Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тэлегледачы просяць вярнуць у эфір Дарафеева

Лісты з адпаведнымі просьбамі яны накіроўваюць на тэлеканал АНТ. Але гаворкі пра тое, каб вярнуць “у тэлевізар” былога вядучага ток-шоу “Выбар”, пакуль не ідзе. Днямі з"явіліся чуткі, што Дарафееў, які цяпер працуе за кадрам і кіруе ранішнім эфірам, звальняецца з тэлеканала.



“ТіЦ” вырашыла праверыць, ці адпавядае людская пагалоска рэчаіснасці.


БЕЗ КРЫЎДЫ І ЗЛОСЦІ

Высветлілася, што Сяргей Дарафееў як працаваў на АНТ, так працуе і дагэтуль. Далёкіх планаў на жыццё не будуе. Пра лісты, якія дасылаюць на АНТ, ён ведае, а пра тое, на які час яго адлучылі ад эфіру — не. Кажа, што падобныя пытанні лепш за ўсё адрасаваць кіраўніцтву тэлеканала.

“Я вельмі спакойна да ўсяго стаўлюся, — не раз казаў і цяпер кажа журналістам зорка АНТ. — У мяне ёсць сваё меркаванне, але яно застанецца пры мне. Не заўважыць таго, што мяне падтрымліваюць тэлегледачы, немагчыма, і я вельмі ўдзячны ім за гэта. Але яшчэ раз хачу сказаць, што не лічу сябе нейкай ахвярай. Усё ў парадку. Мае адносіны да ўсяго і да ўсіх засталіся ранейшымі. Ніякай крыўды і злосці ў мяне няма”.


Сяргей Дарафееў у некаторых сваіх інтэрв"ю адзначаў, што мае прапановы аб працы ў іншых тэлекампаніях, прычым не толькі беларускіх. Аднак ён не хоча нешта мяняць у жыцці, што называецца, па гарачых слядах.



Ад вялікіх інтэрв"ю былы вядучы ветліва адмаўляецца. Кажа, што ніколі не рабіў са сваіх падзей у прафесійнай сферы піяру, а зараз, маўляў, і так вельмі шмат не зусім апраўданай увагі да яго “сціплай асобы”.


РЭНТГЕН



ЛЕАНІД МІНДЛІН:
“ВА ЎСІМ СВЕЦЕ ТОК-ШОУ ВЕЛЬМІ ПАПУЛЯРНЫЯ…”

Як вядома, замест перадачы ток-шоу “Выбар” на АНТ цяпер выходзіць “Адкрыты фармат”. Эфір пабачылі ўжо два выпускі. Адзін быў прысвечаны прэзідэнцкім выбарам, другі — беларуска-польскім стасункам.



Ці стала новае тэлешоу падзеяй? Хто лепшы з вядучых — Сяргей Дарафееў альбо Вячаслаў Бандарэнка і Тэнгіз Думбадзэ, якія замянілі першага ў эфіры па панядзелках? Чаго не хапае новай праграме?



Па нашай просьбе такі бліц-аналіз “Адкрытага формату” зрабіў медыяэксперт, тэлежурналіст, член савета БАЖ Леанід Міндлін.



— Першы выпуск новага ток-шоу, на мой погляд, быў правальным, — дзеліцца сваімі думкамі тэлежурналіст. — На яго сабралі людзей, якія казалі практычна адно і тое ж, і шоу не атрымалася. Праграма была безаблічнай.



Другі раз “Адкрыты фармат” атрымаўся больш цікавым. Там прысутнічалі людзі, здольныя дабавіць крыху энергетыкі. Але ток-шоу ўсё роўна было рыхлым, бо абмяркоўваць такую складаную тэму, як беларуска-польскія адносіны, не маючы альтэрнатыўнага пункту гледжання… Напэўна, у другога боку таксама было што сказаць.



Наколькі патрэбна была такая праграма пра беларуска-польскія стасункі, не ведаю, бо адносіны паміж краінамі і без таго складаныя. А пераконваць грамадства ў тым, што палякі дрэнныя… Не ведаю.

Праграма, якую рабіў Дарафееў, безумоўна, была больш дынамічнай. Але “Адкрыты фармат”, на мой погляд, будзе расці. І Думбадзэ, і Бандарэнка даволі сур"ёзна ставяцца да таго, што робяць. Дарэчы, можа, гэта якраз і не вельмі добра, бо не хапае менавіта шоу. Але гэта ўжо ўласцівасць большасці нашых айчынных перадач. Альбо нестае вынаходлівасці ў рэжысуры, альбо нейкіх паваротаў сцэнарных. Ток-шоу — гэта спектакль, і яго трэба будаваць па законах драматургіі, а ў “Адкрытым фармаце” пакуль няма на што глядзець у гэтым сэнсе. Адсутнічае інтрыга.

Увогуле, у Беларусі за апошнія гады не было паспяховых ток-шоу. Тое, што робіць на Першым нацыянальным Аляксандр Мартыненка, — гэта ўвогуле без “солі”. У “Адкрытым фармаце” “соль” можа з"явіцца, бо тэмы тут узнімаюцца крутыя.

