Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Беларусы – народ герояў”

 

“Беларусы – народ герояў”


У Лучскай бібліятэцы нядаўна правялі гістарычную віктарыну “Беларусы — народ герояў”. Пытанні задаваліся розныя, тыпу — Дата заканчэння вайны? Чаго напалі на Беларусь? Дзе дзейнічалі партызанскія атрады? Што б ты зрабіў у час вайны? Юныя чытачы адказвалі грунтоўна і сур’ёзна. Шкада, не ведалі сваіх мясцовых герояў.
Разам з дзецьмі арганізавалі пастаянную выставу “Беларусы — народ герояў” з партрэтамі землякоў: М.Казачэнкі, Т.Кушнер, Л.Міхіевіча.
На стэндзе “Землякі” змешчаны здымкі афішаў розных гадоў. Партрэт народнай артысткі БССР Веры Пола, фальклорны гурт “Рэчкі”, які існаваў у 70-я гады. Тут жа і медаль “Удзельніку Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных”. Афіша беларускага народнага ансамбля “Радзімічы”, здымкі Франчэскі Ліпскай, салісткі гэтага ансамбля, якая, дарэчы, з вёскі Прамень.
Юныя чытачы з цікавасцю разглядвалі стэнд “Землякі”. Мы ганарымся і памятаем, што культурная спадчына вельмі адметная. Прыходзяць у бібліятэку дзеткі з неблаганадзейных сем’яў. У параўнанні з бацькамі — дзеці шмат чытаюць. Асабліва любяць чытаць выразна, таму гучныя чытанні праводзім часта і з вялікім задавальненнем для ўсіх.
Адбыўся ў нас таксама конкурс “Што запомніў у школе?”. Творча аднесліся, у асноўным гучалі вершы Р.Барадуліна. В.Віткі, М. Чарняўскага. Асабліва кранальны гімн Лядзенскай школы, якую выканалі так шчыра і непасрэдна Валерыя Сарокіна, Крысціна Стрычык, Арцём Князік. Радуе тое, што дзеці натхнёна спявалі, з гонарам, а яшчэ і тое, як яны прыгожа расказваюць аб сваёй настаўніцы Ганне Аляксандраўне Ворнік. Усё тое, чаму яна навучыла, гэта здабытак яе нястомнай працы.
Старэйшая група чытачоў падрыхтавала шаржы-малюнкі “Упрыгожым свет”. Забаўляльныя малюнкі ў Ігара Корзюка, Крысціны Кушнер, Дашы Касцючэнка. Лена Дубовік прапанавала правесці конкурс на лепшую сядзібу. Мы рыхтуемся.
Прыгожымі радамі стаяць каля ўваходу бібліятэкі стульчыкі для дзятвы, якія змайстравалі самі з адпрацаванага дрэва Косця Аляксеенка і Дзіма Дубовік. Гэта дарунак нашай установе, бо хлопчыкі зараз здаюць экзамен за 9 клас і будуць паступаць вучыцца.
Спадзяванняў і планаў шмат, работы з дзецьмі — таксама. Галоўнае, каб меней бадзяліся без прытулку, каб быў занятак. А дэвіз нашай бібліятэкі “Большкультуры — менш агрэсіі”.

 

Таццяна Ждановіч,
загадчыца Лучскай бібліятэкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Червеня

Минский областной суд оставил в силе приговор директору Червенского дома-интерната

Хотите узнать больше? 20 ноября Минский областной суд отклонил кассационную жалобу директора Червенского дома-интерната. Владимир Семижон был признан виновным в нарушении 661

1 декабря будет ограничено движение на трассе М-4 Минск — Могилев

Хотите узнать больше?  1 декабря на 46 км автодороги М-4 Минск — Могилев вблизи деревни Карпиловка (Червенский район) будет проводиться следственный эксперимент. Как 350

Среди добрых и заботливых определили лучших

Хотите узнать больше? Прошёл конкурс профессионального мастерства работников ГУ «Червенский территориальный центр социального обслуживания населения».  С 2010   он стал 459

С 13 по 28 ноября в Червенском районе проходит республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 374

График приёма граждан и «прямые линии»

Хотите узнать больше? 24 ноября с 10.00 до 12.00 в райисполкоме будет принимать граждан Министр иностранных дел Республики Беларусь В.В.Макей по вопросам, отнесенным к 432

Свята на вясковай вуліцы

Хотите узнать больше? У пахмурны і дажджлівы суботні дзень наваколле Цэнтра культуры і адпачынку ў Чэрвені расквеціў рознакаляровымі фарбамі раённы фестываль-кірмаш 420

15 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Хотите узнать больше? Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Червенского района! Примите искренние, сердечные поздравления в связи с профессиональным праздником — 422

С 13 по 28 ноября в Червенском районе пройдет республиканская акция «Не прожигай свою жизнь!»

Хотите узнать больше? Основная задача — привлечь внимание как можно большего числа людей к проблеме возникновения пожаров по причине неосторожности при курении и заставить 394