым непрыемнасці для «Коласа» не скончыліся, а, можна сказаць, толькі пачаліся. Яшчэ да перапынку чэрвеньцы засталіся ўдзесяцёх: другую жоўтую картку атрымаў  Дзмітрый Чысты.

У другім тайме асноўныя спадзяванні нашых на поспех былі звязаны з выхадам на замену нападаючага Аляксандра Мрынскага. Ён і сапраўды быў самым прыкметным іграком на полі, але карысці гэта не прынесла. У другой палове тайма, захапіўшыся атакамі, чэрвеньцы яшчэ раз прапусцілі (пасля перапынку ў вароты стаў Арцём Аўраменка, а Аляксандр Курыловіч заняў месца палявога іграка). Затым Аляксандр Мрынскі «зарабіў» пенальці, аднак Аляксандр Курыловіч, які да гэтага двойчы ў сезоне вызначыўся з «кропкі», прайграў дуэль варатару. Яшчэ адна контратака гасцей, і лік ужо – 0:3. Зноў «зарабляе» пенальці Мрынскі, б’е сам і… не забівае.

Такі паварот падзей, падобна, увёў у шокавы стан не толькі балельшчыкаў, але і нашых футбалістаў. Спатрэбілася прапусціць чацвёрты гол, каб яны, нарэшце, на апошніх хвілінах гульні здолелі закаціць мяч у сетку варот «Забудовы-2007″ – 1:4. Горкую пілюлю «падсаладзіў» Павел Лаўрык. Бясслаўны фініш «Коласа» не дазволіў яму ўтрымацца нават на дзясятым радку ў турнірнай табліцы. На жаль, наша месца – адзінаццатае, ці, як звычайна кажуць з іроніяй, трэцяе ззаду.

Ігар АДАМОВІЧ

Выніковая турнірная табліца чэмпіянату:

Г              В             Н             П             М            А

«Узда»                                   24            18            5              1       68-26             59

«Жодзіна-2007″                    24            17            4              1       54-26             55

«Маладзечна-

ДЮСШ-4″                              24            17            1              6       68-32             52

«Нёман-Агра»

(Стоўбцы)                            24            16            1              7       76-45             49

«Аграсервіс» (Слуцк)         24            12            3              9       56-46             39

«Клецк»                                  24            12            1              11     60-55             37

«Старыя Дарогі»                   24           12            1              11     42-51             37

«Лівадыя-Юні»

(Дзяржынск)                         24            12            0              12     70-39             36

«Забудова-2007″

(Маладзечанскі раён)         24            7              1              16     50-73             22

«Беразіно»                            24            6              2              16     29-70             20

«Колас» (Чэрвень)             24            6              1              17     35-80             19

«Зорка-РФОЦ-

Вікторыя» (М. Горка)           24            4              4              16     28-56             16

«Вілія» (Вілейка)                  24            3              4              17     31-72             13

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 666

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 354

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 461

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 376

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 434

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 421

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 424

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 396