Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Назвы і паходжанні некаторых урочышчаў Слонімшчыны

Распачаў нядаўна запісваць назвы палеткаў, урочышчаў, гарадзішчаў Слонімшчыны. Гэтая праца захапіла.

 

Таму меў рацыю беларускі этнограф і фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі, які сказаў: “Каб ясна зразумець сучаснае, трэба аглянуцца назад у глыбіню стагоддзяў і падслухаць, як раней жыў, думаў і верыў старажытны чалавек”. А наш чалавек, сапраўды, спакон вякоў быў разумны, мудры, дасціпны і шчыры. І тое, што ён пакінуў нам – гэта наш гістарычны скарб, які мы павінны не згубіць, а сабраць і захаваць для нашчадкаў. Магчыма з цягам часу пра ўрочышчы Слонімшчыны напішацца добрая кніга. Таму сёння на суд чытачоў выношу толькі першыя спробы свайго збірання. Яны цікавыя. Дый шанаваць трэба сваё роднае.

Урочышчы вакол вёсак Хадзявічы і Чамяры

ЛАЗА. Паходзіць ад таго, што там шмат расло лазы, з якой людзі плялі лапці і кошыкі.

ПАЦЯРОБ. У гэтым месцы некалі гарэў лес і людзі церабілі яго на дровы.

ПІСАРАЎ ЛУГ. Некалі там жыў пісар, які працаваў у пана. Таму людзі луг, дзе стаяла хата пісара, цяпер так называюць.

МОКРЫ РОЎ. Так называецца таму, што ён вельмі глыбокі і там ніколі не высыхае вада.

ПАЛОНАЎСКІЯ. Месца ў лесе, якое звязанае з вайной і палонам. Там часта вайскоўцы траплялі ў палон.

ПАДОСЬКАВІЧЫ. Паходзіць ад прозвішча лесніка Падоськавіча.

ЗАМКАВАЯ ці ЗАЛАТАЯ ГАРА. Называецца так таму, што яна вельмі высокая і ад сонца даволі бліскучая.

ШУЛЯЦКІ ГАЙ. Гэта месца ў лесе недалёка ад вёскі Шулякі, таму так і называецца.

ГРЫБАВА. Паходзіць ад таго, што там шмат расце грыбоў.

ЗАГРАДЗІНА. Так называецца поле, дзе жыў багаты чалавек Заградзін, сын якога загінуў у барацьбе за савецкую ўладу ў 1920-х гадах.

ЧЫСТАПОЛІЦА. Там ніколі нічога не расце і поле заўсёды чыстае.

АДАМЭЧКАВА КРЫНІЦА. Назва паходзіць ад крыніцы, якая знаходзілася на Адамэчкавым полі (клічка такая была ў чалавека – Адамэчка).

СМОЛЬНЯ. Месца, дзе жыў смаляр і меў сваю смольню.

ПАДЛУЖЖА. Там некалі жыла багатая пані Падлужанская і не выходзіла замуж, а ездзіла на белым кані і мела маёнтак.
ЖАБІНЕЦ. Назва месца і самой сажалкі, дзе было шмат жабаў.

ДОЎГАЕ БАЛОТА. Называецца ад таго, што балота вельмі вузкае, але доўгае.

ВОМШАРО. Назва паходзіць ад таго, што гэтую мясціну немагчыма праехаць і прайсці, была дрыгва. І той, хто правальваўся ў балота, людзі казалі, што яго забіраў Вомшаро.

ХАЛУЁВА. Месца, дзе некалі жылі халуі і працавалі ў багатых людзей.

РАВІНАВА. Там некалі жыў равін.

ДУБАВО. Месца, дзе расце шмат дубоў.

КАРЧМА. На гэтым месцы некалі стаяла карчма Тодара, куды вяскоўцы забягалі “зубы паласкаць”.

ВОЎТАВО. Паходзіць ад таго, што там у лесе часта выюць ваўкі.

КВАСАЎКА. Месца так называецца таму, што там некалі людзі мачылі (квасілі) палатно, каб было яно чыстым і белым. Пасля палатно на балоце расцілалі і сушылі на сонцы.

ЗУЛІНА КРЫНІЦА. Назва паходзіць ад таго, што побач з крыніцаю жыла баба Зуля (Зося).

