Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вячка Целеш: «Радзіма назаўжды»

Вячка Целеш: «Радзіма назаўжды»

Ён верыў, што гэта магчыма. Але не проста верыў. Ён рабіў. Бо разумеў, што чакаць таго, што хтосьці возьмецца і зробіць справу, не мог. Бываюць справы, калі сэрцам адчуваеш: без цябе тут не атрымаецца. А сэрца Вячаслава Целеша стукала ў адным рытме з беларускім жыццём. І вось прыспеў час, калі ўзнікла думка пра асаблівасць гэтага самага беларускага жыцця. Былі асобы, якія яго ўвасаблялі, нават калі жылі не на радзіме. Як Вячка Целеш — у Латвіі. Але ж ніяк не скажаш, што там ён жыў без радзімы. Яна жыла ў ім. І менавіта дзякуючы гэтай апантанай і неабыякавай асобе ў Рызе з’явілася шмат з’яў на карысць беларушчыне.

У яго так было ці не ўвесь час: калі казалі, што немагчыма, а ён браўся — і рабіў. Рабіў сваю працу мастака — калі ўслаўляў беларускую гісторыю і яе асоб у мастацкіх творах і экслібрысах. Калі ствараў кнігі «Мінск на старых паштоўках», «Гарады Беларусі на старых паштоўках». Гэта тое, што бліжэй да нас. І пры тым, што творчасць мастака Вячаслава Целеша нам вядомая па шэрагу выстаў, якія адбываліся ў Беларусі. Тое, што мы маглі бачыць, было больш з шэрагу прысвячэнняў Беларусі. Але ж сваю краіну — тую, у якой жыве зараз, — ён не абдзяліў у творчасці любоўю і ўвагай. За што яна яго, беларуса, аддзячыла — найвышэйшай узнагародай Латвіі, Ордэнам Трох Зорак. Створана насамрэч столькі, што імя Вячаслава Целеша ўнесена ў Сусветную 80-томную энцыклапедыю мастакоў усіх гадоў і народаў. Створана за амаль 75 гадоў. У юбілейны для Целеша год варта не проста нагадаць пра яго на радзіме, але і ўзяць да ўвагі прыклад яго жыцця.

Наогул гэты чалавек — прыклад таго, што можа асоба, нават калі, на першы погляд, у яе няма падтрымкі. Затое ёсць упэўненасць у неабходнасці справы. Так было пры адкрыцці беларускай школы ў Рызе, якая ўжо існуе амаль 20 гадоў. Пра гэта мы і пачалі размову з Вячаславам Целешам, які быў ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам гэтай школы.

— Безумоўна. Гэта было ў часы адраджэння нацыянальнай дзяржавы Латвіі. У беларусаў таксама пачыналася культурнае адраджэнне. Але тады ўсім нацыянальнасцям у Латвіі была дадзена магчымасць арганізоўваць сваю культурную аўтаномію. І адначасова адукацыю. Для чаго? Для таго, каб захаваць ідэнтычнасць нацыянальных меншасцяў, якія жывуць у Латвіі. Менавіта тады ўсе нацыянальнасці пачалі думаць пра гэта. Было заснавана наша першае таварыства «Світанак». Потым я, як мастак і педагог, арганізаваў для дзяцей беларускую мастацкую студыю «Вясёлка». І тады ўжо пачалі з’яўляцца школы іншых нацыянальнасцяў: яўрэйская, польская, літоўская, украінская. А мы, беларусы, яшчэ думалі. Беларусы заўсёды трошкі спазняюцца на цягнік… Я сам мастак, скончыў Латвійскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, педагагічнае аддзяленне. Думаў, што нехта з педагогаў можа «падняць» гэтую справу, таму што ў нас шмат беларусаў, якія не толькі настаўнікамі ў латышскіх школах працавалі, але нават завучамі. Але ж ніхто не хацеў брацца. Бо гэтая праца патрабавала пэўнай ахвярнасці: можна было шмат часу патраціць і невядома, да чаго прыйсці. І мне прыйшлося ўзяцца за гэтую працу, арганізоўваць школу, збіраць падрыхтоўчую групу, бегаць па садках, вешаць аб’явы. А тады якраз было супрацьстаянне тых, хто адстойваў незалежнасць Латвіі, з тымі, хто жадаў захавання Савецкага Саюза. Мае аб’явы ўсюды зрывалі, у асноўным людзі, якія духам сваім яшчэ жылі ў Савецкім Саюзе. Мне гаварылі: «Навошта вам беларуская школа? Хопіць рускай і латышскай». Але я быў беларусам з першых дзён свайго жыцця. Яшчэ ў савецкі час я чытаў газеты пра беларускую школу тут, якая існавала, пра тэатр. Таму я ўзяўся за гэтую справу, аб’явы насіў, вешаў — і сабраў дзяцей у першы клас. Спачатку Рыжская дума не давала нам памяшканне. Але тагачасны пасол Беларусі ў Латвіі Вялічка абараніў нас. У 1994 годзе патрэбна было ўжо адкрываць першы клас афіцыйна, справа была за памяшканнем. Пасол Вялічка даў ноту, і праз месяц нам у 15-й рускамоўнай школе выдзелілі памяшканне, дзе мы адкрылі першы клас беларускай школы, якая і зараз існуе.

