Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Міжнародны праваслаўны інтэлектуальны турнір у Гомелі «Фавор»: дэбют Краснасельскага.

Міжнародны праваслаўны інтэлектуальны турнір у Гомелі «Фавор»: дэбют Краснасельскага.

З 7-га па  10-га красавіка ў Гомелі адбыўся Адкрыты міжнародны  турнір па інтэлектуальным гульням праваслаўнай школьнай моладзі “Фавор” (спадзяемся, у будучым ён стане Першым з бясконцай колькасці наступных). Карыстаючыся падтрымкай і блаславеннем епіскапа Стэфана, нястомны інтэлектуал Леанід Валянцінавіч Клімовіч арганізаваў спаборніцтвы, прыдумаў “вагон з цялежкай” якасных пытанняў праваслаўнай і агульнахрысціянскай накіраванасці для 5 гульняў і 2 запісаў телевізійнай перадачы “Эрудыт-пяцёрка”, падрыхтаваў і правёў папярэднія адборачныя турніры ў другім па колькасці насельніцтва горадзе Беларусі (інтэлектуальнай сталіцы, на думку саміх гаспадароў спаборніцтв).

Краснасельская каманда па інтэлектуальным гульням “Ананім” шчыра дзякуе арганізатарам спаборніцтв, кіраўніцтву Гродзенскай епархіі (персанальна за падтрымку а. Вячаславу), а таксама Галіне Іванаўне Чарапок, што аказалі нам давер і прапанавалі прыняць удзел у самым статусным турніры ў нашай гісторыі.

Таксама немагчыма не адзначыць святароў а. Віктара (царква Св. Троіцы г.п. Рось) і а. Андрэя (царква св. Георгія Пабеданосца г.п. Краснасельскі), якія выдаткавалі сродкі для ўдзелу сваіх прыхаджан у турніры, кіраўніцтва школы, якое пайшло насустрач інтэлектуалам.

Адразу хочацца ўхваліць самаадданую працу адказнага кіраўніка турніра а. Арцемія, які не толькі “выцягнуў” на сабе ўсю арганізацыю, аднак і перавыканаў усё што абяцалася.

І вось гучыць гімн на адкрыцці турніра, абвешчаны рэгламент і час рабіцца сур’ёзным. Мы другая каманда вобласці па інтэлектуальным гульням, тут міжнародны праваслаўны турнір і хочацца выступіць як мага лепш.

Гучыць малітва “Цару Нябесны” і адразу ўражваюць хлопцы з Пінску, якія добра пастаўленымі галасамі аддана спяваюць святыя словы… Відавочна, гэта не выпадковыя людзі на турніры, а вернікі, што сапраўды жывуць з Богам… Таксама выдзялялася каманда з Бранску, прызёр, як мы пасля даведаліся, праваслаўных агульна-расійскіх спаборніцтв.

Канцэртная праграма была, на маю думку, ідэальнай для сур’ёзнага, насычанага мерапрыемствамі, турніра. Рознага накірунку нумары былі сціслымі і цікавымі: хор, гітарысты, вальс дапамаглі далучыцца да культуры Гомеля і пакінулі багата часу да асноўнай дзейнасці. І трэба прызнаць, што рэлігійны ўхіл быў вельмі відавочны, аднак і “Yesterday” у выкананні музыкаў на інструментах быў таксама да месца разам з “Божа, храні Беларусь”.

Не пакінуў абыякавым Гомельскі тэатр моладзі, пастаноўка якога “Вячэра з дурнем” заклікала берагчы сямейныя каштоўнасці.

Уразілі гомельскія экскурсаводы музеяў. Усе прызнавалі, што людзі вельмі кахаюць сваю справу і жадаюць падзяліцца глыбокімі ведамі. Культура, тактоўнасць, самаадданасць справе і самота, што наш вельмі насычаны графік дазваляў пабываць у кожным з чатырох музеяў не больш за гадзіну.