ЛАБКОЎ КАЛОДЗІСЬ. Ён належаў некаму Лабко. Праўда, ніхто ніколі гэтага Лабка не бачыў.

КАМЛЁЎКА. Дарога, на якой тырчэла шмат пнёў (камлёў).

Урочышчы вакол вёскі Вялікая Кракотка

БЫСТРАЎКА. Гара за вёскаю. З яе зімою вельмі добра катацца на санках. Нават дарослыя мужыкі каталіся на санях, звязаўшы аглоблі. З яе быстра ляцелі ўніз. Адсюль і назоў быстраўка.

БЫЦКАЎ ФУТАР. Называецца так таму, што там жылі Быцкі. У вайну яны загінулі пры бамбёжцы.

ЗА БУДОЮ. Так называецца з-за таго, што за возерам быў млын (буда).

КАНАТОП. Паходзіць ад таго, што там калісь была такая гразюка, што коні тапіліся. Цяпер усё перасохла, засталася толькі назва.
МЫСЛАЎСКІЯ КЛЕТКІ. Адведзеныя жыхарам вёскі Мыслава клеткі для касьбы травы.

КАРАБАНОША. Месца, дзе пасвілі кароў і пастухі рабілі розныя фігуркі з кары. Таму так і называецца. А пісьменнік Янка Саламевіч, які з Кракоткі родам, узяў сабе псеўданім — Янка Карабаноша.

МЯДЗЬЕДЖО. Назва паходзіць ад таго, што там вадзіліся мядзведзі. У 1920-я гады беларуская моладзь ладзіла там сходкі, туды баяліся хадзіць польскія паліцыянты.

ПАДКЛАДКІ. Некалі тут было шмат вады, бо прыгадваюцца людзям нейкія кладкі. Адсюль і назва.

ПІЛІПАЎ ЛУЖОК. Лужок, які належаў Бульку Піліпу.

ТАРАСАЎ ГРУД. Мясціна, якая некалі вакол была затоплена вадой. Нейкі Тарас ведаў сцежку, пераганяў туды кароў і пасвіў. Начальства не магло туды дабрацца.

ПІСКУН. Гэта сенажаць, на якой заўсёды нехта пішчыць.

РУДАЎСКО. Балота, якое належала жыхарам вёскі Рудаўка.

Урочышчы вакол вёсак Вострава, Перавалока, Смаўжы, Засімавічы

ПАЛЯЦКАЕ. Месца, дзе сяліліся польскія асаднікі да 1939 года.

ЗАМОЖЖА. Называецца так таму, бо месцілася за мохам.

ГАРШКІ. Былы хутар, дзе людзі любілі ляпіць гаршкі.

ЛОГ. Поле паміж вёскамі. Лог — бо ляжыць.

ГЛІНКІ. Месца, дзе людзі капалі гліну.

ВЯЛІКІ МЛЫН. Месца, дзе стаяў вадзяны млын. Той млын пабудавала пані Лідкоўская, якая сюды прыехала са сваімі сынамі у міжваенны перыяд. А Вялікі таму, што той млын выконваў тры аперацыі: вырабляў крупу, муку і пытляваў муку.

ДЗЯДЗІНЕЦ. Так людзі называюць месца каля крыніцы за Міхайлоўскай царквою. Там айцец Аляксандр знайшоў некалі старыя каменныя ідалы.

АГУЛЕЦ. Месца, дзе раней людзі агулам адпрацоўвалі паншчыну.

КАМАНІШНІК. Таму што знаходзіцца ў канцы вёскі.

КАЛЮГА. Топкае месца.

ЧУРЫЛЫ. Назва паходзіць ад таго, што ў балоце паміж вёскамі Перавалока і Вострава па паданнях водзіцца нячыстая сіла і чорт сядзіць.

Урочышчы вакол вёскі Парэчча

СВЯТОЕ. Забалочаны луг каля ракі Ісы. Людзі кажуць, што тут некалі было балота, куды правалілася царква.

ВУЖАРЫНА. Балота, дзе водзяцца вужы.

ТАТАРСКІЯ МОГІЛКІ. Лясное ўрочышча, дзе знаходзяцца татарскія могілкі. Па легендзе там не чутно спеваў пеўняў з бліжайшых вёсак.

