Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каталiцкiя манастырскiя ордэны на Слонiмшчыне

КАТАЛІЦКІЯ МАНАСКІЯ ОРДЭНЫ НА СЛ0НІМШЧЫНЕ
Развіцце афіцыйнай культуры на слонімскай зямлі было шчыльна звязана з дзейнасцю хрысціянскіх цэрквау, дамінуючае становішча адной з ix і рзлігійная арыентацыя кіруючых колау залежылі ад палітычных прыярытэтау на розных гістарычных этапах. Экспансія каталіцкай царквы сярод праваслаунага насельніцтва, якая набрала моц з к. XVI ст., пашырыла межы уплыву заходнелацінскай культуры, адбілася на нацыянальна-рэлігійнай ідэнтыфікацыі грамадства, на фарміраванні менталітэту, спрычынілася да стварэння сінкрэтычнай мадэлі культуры рэгіену.
У дзейнасці каталіцкай царквы трывалы след пакінулі манаскія ордэны. Большасць каталіцкіх кляштарау на беларускай зямлі была размешчана у гарадах і мястэчках, якія былі галоунымі месцамі канцэнтрацыі грамадскага і рэлігійнага жыцця, дзе праходзіу кантакт паміж рознымі грамадскімі групамі. Яскравым пацверджаннем гэтага з'яуляецца г. Слонім, дзе дзейнічалі кляштары: бернардзінцау, бернардзінак, канонікау латэранскіх, францысканак, бенедыктынак, дамініканцау. езуітау. Мураваныя будынкі кляштарау і храмау уваходзілі у сістэму абарончых умацаванняу горада. З сямі кляштарных ансамбляу сёння цалкам захаваліся два і адзін часткова.
Неабходнасць стварэння умоу для правядзення набажзнствау і выканання манаскага прызвання патрабавала будауніцтва касцёлау і кляштарау. Сакральная архітзктура каталіцкай царквы абапіралася на лепшыя узоры заходнееурапейскага мастацтва. Набажэнствы, што праводзіліся у багатааздобленых храмах, упрыгожвала вакальная і інструментальная музыка. У жыццё мясцовага насельніцтва, якое прыняло каталіцызм, увайшлі мелодыі заходніх харалау. Музычную падрыхтоуку выканауцы атрымлівалі пры школках і музычных бурсах. Музычнае выхаванне было толькі элементам вялікай выхавауча-адукацыйнай праграмы каталіцкай царківы.
Найбольш дакладную праграму выхавання і адукацыі распрацавау ордэн езуітау. У дыдактычных мэтах пры рэзідзнцыях і калегіумах ствараліся тэатры, якія на тыя часы былі адзінай сцэнай, што мела сталы кантакт з насельніцтвам. На першае месца сярод усіх заняткау манахау выходзіла адпрауленне літургіі. Пад яе уплывам знаходзілася тэалогія і уся культура. Літургія уплывала на рытм штодзённага і святочнага жьщця кляштарау і іх навакольнага асяроддзя. Неабходнасць стварэння умоу для правядзення набажэнствау патрабавала будауніцтва касцёлау і кляштарау. іх знешні і унутраны воблік павінен быу садзейнічаць замацаванню пазіцый каталіцкай царквы на землях, дзе жыло праваслаунае насельніцтва.
Першым ордэнам, які пачау працу на слонімскай зямлі, быу ордэн бернардзінцау, што з'яуляуся рэфармаванай галіной манаскага ордэна францысканцау і на землях Рэчы Паспалітай атрымау назву ад імя прапаведніка Бернарда Сіенскага. Манахі-бернардзінцы прытрымліваліся больш строгага першапачатковага Статута Францыска Асізкага. Адгалінаванне ад францысканцау, якое пачалося у 1415 годзе, завяршылася у 1517 г. Мэтай ордэна было сведчанне беднасці жьцця, праца сярод бедных. Фундацыя кляштару была справай мясцовай шляхты. Ініцыятыву фундацыі праявіу Ян Жарноускі, які выдзеліу 3000 злотых і пачау выкупляць зямлю з хатамі пад месца будауніцтва кляштара. Мазырская стольнічая Гелена Лукашзвіч-Мецкевічова разам са сваімі сынамі Канстанцінам і Іеранімам выкупілі дом з пляцам, дзе і размясціліся 13 студзеня 1630 года бернардзінцы. У гэтым жа доме і была зроблена часовая капліца. Згоду на заснаванне кляштара дау у маі 1630 года біскуп Ежы Тышкевіч — суфраган і адміністратар віленскага дыяцэза, а потым біскуп Абрахам Война.