“У амерыканскім падручніку журналістыкі ХІХ стагоддзя ёсць добры тэзіс: задача прэсы — амартызацыя сацыяльных канфліктаў і перавод іх у стадыю слоўных дэбатаў. А што можа быць большым за слоўныя дэбаты, як не ток-шоу? І чаму ва ўсім свеце яны такія папулярныя? Ток-шоу не вырашаюць ніякіх праблем, але там людзей пачынаюць гаварыць, у іх ёсць магчымасць “выпусціць дух”.

Калі кіраўніцтва АНТ хоча, каб “Адкрыты фармат” глядзелі (а я перакананы, што там пакуль не вельмі вялікая аўдыторыя), трэба запрашаць у эфір розных людзей, не толькі тых, якія ў адну дуду… Я разумею, што яны працуюць як савецкія прапагандысты ў свой час: усё сур"ёзна, ідэалагічна выверана, ніякіх крокаў убок.

Што тычыцца непасрэдна вядучых, то мне падаецца, што двое ў кадры — гэта не зусім апраўдана. Складваецца ўражанне, што яны адзін аднаму перашкаджаюць, паміж імі не назіраецца гульні. Таму што звычайна калі двое вядучых, то адзін працуе як добры следчы, а другі — як дрэнны. Але гэта зноў жа пытанні драматургіі. Бандарэнка і Думбадзэ быццам дапаўняюць адзін аднаго, аднак рытму няма. Сумна!”



Леанід Міндлін лічыць, што “новае ток-шоу на АНТ як падзея не адбылася. А некаторыя выпускі дарафееўскага “Выбару” былі падзеяй”.

Медыяэксперт мяркуе, што Сяргея Дарафеева праз нейкі час вернуць у эфір: “Пройдзе гэтая хваля, “перакіпіць”, і калі ён не знойдзе сабе новай працы, то вернецца на АНТ у якасці тэлевядучага. Абавязкова вернецца”.




Марына МІТ, TiЦ

ДА ВЕДАМА



Незалежныя эксперты лічаць, што прычынай закрыцця ток-шоу “Выбар”, якое вёў С.Дарафееў, стала яго асабістая пазіцыя падчас мінулагодняй выбарчай кампаніі. Вядучаму не даравалі шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай падчас ток-шоу, прысвечанага вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

Дарафееў спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад навучэнцаў з"явіцца на датэрміновае галасаванне, і ці з"яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. “Так, гэта парушэнне”, — адказала госця. “Дык, значыць, выбары прайшлі з парушэннямі?” — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.

Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў вядучага “хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца”.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

Государственная поддержка малого и среднего бизнеса в Беларуси неэффективна

Хотите узнать больше? Комитет государственного контроля провел мониторинг ситуации с поддержкой малого и среднего бизнеса в Беларуси. Результаты, увы, не радуют. Они 28

Мусорка на детской площадке - это нормально!

Хотите узнать больше? Уже ни для кого не секрет, в белорусских городах в многоквартирных домах все чаще заваривают мусоропроводы и устанавливают мусорки во дворах, правда 495

Шапиро: Миноблисполком готов уволить сотню человек

Хотите узнать больше? Председатель Минского облисполкома Семен Шапиро предлагает президенту сократить штат своего ведомства на 20%... 999

Санитарные врачи из Минска проверили борисовский пляж

Хотите узнать больше? В минувшую пятницу, 17 июня, сотрудники Минского областного центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья наведались на Центральный пляж 1 169

«Автогидроусилитель» занимает четвертое место в стране по сумме долга за энергоресурсы

Хотите узнать больше? Предприятия, подведомственные Министерству промышленности, лидируют по суммам задолженности за потребленную энергию. По состоянию на 1 июня общая 836

Два утопленника за четыре дня. Один парень утонул в Дубках, второй - в Печах

Хотите узнать больше? Вчера, 20 июня, в 11.33 в ГРОЧС Борисовского района поступило сообщение об утонувшем в Березине мужчине в районе городского пляжа Дубки. Спасатели 1 229

Вчерашний ветер обесточил 18 населенных пунктов в Борисовском районе

Хотите узнать больше? В результате прохождения шквалистого ветра во вторник, 21 июня, по территории Минской области без электроснабжения оставались 70 населенных пунктов, 384

Уроженец Борисовщины удостоен премии имени Василя Быкова

Хотите узнать больше? В минувшее воскресенье, 19 июня, в усадьбе-музее Василя Быкова на его родине в деревне Бычки Ушачского района Витебской области премия «За свободу 424

В Борисове потенциальным инвесторам предложили еще один земельный участок

Хотите узнать больше? Борисовский исполком расширил перечень земельных участков, предназначенных для последующего предоставления инвесторам для строительства объектов на 1 233

Свиноводческий комплекс в Лошнице планируют закрыть

Хотите узнать больше? Велика вероятность закрытия свиноводческого комплекса в агорогородке Лошница. Об этом 8 апреля сообщил председатель Миноблисполкома Семен Шапиро в 2 279