Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Працягваецца шэраг фотавандровак па Ваўкавышчыне, на гэты раз невялікая фотагалерэя прысвечана Вярэйкам. Зараз Вярэйкі адна з самых буйных вёсак Ваўкавыскага раёну з добрай інфраструктурай. Але так было не заўсёды, таму прапануем Вам кароткую гістарычную спраўку ад Міколы Быхаўцава. 

Вёска Вярэйкі адносна маладая, бо першы раз узгадваецца ў 1820 годзе з 13 дварамі  і 81 жыхаром  католікамі з прыхода Рэплянскага касцёла. Вёска была цалкам каталіцкая і ўваходзіла ў аднаіменны маёнтак. Сам маёнтак Вярэйкі быў вядомы з другой паловы 18-га стагоддзя як уласнасць старадубскага стольніка Юзафа Біспінга і яго жонкі Тэадоры з роду Сухадольскіх. 24 ліпеня 1784 года ў  іх нарадзілася дачка Юзэфа, а пазней – Аляксандра, мецэнатка будучага касцёла ў Вярэйках.

Дзве сястры, Юзэфа і Аляксандра, выхоўваліся пад апекай маці. Стольнік памёр у 1786 годзе, у той час, калі нарадзілася Аляксандра. У 1806 годзе Аляксандра выйшла замуж за рускага палкоўніка Аляксандра Толя Светчына, які атрымаў дазвол у цара на пабудову касцёла ў Вярэйках. Але па дагавору трэба было адначасова пабудаваць
праваслаўную царкву ў Кузьмічах, што і было зроблена.  Светчын памёр у 1838 годзе. Цела яго пахавалі  ля дарогі за 150 метраў ад касцёла. Помнік стаіць там і па сёняшні дзень  з  наступным надпісам на польскай мове: “Аляксандр Толь Светчын са слаўнай сям’і баяраў, дараднік стану, кавалер стану, кавалер шматлікіх ордэнаў. Некалькі дзесяцігоддзяў жыў пры трох манархах, поўны турбот: хатніх і грамадскіх, прысвечаных  бацькаўшчыне. Заўжды правільны, паважаны сярод сваіх і чужых, жыў у Богу і з Богам. Нарадзіўся 27 жніўня 1774 года, памёр 13 студзеня 1838 года” . Жонка Светчына пачатую справу па будаўніцтву касцёла скончыла ў 1840 годзе.

Касцёл быў пабудаваны  пры вясковай дарозе на ўзгорку, у прыгожым грэцкім стылі. Новы касцёл меў прыгожую абягаючую вакол галерэю і ніжнюю грабавую капліцу, дзе ў бакавых катакомбах складваліся астанкі Біспінгаў. Была там пахавана Тэадора з Сухадольскіх Біспінгава, генеральша Аляксандра Светчына і Леантына з Вагавічаў Біспінг.

Першым пробашчам касцёла быў ксёндз Казімір Коптрын, разважлівы, паслухмяны слуга божы. Але пасля паўстання,  у 1865 годзе касцёл быў перададзены ў праваслаўнае ведамства. У міжваенны перыяд пры паляках католікі вярнулі сабе касцёл. Пра будаўніцтва касцёла і яго гісторыю мы распавядзем у наступным артыкуле на сайце.

Між тым, сама вёска на працягу многіх гадоў заставалася маленькай. Так. у 1862 годзе ў ей было 11 двароў і 101 жыхар сялян,  а ў маёнтку пражывала 47  батракоў. У 1914 годзе вёска налічвала ўжо 32 двара і 211 жыхароў.  Побач знаходзілася сяло Вярэйкі  з 7 дварамі і 47 жыхарамі, а таксама сядзіба памешчыка з 7 дварамі і 124 жыхарамі.    21-23 жніўня 1915 года ля Вярэяк адбылася бітва паміж нямецкім і расійскім войскам. Было спалена шмат двароў.

У міжваенны перыяд 1919-1939 гг. вёска знаходзілася ў гміне Цярэшкі. У 1948 годзе створаны саўгас “Ваўкавыскі”.  На 1.01.2004 г. налічвалася  396 двароў і 1301 жыхар.  Меліся 4 крамы, комплексны прыёмны пункт, аддзяленні сувязі і аддзяленне ААТ “Беларусбанк”, лякарня, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя і санаторна-лясная школы, дзіцячы сад,
Дом культуры, бібліятэка, дзіцячая музычная школа.

Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 25.03.2010 года № 135 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы. На студзень 2012 года пражывала 1085 жыхароў. У цэнтры вёскі помнік савецкаму воіну – малодшаму сяржанту Пятрову Фёдару Фёдаравічу, які загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ліпені 1944 года, і 116 зямлякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

1993-1996 гг. – на ўсходзе ад вёскі была пабудавана сучасная царква ўсіх Беларускіх святых.

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Вярэйкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

В музее боевой славы гимназии №1 Волковыска проводят интерактивные экскурсии

Хотите узнать больше? Внедрение мультимедийных и интерактивных технологий в музейное пространство набирает все большую популярность. – Мы решили использовать их, когда 46

В Волковыске прошла ярмарка вакансий по привлечению и отбору строительно-монтажного персонала для Белорусской АЭС

Хотите узнать больше? В рамках мероприятия представители РУП «Белэнергострой» осуществляли предварительный отбор соискателей для трудоустройства на объекты атомной 103

На Волпянской ГЭС завершен первый этап реконструкции гидротехнических сооружений

Хотите узнать больше? Строительно-монтажные работы выполняются подрядной строитель­ной организацией РУЭСП «Днепро-Бугский водный путь», являющейся победительницей 80

В Волковыске прошла первая районная ярмарка вакансий

Хотите узнать больше? На мероприятие, организованное райисполкомом, были приглашены руководители и инспектора отделов кадров всех сельскохозяйственных организаций района. 146

Юные лесоводы из Волковысского района заняли первое место в Международной олимпиаде по посадке деревьев «ENO Treelympics 2016»

Хотите узнать больше? Официальные итоги олимпиады недавно были подведены в Финляндии, по инициативе которой несколько лет назад и начал осуществляться проект ENO. По 92

В Волковыске начали устанавливать главную елку города

Хотите узнать больше? Вчера работники КУП «ВКХ» начали устанавливать на площади Ленина главную городскую елку. В самые ближайшие дни закончится ее монтаж. Новогодняя 79

Юные танцоры из Волковысского района стали лучшими на международном танцевальном шоу

Хотите узнать больше? Танцевальные коллективы Росского Дома культуры вернулись победителями с международного фестиваля по танцевальному шоу «Мегаданс-2016». Он проходил на 82

Семейная пара из Ошмян создает авторские карнавальные костюмы

Хотите узнать больше? Началась коллекция Ирины и Дениса Чекуновых 34 года назад с незатейливого костюма петушка, который сделала для своего сына Дениса, а теперь уже 145