Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Непадалеку ад Барысава ва ўласнай майстэрні працуе каваль Алесь Панцялей. Мастак па металу рабіў меч Вітаўта, карону для невядомага мужчыны і ледзь не выкаваў пояс вернасці.
Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Майстэрня, у якой працуе каваль

Алесю зараз 32 гады, на працягу дзесяці год ен працуе кавалём. Яго майстэрня знаходзіцца побач з Барысавам, у вёсцы Дудзінка. Майстэрня – гэта невялічкі домік, пабудаваны на ўласныя сродкі. У памяшканні адразу адчуваецца цяпло затопленай печы, а вочы разбягаюцца ад колькасці жалезных вырабаў.


«Тут жыцце з’явілася 2000 год таму»
Спачатку каваль хацеў набыць старую кузню і там працаваць, але яны ўсе знаходзяцца далека ад Барысава. Але потым так здарылася, што Алесю адмовілі ў арэндзе памяшкання, далі тры месяцы, каб з’ехаць. Каваль набыў кавалак зямлі, паросшы травой, і за некалькі месяцаў пры дапамозе родных і сяброў пабудаваў майстэрню. «Далей, паступова, да пяці вечара я замовы рабіў, а пасля будаўніцтвам займаўся, - распавядае каваль. - Я прааналізаваў другія кузні і вырашыў зрабіць сучасную з выкарыстаннем досведу мінулага. І да гэтага часу карыстаюся старымі рэчамі, і яны добра працуюць».

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Алесь Панцялей

«Месца гэта - сапраўды ўнікальнае, даўно, яшчэ з дзяцінства, яно мяне вабіла. Я нарадзіўся непадалёку, з бацькам мы прыходзілі сюды ў лесе на лыжах катацца, - кажа Алесь. - Месца мае магнітызм нейкі. Тут жыцце з’явілася 2000 год таму. Тут гарадзішча - балтскай культуры штрыхаванай керамікі - было даследавана археолагамі. Тут праходзіў польска-савецкі фронт у 1920 годзе, гэта была лінія абароны, пабудаваная трэцім палком рэгіёнаў. Непасрэдна на гэтым месцы знаходзіўся фальварак «Дудзінка», ён есць на мапах другой паловы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Унікальнае месца, усяго паўтары кіламетры ад Барысава, але тут лес, складаны рэльеф, горы, балоты – горад сюды не дайшоў, і тут шмат жывёл: алені, дзікія козы, лісы, зайцы, бабры і розныя птушкі».

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Алесь распальвае вогнішча, каб паказаць свае майстэрства


«Жыве нейкі чалавек, трохі дзіўны…»
Каваль не кажа дакладна, колькі грошай дазваляе зарабляць прафесія. Бывае больш, бывае – меньш.

Замовы прыходзіцца прымаць розныя. Самыя добрыя, па яго меркаванню, гэта агарожа лесвіцы, брылі над уваходамі, наборы для камінаў. Але бываюць спецыфічныя. Аднойчы дзяўчына замовіла карону для мужа. Раней, калі каваль яшчэ вучыўся, да яго прыйші дзве дзяўчыны і замовілі для хлопца пояс вернасці. Але потым яны чамусьці перадумалі. Аднойчы кавалю давялося рабіць меч Вітаўта – для статуі ў краязнаўчы музей у Мінску.

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Флюгер у выглядзе пагоні

«Бывае, звернецца чалавек і просіць: «Можаш мне адкаваць браму? Вось з дзяцінства марыў мець кованую рэч. Можаш?» І тут ты для чалавека становішся выканаўцам мары, - кажа Алесь. - Ажыццяўляючы іх, я ў некім часе адчуваю сябе чараўніком».

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Ружа з металу

У Мiнску кавалю давялося рабіць заказ для крамы з гандлёвымі сумкамі ў цэнтры гораду. «Тады гаспадар даваў рабіць нейкія свае праекты і ніколі не лез са сваімі заўвагамі. Таму атрымалася, на мой погляд, някепска, - успамінае каваль. - Рабіў уваходную группу, брылі над вокнамі з вуліцы і ўнутры крамы – паліцы, сталы і іншае».

З Барысаву, па яго словах, мала што замаўлялі. Толькі у Печах царква Дзмітрыя Данскога (брыль над абразом) і Васкрэсенскі сабор падчас рэстаўрацыі (ручкі да дзвярэй).