І правільна арганізатары вырашылі скончыць паломніцкую вандроўку Кармянскім манастыром. Сапраўды, канец кожнага шляху – гэта сустрэча з Богам. Было вельмі прыемна апынуцца ў гэтым святым месцы, дзе яго жыхары, вельмі прыемныя і камунікабельныя асобы, шчыра цябе вітаюць і дапамагаюць далучыцца да беларускага цуда – святога Іаана Кармянскага.

Калі весці размову пра сам турнір, дык там відавочна была неабходнасць спалучыць у сябе рысы інтэлектуала і верніка. Аднак неабходна прызнаць, што ветэран інтэлектуальнага руху Леанід Клімовіч стварыў пакет пытанняў, якія былі больш лёгкімі для асобаў, што жывуць з Богам. Таму толькі адна гомельская каманда, якая з’яўляецца прыхільнікам “Што? Дзе? Калі?”, здолела канкурыраваць (другое месца ў агульным заліку) з вельмі моцнымі камандамі Пінскай (Гран-пры), Брэсцкай (чацьвёртыя) епархій і Бранскай мітраполіі (як і ў агульнарасійскім турніры – зноў бронзавыя).

Што датычыцца нас, дзеці з двух пасёлкаў Ваўкавыскага раёну не здолелі, няглядзячы на вялікі пераможны інтэлектуальны вопыт, змагацца з лепшымі з лепшых, што прайшлі не толькі рэлігійную падрыхтоўку, але і пільны адбор унутраных спаборніцтв. Заканамерна, што складзеныя з лепшых вернікаў, пераможцаў праваслаўных спаборніцтв каманды Брэста, Бранска і Пінску на чале з адданымі кіраўнікамі а. Аляксандрам і а. Міхаілам, былі для нас па-за канкурэнцыяй. Наогул, прэтэндаваць у дадзеных спаборніцтвах на перамогу можна толькі пасля арганізацыі уласнага, унутрыепархіяльнага мерапырыемтсва, пад час якога неабходна адабраць здольных дзяцей, што ідуць з Богам па жыцці.

Аднак нельга не прызнаць і тую карысць, якую прынеслі спаборніцтвы ўсім яго ўдзельнікам. Неабходнасць прыстойна выступіць прымусіла звяртацца да праваслаўнай літаратуры, сустрэч са святарамі і кіраўнікамі нядзельных школ (наш вопыт). Немагчыма не адчуць сябе часткай сусвету пад Богам, калі стаў часткаў калектыву, складзенага з людзей, якія глыбока вераць… Я ўласна дакладна перакананы, што значная колькасць інтэлектуалаў пасля “Фавора” стане бліжэй да царквы, бліжэй да Бога…

У апошні дзень адбыліся тэлевізійныя здымкі дзвюх перадач “Эрудыт-пяцёркі”. Замест чаканых лёгкіх перамог гаспадароў, якія не адну “сабаку з’елі” на ўласным тэлепраекце, дзве каманды, складзеныя з прадстаўнікоў Пінску, Бранску, Брэста, зцэментаваных інтэлектуаламі краснасельскага клуба, паказалі супер-гульні. Як трэнер я менавіта так бачу будучую каманду на праваслаўны міжнародны турнір: 4 спецыяліста па рэлігійных пытаннях пад кіраўніцтвам капітана з вопытам інтэлектуальных спаборніцтв. Такую ж думку выказаў і а. Віталій, які суправаджаў нас пад час гульняў. Наогул, нам вельмі пашанцавала не толькі мець святара, які ўвесь час нас кансультаваў, настаўляў, суправаджаў, аднак і шчыра падтрымліваў, і нават “гасіў” магчымыя канфлікты пад час рашаючых момантаў. Дарэчы, удала атрымаліся ў нашага святара і спробы адчуць сябе і трэнерам, інтэлектуалам. Хацелася б, каб вялікі патэнцыял у справе працы з моладдзю айца Віталія быў выкарыстаны ў нашым прыходзе.

