Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Завяршылася ХІ Пешая пілігрымка Гродна — Рось

Партал catholic.by надрукаваў артыкул пра пілігрымку, якая адбылася ў Ваўкавыскім раёне.

Многія пілігрымы ў летні перыяд спяшаюцца ў росіцкі санктуарый Езуса Журботнага. З 1618 г. у росіцкім касцёле ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога адбываюцца адпусты. Таксама прыгожай традыцыяй сталі харызматычныя рэкалекцыі, якія штогод летам праходзяць у Росі і склікаюць тысячы вернікаў. 3–5 жніўня 2012 г. адбылася ХІ Пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый.

Цуды, звязаныя з фігурай Езуса Журботнага ў росіцкім касцёле, пачаліся з падзеі, калі сляпая жанчына паспавядалася перад фігурай падчас ранішняй святой Імшы, мяркуючы, што перад ёю святар, і атрымала адпушчэнне грахоў. Калі ксёндз, які ўдзяляў ёй Камунію, спытаў, у каго яна спавядалася, жанчына адказала: «Той спаведнік, які сядзіць у бабінцы, выслухаў споведзь і, калі даў мне адпушчэнне, — пачала бачыць». Факт споведзі пацвердзілі ўсе прысутныя на Імшы людзі, і з таго часу цуды і звязаныя з гэтым ласкі пачалі пашырацца сярод вернікаў парафіі і ваколіц.

ХІ Пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага распачалася ранішняй святой Імшой у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Памаліцца разам з падарожнікамі прыйшлі і тыя, хто з-за слабога здароўя або абавязкаў  не змог удзельнічаць у вандроўцы. У гаміліі падчас літургіі кс. Юрый Марціновіч, узгадваючы дэвіз пілігрымкі: «Езус — наша надзея і супакой», адзначыў, што Езус Журботны, які запрасіў вернікаў да ўдзелу ў падарожжы, «сапраўды ўносіць у сэрца кожнага пілігрыма супакой».

Колькасць пілігрымаў налічвала каля 300 чалавек, якія прасілі Бога аб патрэбных дарах і ласках для сваіх блізкіх і ўсяго свету. Асаблівасцю сёлетняга падарожжа стала тое, што ў ім ўдзельнічалі шмат маленькіх дзяцей, якія разам з бацькамі маліліся аб лепшай будучыні для нашай краіны. Адна жанчына прызналася, што не можа пакінуць сваю 5-гадовую дачку дома, і, хоць ведае, што ісці такі працяглы шлях той будзе цяжка, але жадае вучыць сваё дзіця малітве і паслухмянасці Пану Богу ад самага дзяцінства.

У пілігрымцы ўдзельнічалі вернікі не толькі з Гродзенскай, але і з Пінскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама 4 святары, 5 семінарыстаў і 3 сястры законныя. Сярод падарожнікаў была створана група маўчання — так званая Пустыня, і многія, хто хацеў у цішыні спаткаць Хрыста і пачуць Яго голас, праводзілі вандроўку ў маўчанні і засяроджанні.

Па традыцыі маршрут праходзіў праз парафію ў Квасоўцы, дзе пілігрымы спыніліся на абед, Вялікія Эйсманты і Рэплю. Мясцовыя вернікі выходзілі на дарогу, каб ля прыдарожнага крыжа прывітаць вандроўнікаў, дзяліліся дарам свайго сэрца, рыхтуючы пачастунак, і разам з пілігрымамі маліліся.

У санктуарый пілігрымы прыбылі 4 жніўня. Пры ўваходзе ў святыню вернікаў прывітаў кусташ кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Узрушальным для ўсіх быў момант адкрыцця фігуры Езуса Журботнага. Многія прарабілі гэты цяжкі шлях, каб дасягнуць мэты і даверыць Хрысту свае просьбы, ахвяраваць праблемы і цяжкасці, выказаць інтэнцыі ўсіх, хто прасіў аб малітве.

Суботні вечар у санктуарыі быў напоўнены малітвай. Ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч выступіў з канферэнцыяй, адзначыўшы: «Мы павінны заўсёды шукаць Езуса і пасвячаць гэтаму сваё жыццё. Чалавек не можа крочыць шляхам праўды, калі прабывае ў мроку граху». Паратунак, па словах святара, чалавеку можа даць толькі Езус.

Падчас чування да вернікаў звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які, згадваючы дэвіз пілігрымкі, заахвоціў хрысціянаў быць у ХХІ стагоддзі надзеяй для свету і несці супакой туды, дзе яго не хапае. Чуванне, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прыгожы спеў — усё перажывалася вернікамі ў духу засяроджання і малітвы.