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»
Такую частку дэкарацыі акна Алесь зрабіў падчас размовы
«Мясцовыя жыхары паважаюць, звяртаюцца за дапамогай, - кажа Алесь. - А бывае, людзі глядзяць, як на мастака – «жыве нейкі чалавек, трохі дзіўны».


«З жалезам даводзіцца змагацца»
У Алеся ніхто не займаўся кавальствам, бацька быў пчаляром. Але ў яго была майстэрня, і там хлопчык з дзяцінства мог што-небудзь змайстраваць. Бацька заўжды прыязна ставіўся да таго, што сын нешта рабіў, дапамагаў, набываў інструменты.

Шлях да прафесіі пачаўся з мастацкай школы. Адразу ён не хацеў быць мастаком, думаў павучыцца, пакуль цікава. І так здарылася, што пайшоў далей вучыцца ў акадэмію на апрацоўку метала. Набор там быў раз на пяць год, абіралася шэсць чалавек. Сябар Алеся вучыўся ўжо ў гэтай акадэміі і прапанаваў выкаваць нешта. «Мне спадабалася: агонь, метал такі непадатлівы, ты яго куешь, а потым ён як пластылін становіцца мяккі, паддаецца… І я «загарэўся» гэтай працай», - кажа ён.

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Каваль адразае частку жалезнай палкі, каб прыняцца за яе разагрэў
Усе свае якасці Алесь набываў падчас працы. Ён кажа: «Жалеза – метал няпросты, з ім даводзіцца змагацца. Калі жалеза адчувае, што ты яго баішся, яно табе не паддаецца. Тут трэба быць упертым, таму што трэба змагацца з жалезам».
Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Алесь працуе з металам

Акрамя кавальства Алесь яшчэ малюе графікі, замалёўкі. «Люблю ездзіць у Вільню, рабіць замалёўкі горада, натхняе дужа, - кажа каваль.- Займаюсь таксама ювелірнай справай, рэстаўрацыяй старых рэчаў. Нядаўна рэстаўраваў звон 1744 года прыблізна, рэстаўраваў кадзіла, якому 200 гадоў. Яшчэ ў мяне есць тэма: я раблю каваныя падстаўкі для бутэлек, іх шмат набралося. У Івана-Франкоўску праводзіцца міжнародны фестываль «Свята кавалёў», і туды я важу падстаўкі пад бутэлькі, яны займаюць дыпломы. А потым ствараецца каталог, у якім прадстаўлены пераможцы, і так нас, беларусаў, ведаюць на Украіне».

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Падстаўкі пад бутэлькі


«Усе жыццё мяне суправаджае беларуская мова»
«У мяне бабуля размаўляла па-беларуску. І калі з ёй размаўлялі па-беларуску, яна пераходзіла на «чыстую» беларускую мову, - распавядае Алесь. - Калі вучыўся ў школе, былі часы беларусізацыі, шмат прадметаў былі на мове. Потым мастацкая школа, гэта таксама было месца, дзе ўсё было па-беларуску: расклад заняткаў, даведкі. У 2000 годзе, калі я скончыў мастацкую школу, я атрымаў дыплом «з пагоняй». У каледжы таксама беларуская мова была. У акадэміі мова была статутнай, большасць выкладчыкаў выкладалі на ёй. Зараз я шмат маю зносін з людзьмі, якія размаўляюць на роднай для мяне мове. Вось так і вышла, што ўсё жыцце мяне суправаджае беларуская мова».
Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

У майстэрні паўсюду парадак

У майстэрні каваля можна заўважыць зброю прошлага часу. «Падчас паўстання Каліноўскага ў кузнях рабілася зброя, - распавядае Алесь. - І мне стала цікава зрабіць піку менавіта такой формы. Потым паспрабаваў зрабіць касу і іншыя інструменты мінулых часоў, гэта цікава, гэта гісторыя, досвед нашых продкаў. Я і сваю кузню рабіў, каб былі і старыя, і сучасныя інструменты».