— Я, як мастак, спачатку арганізаваў школу, беларускую мастацкую студыю «Вясёлка», а потым узяўся за арганізацыю мастакоў-беларусаў. І не толькі ў Латвіі. Я знайшоў нашых творцаў у Літве, Эстоніі, нават у Швецыі, ды і з Санкт-Пецярбурга было шмат мастакоў. Мы ў 1991 годзе арганізавалі аб’яднанне мастакоў — беларусаў Балтыі «Маю гонар», якое існуе да сённяшняга дня. Выставы прайшлі па гарадах Латгаліі, і ў пасольстве была ў мінулым годзе выстава. І зараз рыхтуем новую выставу нашага аб’яднання. Так што Беларусь у пэндзлях мы нясём. Мы працуем для таго, каб захаваць нашу беларускую дыяспару, каб менш нашы людзі называлі сябе рускімі, палякамі, латышамі.

— Мая радзіма — пасёлак Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Калі былі жывыя бацькі, я туды па 2-3 разы на год ездзіў. Бацькі ўжо адышлі ў іншы свет. Але захавалася бацькава хата, там жыве сястра, брат. Зараз мы штогод з жонкай наведваем Беларусь. У мяне выстава адбылася ў Ваўкавыскім музеі. У Гродзенскай галерэі таксама была выстава. Я бываю на радзіме, і цяпер збіраюся. Магчыма, хутка туды паеду.

— У Рызе я жыву даўжэй, чым у Беларусі. Таму што пераехаў сюды хлопцам, калі мне было каля 20 гадоў, у 1958-м. Я ў сябе на цэментным заводзе не мог знайсці працу. Такім чынам, я быў вымушаны паехаць у Латвію. І тут, у Броцэні, за 120 кіламетраў ад Рыгі, таксама ёсць цэментны завод, дзе я і ўладкаваўся слесарам. Потым, праўда, вярнуўся: думаў, нешта знайду. Папрацаваў годзік і паехаў зноў у Латвію. І тут працаваў, адсюль ужо ў армію пайшоў. Вярнуўся, паступіў у мастацкую акадэмію, скончыў яе, ажаніўся. Тут у мяне дзеці, унукі. Такім чынам, маё жыццё больш за 50 гадоў звязана з Латвіяй. Але Беларусь — радзіма назаўжды…

Рыга — Мінск

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

Волковычанин Игорь Михальченко стал двукратным чемпионом Европы по шашкам-64

Хотите узнать больше? В столице Грузии Тбилиси в эти дни проходит чемпионат Европы по шашкам-64, который является отборочным этапом к чемпионату мира 2017 года. Победители 51

Научные работы волковысских школьниц отмечены дипломами на Международном форуме учащейся молодежи

Хотите узнать больше? Форум «Первый шаг в науку – 2016» прошел в Минске в Парке высоких технологий. В рамках форума, посвященного актуальным проблемам современной науки, 47

В Волковыске мужчина попал под поезд и серьезно не пострадал

Хотите узнать больше? Мужчина попал под поезд и остался жив. Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Житель Волковыска переходил железнодорожные 81

В Волковыске рассмотрят дело мошенницы, сбежавшей со взятыми в долг деньгами

Хотите узнать больше? Сегодня в Волковыске начинается рассмотрение дела мошенницы, которая взяла взаймы более Br 220 тысяч и скрылась с полученными деньгами. Об этом 112

В Волковысской СШ № 2 открылся музей, посвященный народному творчеству

Хотите узнать больше? Как рассказали в учебном заведении, при выборе направления музея отдали предпочтение именно этой теме не случайно. Во-первых, среди множества 66

Участники квеста в Волковыске ищут старые здания по фотографиям

Хотите узнать больше? Первая городская квест-игра прошла в Волковыске 22 июня и посвящена была теме Великой Отечественной войны. Следующую вновь приурочили к памятной дате 73

В Волковысском районе устроили праздник фольклора

Хотите узнать больше? Фольклорный праздник «Лявоніха на свята запрашае!»  второй год подряд проводится в агрогородке Волпа Волковысского района, который волпяне уже 59

В Волковысском районе выбрали супербабушку

Хотите узнать больше? Какие они – современные бабушки? Они «на ты» с самыми продвинутыми гаджетами, заводят аккаунты в соцсетях, знают, что такое Skype и Viber и как с их 117