Урачыстасці ў Росі завяршыліся 5 жніўня Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. «Сёння мы прыходзім да Езуса, які і ў наш час пакутуе з-за нашых грахоў. Прыходзім, каб адшукаць позірк духа, каб убачыць іншага чалавека», — адзначыў іерарх.

Ксёндз Раман Катлімоўскі ў гаміліі падкрэсліў, што Езус корміць свой народ сваім Целам. «Надзея — маці мудрых. Мудрых, якія згінаюць калені прад Богам, абіраючы Езуса сваім Панам і кіраўніком зямной пілігрымкі», — адзначыў святар.

Літургію ўпрыгожваў спевам хор «Vox Domini» з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. На заканчэнне ўрачыстасці адбыўся канцэрт моладзевага гурту «MAJ» з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

ХІ Пешая пілігрымка Гродна — Рось завяршылася. Як адзначыў напрыканцы святой Імшы біскуп Кашкевіч, «скончыўся час прабывання ў духоўным санаторыі, і мы, наладзіўшы свае „акумулятары“, вяртаемся да сваіх абавязкаў і справаў».

Застаецца чакаць плёнаў гэтай пілігрымкі. Аднак, напэўна, толькі Бог ведае, як шмат прынесла гэтае падарожжа вернікам. Магчыма, многія знайшлі адказ на турбуючыя іх пытанні, многія атрымалі ласку прабачэння і паяднання. Шматлікія вернікі прыступілі да сакрамэнту пакаяння і да святой Камуніі. Верагодна, сярод пілігрымаў былі і такія, хто знайшоў сілы, каб падняцца з граху, парваць з нейкай слабасцю.

Дзякуем усім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы пілігрымкі, пілігрымкавым службам, парафіям, якія прымалі падарожнікаў на абед і начлег. Няхай Бог аддзячыць таксама ўсім спонсарам і ахвярадаўцам. Дзякуем пілігрымам за іх чарговае сведчанне веры.

Сёння, 6 жніўня, запрашаем усіх удзельнікаў вандроўкі на супольную падзяку за ХІ Пешую пілігрымку Гродна — Рось у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Праграма сустрэчы:

19.00 — святая Імша падзякі за ХІ Пешую пілігрымку Гродна — Рось у інтэнцыі ўсіх пілігрымаў і ахвярадаўцаў

20.00 — супольная вячэра, спевы і танцы.

Кс. Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі Гродна — Рось

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

Волковычанин Игорь Михальченко стал двукратным чемпионом Европы по шашкам-64

Хотите узнать больше? В столице Грузии Тбилиси в эти дни проходит чемпионат Европы по шашкам-64, который является отборочным этапом к чемпионату мира 2017 года. Победители 51

Научные работы волковысских школьниц отмечены дипломами на Международном форуме учащейся молодежи

Хотите узнать больше? Форум «Первый шаг в науку – 2016» прошел в Минске в Парке высоких технологий. В рамках форума, посвященного актуальным проблемам современной науки, 50

В Волковыске мужчина попал под поезд и серьезно не пострадал

Хотите узнать больше? Мужчина попал под поезд и остался жив. Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Житель Волковыска переходил железнодорожные 82

В Волковыске рассмотрят дело мошенницы, сбежавшей со взятыми в долг деньгами

Хотите узнать больше? Сегодня в Волковыске начинается рассмотрение дела мошенницы, которая взяла взаймы более Br 220 тысяч и скрылась с полученными деньгами. Об этом 114

В Волковысской СШ № 2 открылся музей, посвященный народному творчеству

Хотите узнать больше? Как рассказали в учебном заведении, при выборе направления музея отдали предпочтение именно этой теме не случайно. Во-первых, среди множества 67

Участники квеста в Волковыске ищут старые здания по фотографиям

Хотите узнать больше? Первая городская квест-игра прошла в Волковыске 22 июня и посвящена была теме Великой Отечественной войны. Следующую вновь приурочили к памятной дате 73

В Волковысском районе устроили праздник фольклора

Хотите узнать больше? Фольклорный праздник «Лявоніха на свята запрашае!»  второй год подряд проводится в агрогородке Волпа Волковысского района, который волпяне уже 60

В Волковысском районе выбрали супербабушку

Хотите узнать больше? Какие они – современные бабушки? Они «на ты» с самыми продвинутыми гаджетами, заводят аккаунты в соцсетях, знают, что такое Skype и Viber и как с их 117