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Інструменты майстра
Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Алесь калекцыянуе ключы


«Тут галоўнае мозгам працаваць»
Каваль карыстаецца старыннымі прыладамі, аднак ёсць і сучасныя: зварачны апарат, лазерная рэзка, балгарка, кампрэс для фарбавання. Таксама ёсць электрычны ці пнеўма-молат, ён дае магчымасць замяніць малатабойца. «Ужо не працуешь фізічна, так адну жалезку паўгадзіны ляпаў бы, а тут хутка зрабіць», - кажа Алесь.
Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Алесь задзейнічае у працы электрычны молат

«Прафесійныя траўмы бываюць ва ўсіх», - прызнаецца каваль. Быў момант у жыцці, калі ён на нагу два разы упусціў жалеза, потым набыў сабе боты з металічнымі насамі. Але як і вучылі Алеся, для яго тэхніка бяспекі на першым месцы, таму прытрымліваецца яе. «Сапраўды, прафесія небяспечная, - кажа ён, - таму акуляры, рэспіратар, боты з высокай падэшвай і насамі металічнымі, рукавіцы заўсёды выкарыстоўваю».

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Рукі каваля

Акрамя сваей асноўнай працы, Алесь яшчэ вывучае свайму майстэрству іншых людзей. І зараз, па словах каваля, да яго перыядычна прыязжае чалавек, які працуе бармэнам. Ён дапамагае ў працы кавалю і сам вучыцца майстэрству. Акрамя ўсяго, гэты вучань пачаў будаваць сваю майстэрню. Таксама студэнты-металісты, калі жадаюць, прыязжаюць да Алеся летам, каб папрактыкавацца.

Барысаўскі каваль: «У нейкім часе адчуваю сябе чараўніком»

Па словах Алеся, ў Беларусі няшмат кавалёў. «На самой справе, майстэрняў десяць на ўсю краіну, - кажа каваль. – Хаця на сённяшні дзень гэта не такая мегафізічная праца. Ведаю, нават у нашай краіне пара дзяўчат працуюць кавалямі даволі паспяхова. Тут галоўнае - мозгам працаваць».
Валянціна Віктарава

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

Творчая сустрэча з беларускімі паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком

Хотите узнать больше? 27 красавіка ў сельскай бібліятэцы № 30 аграгарадка Лошніца прайшла сустрэча навучэнцаў ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» і ДУА «Лошніцкая 30

Участие в международной благотворительной акции «Кораблик доброты»

Хотите узнать больше? С 16 по 24 апреля Борисовская центральная районная библиотека им И.Х. Колодеева приняла участие в международной благотворительной акции «Кораблик 31

Творчая сустрэча з беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным

Хотите узнать больше? Творчая сустрэча з беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным адбылася 27 красавіка ў бібліятэцы аграгарадка Стара-Барысаў. На 29

Сотрудники управления внутренних дел Борисовского райисполкома приняли активное участие в республиканском субботнике, который состоялся 22 апреля

Хотите узнать больше? С 8 часов утра сотрудники борисовской милиции трудились на рабочих местах: приводили в надлежащее состояние служебные кабинеты, административные 36

Гражданская оборона– дело государственное

Хотите узнать больше? 26 апреля на базе унитарного предприятия «Борисовский комбинат хлебопродуктов» прошло командно-штабное учение с руководящим составом объекта и 34

Победителем областного конкурса "Студенты. Безопасность. Будущее" стала команда Борисовского государственного колледжа

Хотите узнать больше? Более шестидесяти студентов из различных ссузов Минской области собрались 19 апреля, чтобы продемонстрировать свои способности на областном конкурсе 44

Победители республиканского смотра- конкурса «Спасатели глазами детей» получили награды

Хотите узнать больше? 21 апреля в столичном Дворце детей и молодёжи на торжественной церемонии подведения итогов конкурса "Спасатели глазами детей" все победители и 62

Доходчиво о пожарной безопасности

Хотите узнать больше? С целью выявления нарушений требований пожарной безопасности, информирования населения о них, а также в целях профилактики пожаров в жилом секторе в 47

Беседа-предупреждение «У воды без беды», посвященная 145-летию Республиканскому государственно-общественному объединению «Белорусское республиканское общество спасания на водах» (ОСВОД)

Хотите узнать больше? 19 апреля в городской специализированной библиотеке № 5 ГУК «Борисовская центральная районная библиотека им. И. Х. Колодеева» для работников УП 48

Святы Вялікдзень

Хотите узнать больше? З 10 па 16 красавіка ў рамках раённага Тыдня традыцыйнага мастацтва “Вялікдзень на Барысаўшчыне” у Цэнтры традыцыйнай культуры прайшла выстаўка работ 47