Апошні дзень быў і цудоўны (яскрава і паспяхова мы выступілі на тэлегульні, атрымалі дыплом на закрыцці), і самотны. Мы РАЗВІТВАЛІСЯ З ГОМЕЛЕМ І НОВЫМІ СЯБРАМІ. Ці паверыце вы, шаноўныя чытачы, што дзеці пасля чатырох музеяў і манастыра здольны будуць вечарам дабраахвотна сабрацца каб наладзіць дыскусійныя дэбаты па тэмам: “Што дае царкоўная школа падлетку?” і “Наступны “Фавор” – для інтэлектуалаў, альбо вернікаў?”. Пінск (разам з кіраўніком а. Міхаілам) і Краснасельскі ў поўным складзе разам з прадстаўнікамі Брэста і Мазыра ці не гадзіну асвойвалі здольнасці інтэлектуальна спрачацца. Ці сустрэнемся мы з імі яшчэ? Як прыемна апынуцца ў кампаніі лепшых, годных беларусаў!  

Можа так здарыцца, што такога выдатнага, і, прызнаемся, матэрыяльна-стратнага, але духоўна каштоўнага мерапрыемства ў нашым жыцці больш не будзе. Аднак з верай у будучае неабходна прызнаць: МЫ ПАКАХАЛІ І ГОМЕЛЬ, І ПРАВАСЛАЎНЫ ТУРНІР “ФАВОР”. І вельмі хочам там апынуцца яшчэ!

P.S. На наступную службу дзеці прыйшлі з падзякай да святароў… Можа быць, у каго-небудзь з іх так пачынаецца свой шлях у храм…

Міжнародны праваслаўны інтэлектуальны турнір у Гомелі «Фавор»: дэбют Краснасельскага.

Міжнародны праваслаўны інтэлектуальны турнір у Гомелі «Фавор»: дэбют Краснасельскага.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

Волковычанин Игорь Михальченко стал двукратным чемпионом Европы по шашкам-64

Хотите узнать больше? В столице Грузии Тбилиси в эти дни проходит чемпионат Европы по шашкам-64, который является отборочным этапом к чемпионату мира 2017 года. Победители 48

Научные работы волковысских школьниц отмечены дипломами на Международном форуме учащейся молодежи

Хотите узнать больше? Форум «Первый шаг в науку – 2016» прошел в Минске в Парке высоких технологий. В рамках форума, посвященного актуальным проблемам современной науки, 46

В Волковыске мужчина попал под поезд и серьезно не пострадал

Хотите узнать больше? Мужчина попал под поезд и остался жив. Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Житель Волковыска переходил железнодорожные 77

В Волковыске рассмотрят дело мошенницы, сбежавшей со взятыми в долг деньгами

Хотите узнать больше? Сегодня в Волковыске начинается рассмотрение дела мошенницы, которая взяла взаймы более Br 220 тысяч и скрылась с полученными деньгами. Об этом 110

В Волковысской СШ № 2 открылся музей, посвященный народному творчеству

Хотите узнать больше? Как рассказали в учебном заведении, при выборе направления музея отдали предпочтение именно этой теме не случайно. Во-первых, среди множества 66

Участники квеста в Волковыске ищут старые здания по фотографиям

Хотите узнать больше? Первая городская квест-игра прошла в Волковыске 22 июня и посвящена была теме Великой Отечественной войны. Следующую вновь приурочили к памятной дате 73

В Волковысском районе устроили праздник фольклора

Хотите узнать больше? Фольклорный праздник «Лявоніха на свята запрашае!»  второй год подряд проводится в агрогородке Волпа Волковысского района, который волпяне уже 55

В Волковысском районе выбрали супербабушку

Хотите узнать больше? Какие они – современные бабушки? Они «на ты» с самыми продвинутыми гаджетами, заводят аккаунты в соцсетях, знают, что такое Skype и Viber и как с их 115