ПАДКРЫЖАКІ. Месца, на якім некалі стаялі тры крыжы па забітых жаўнерах.

ЗІМНІК. Мокры, даступны зімою лес.

ГОРБАЧ. Вялікі ўчастак зямлі з горкаю ў выглядзе горба.

ДАНІЛАЎСКАЕ. Называецца таму так, бо знаходзілася каля вёскі Данілавічы, якой ужо няма. Вёска яшчэ існавала ў 1827 годзе.

ХЭРМЫ. Назва ўрочышча, дзе знаходзіліся “фермы” (кароўнікі) Міхала Валовіча.

ГНІЛАЯ ДАЛІНА. Назва паходзіць ад таго, што там знаходзіўся вялікі роў са змытымі пяшчанымі схіламі і ён ніколі не апрацоўваўся.

КАЛЕНО. Урочышча, утворанае каленным згібам новага і старога русла Шчары, як востраў.

БУСЛАЎКА. Любімае месца, дзе збіраюцца буслы перад выраем.

БЕЛЫ БЕРАГ. Урочышча за Шчараю з падмытым берагам ракі. Там заўсёды былі норы стрыжоў-берагулек.

ПЛЫТНІЦА. Назва паходзіць ад таго, што там каля Шчары на ноч спыняліся плыты.

Урочышчы вакол вёсак Драпава, Ваўчкі, Збочна, Азярніца

МАЛЯВА. Назва паходзіць ад маляўнічай прыроды, асабліва вясной і летам. Луг, які займае вялікую прастору, вясной пакрываецца зялёнай мурожнай травой, вакол кожнага чалавека зачароўваюць лугавыя кветкі, а лазовыя кусты вясной нагадваюць зялёныя букеты, раскіданыя па ўсёй прасторы.

ГАЁК. Тут некалі рос малады гай з альхі.

МЕДУХАВА. Назва гаворыць аб тым, што тут у паветры разліты дух мёду. Тут шмат духмяных траў. Да вайны кожны гаспадар гэтага хутара меў па 10 вулляў. І пчолам было дзе збіраць мёд.

ЗАРАКІТНА. Назва паходзіць ад таго, што раней тут уздоўж сенажацяў рос ракітнік.

АДМЕНЫ. Некалі было поле малаўрадлівае і яго ў сялян абмянялі на другое поле. Адбыўся абмен поля, адсюль і назва.

СІЛЯЎКІ. Назва паходзіць ад таго, што там некалі вадзіліся курапаткі і некаторыя жыхары ставілі там сілкі з конскіх валасоў. А вакол сілкоў насыпалі мякіны з зярнятамі. Курапаткі грабліся ў мякіне і траплялілі ў сілкі. Адсюль і назва сіляўкі — сілкі.
Урочышчы вакол вёскі Мілаванне

ЖАЛАДКОЎШЧЫНА. Палоска лесу (кустоўе, хмызняк з бярозкамі), дзе было многа грыбоў. Выкарчавалі падчас калгасаў.

КАРЭВІНА ДУБРОВА (размяшчалася радам з Жаладкоўшчынай). Лес Карэвы, заможнага селяніна-ліцьвіна з Мілавання. Выразаў калгас з-за добрай драўніны.

КАРАЛЁЎ ЛЕС. Лес Восіпа Сакалоўскага, якога называлі па-вулічнаму — Каралёў.

ПАСЛОЎШЧЫНА — лес ад Мілавання да вёскі Раўтовічы Зэльвенскага раёна, які належаў Пуслоўскім, дзе дазвалялася пасці кароў.

ДУБРАВА ЯСЬМАНАВА. Лес пана Есьмана, таму так і называецца.

МУДАЎНЯ (Будаўня, Будавенька). Лясок па дарозе на вёску Галынка. Гэты лес высякалі на будоўлю.Таму мае такую назву.

СТУДЗЁНКА. Лес на мяжы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў, на горцы, ля рэчкі, у ім размяшчаюцца могілкі. Назва ад таго паходзіць, што там заўсёды халодная і цвёрдая зямля.

ВІДЗЯЛ. Хутар з трох хат. Паходзіць ад слова “выдзел”, значыць выдзелілі.

ГАРАНЦЫ. Месца, дзе жыло па хутарах некалькі сямей (Астап, Аўсейцы, Дубовікі, Філіповічы, Амбражэйчыкі, Ярмолік — перасяленцы з вёскі Лыскі. Былі вельмі бедныя землі. Назва паходзіць ад таго, што жылі яны “за гарой”, пры лесе.

АБІСІНЯ. Урочышча, размешчанае далей за Гаранцамі, ля луконіцкай граніцы, жыў там перасяленец з Лыскоў.

ЗАКОПЛЯ. Балота між вёскамі Шышкі і Лыскі. Тут нарыхтоўвалі торф і сена. Адным словам там людзі працавалі, завіхаліся, капаліся.

ШЫРАКАЎНЯ. Балота ля Мілавання. Назва паходзіць ад таго, што балота гэтае шырокае.

БРУСАВА. Балота мае форму кліна ці бруса. На ім часта людзі блудзілі, ці, як кажуць, балота вадзіла.

Урочышчы вакол вёскі Новадзевяткавічы

ЯРУЦЯНКА. Даўным даўно на гэтым урочышчы існавала вёска Яруцічы. Аднойчы ў адну з хат стукнула маланка, хата загарэлася, а ад яе згарэла ўся вёска. Ад вёскі засталіся побач толькі могілкі. Жыхары вёскі вырашылі, што гэта не вельмі было шчаслівае месца. І яны перайшлі на новае. А калі там пабудавалі першыя хаты, то ўсе мужчыны-вяскоўцы тры разы з віламі абыйшлі новае паселішча. Гэтым самым яны абаранілі вёску ад усякага ліха. І назвалі вёску Яруцічы, куды ніколі ўжо маланка не трапляла. А месца, дзе вёска была раней, сталі называць Яруцянка.

ВАЛОКІ. Назва паходзіць ад зямельнай меры — валока, якая існавала ў Беларусі ў XV — пачатку ХХ стагоддзяў і раўнялася яна 21,36 дзесяцін зямлі.

МАРГІ. Тут бралі сяляне ўчасткі зямлі, якія называліся маргі, адзін морг — гэта0,71 га .

Урочышчы вакол вёскі Дзераўная

АЗЕРЦЫ. Назва паходзіць ад таго, што на гэтым месцы некалі былі два возеры (азерцы) у лесе, цяпер — адно. На сучаснай мапе гэтае возера мае назоў Дзікае.

ГЛЫБОКАЕ. Тут самая нізкая мясцовасць, на 3 метры ніжэйшая, чым у іншых мясцінах. Таму людзі так і называюць — Глыбокае.

ГОСТРАЯ ГАРА. Называецца так таму, што гэтая гара мае вяршыню тупога чатырохвугольніка, Вышыня гары 12-15 метраў.

СТУДЗЯНЕЦ. Тут некалі было шмат халодных крыніц.

РУДАВА. Да той пары, пакуль не прайшла меліярацыя, тут цяклі крыніцы рудой вады з вокісам жалеза.

ПЯРЭСЕКА. Гэта шырокае, роўнае поле, якое перасякае дарога з Дзераўной на вёску Кавалі.

ЦІХОЎСКАЕ. Месца, дзе расце густы ліпавы лес, у сярэдзіну якога не мог прарвацца вецер.

ВОПАР. Так называецца топкае балота з вытокамі трох крыніц.

КАЎПЕНКА, КАЛПІНКА. Узвышаная мясцовасць з палогай вяршыняй, якія падобны на капу сена.

ПЕЧЫ. Места называецца так таму, бо да 1939 года там шмат знаходзілася смалакурняў.

ПАПОЎ ЛЕС. Зямля некалі належала царкве.

ЛЯГУЦКІЯ, БРОНСКІЯ ЛЯСЫ. Называюцца так па прозвішчах уладальнікаў лесу.

СІЎЦЫ. Лес з вялікай колькасцю травы сівец.

ЛЕКАВАЕ КАЛЕНА. Луг, дзе рака Іса робіць паварот на 90 градусаў.

СТОКІ. Месца, дзе злучаецца рака Іса з ракой Пляхоўкай.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 78

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81