Пасля смерці Яна Жарноускага справа будауніцтва кляштара перайшла да каралеускага сакратара Андрэя Радвана і ягонай жонкі Катажыны з Рагальскіх. Пры ім быу закладзены у 1639 годзе 3О мая фундамент пад мураваны касцёл св. Троіцы. У 1642 годзе Радван памёр, і будауніцтва працягвалі самі бернардзінцы. У хуткім часе быу пабудаваны аднавежавы касцёл і драуляны кляштар. Захавалася імя будауніка. ім быу майстар з Нясвіжа Шынон Тарашкевіч. Касцёл быу пабудаваны у стылю барока і меу 5 алтароу (галоуны — св. Троіцы, бакавыя — Маці Божай, св. Ганны, св. Францыска, св. Антонія). Звярталі на сябе увагу два вядомыя сваімі цудамі абразы Маці Божай. Адзін выкананы па узору яснагурскага, вялікіх памерау — падарунак падстарасты слонімскага Пшэслаускага, які быу уладкаваны у алтары Маці Божай. Другі абраз меншых памерау быу ахвяраваны Аляксандрам Сангушкам — ваяводам валынскім — і знаходзіуся у асобным алтарыку. Абодва абразы былі вядомы не толькі жыхарам горада, але і наваколіц ужо у 1-ай палове XVII ст.
У1655 г. касцёл і кляштар згарэлі падчас вайны з Маскоускім княствам. Зноу былі распачаты будаунічыя працы па рэканструкцыі кляштара, але ужо мураванага, і касцёла, які кансекравау ЗО жніуня 1671 г. біскуп Мікалай Слупскі. Касцёл быу больш сціплым у параунанні з папярзднім і меу толькі 3 алтары (св. Троіцы, св. Ганны, св. Францыска). У XVIII ст. былі пабудаваны 2 бакавыя капліцы на сродкі Пшэслаускіх і Слізняу, а таксама чатыры алтары) Маці божай Непакалянай, св. Пятра з Алкантары, св. Барбары, благаславёнага Яна з Дуклі — польскага бернардынца, культ якога пасля беатыфікацыі у 1733 годзе хуткімі тзмпамі пашырауся і які быу прызнаны патронам як каралеуства Польскага, так і Вялікага княства Літоускага).
З 1627 г. пры касцёле дзейнічала брацтва св. Ганны, з 1688 г. — св. Барбары, з больш позняга часу брацтва — Непакалянага Пачацця Дзевы Марыі, трэці ордэн св. Францыска (для свецкіх асоб). Бернардзінцы выконвалі функцыі вікарыяу у суседніх са Слонімам парафіях, дзе здзяйснялі свае душпастырскія абавязкі. Духоуная апека, правядзенне набажзнствау, чытанні казанняу і адпрауленне сакраментау у касцёле бернардзінак былі іх абавязкамі.
У 2-ой пал. XVIII ст. — п. XIX ст. для ордэнскай моладзі дзейнічалі філасофскія курсы. 1790 г. бернардзінцы вялі парафіяльную пачатковую школу. Для негарадскіх вучняу пры кляштары адчынілі бурсу, навучэнне праводзілі бернардзінцы і адзін свецкі настаунік. Колькасць вучняу дасягала 90 чалавек.
Падчас паустання 1861 г. у касцёле бернардзінцау праводзіліся патрыятычныя набажэнствы, спяваліся забароненыя песні.
Пасля паустання 1863 —1864 гг. царскія улады пачалі другі этап закрыцця рыма-каталіцкіх кляштарау, у ліку якіх быу і слонімскі. На момант яго закрыцця 21 снежня 1864 г. у кляштары жылі 21 манах. 5 святароу былі пакінуты працаваць у тых парафіях, якія яны абслугоувалі дагэтуль. 8 бер¬нардзінцау былі пераведзены у дамініканскі кляштар у Нясвіжы, 7 — у кляштар францысканцау у Гродна. Была расфарміравана бібліятзка кляштара: кнігі тзалагічнага зместу перададзены касцёльным уладам, а рукапісы, якія захоуваліся у ей — у Віленскую цэнтральную публічную бібліятзку. Бібліятэка складалася з 2774 тамоу, дзе пераважалі старадрукі. Поуны каталог кніг «Catalogus zibvorum Bibliolhecac Cohvevtus Slonimchsis Patrum Ordinis Minorum Observantium...» за 1798 i 1845 гады па сёння захоуваецца у бібліятэцы Віленскага універсітэта. — Rps F3—148.
Другім па ліку быу заснаваны кляштар бернардзінак. Гэты ордэн быу заснаваны у XV стагоддзі і пачатак яго дзейнасці быу звязаны з імем св. Яна Капістрана.
Фундацыю на кляштар бернардзінак зрабіла Канстанцыя Юдыцка-Салатыцка пасля смерці мужа (1645 г.), браты Зыгмунт і Крыштаф Пшецлаускія. Згоду на заснаванне кляштара дау 23.VII.1644 г. віленскі біскуп Абрахам Война. Адразу была у 1645 годзе распачата будоуля драулянага кляштара і драулянага касцёла Непакалянага Пачацця Дзевы Марыі. Ужо у канцы года бернардзінкі прынялі фундацыю. Кляштар быу разлічаны на 10 сясцёр. Першыя манашкі прыбылі да Слоніма з кляштара св. Міхаіла з Вільні. Былі імі — Тэкля Сапежанка, якая атрымала ад правінцыяла бернардзінцау па просьбе фундатаркі годнасць настаяцельніцы, Паула Шкутовічувна, Крысціна Вайнянка, Бенігна Лукоуска, Фларэнцыя Юдыцка і Людвіка Юдыцка. Згодна правілау бернардзінкі падпарадкоуваліся правінцыялу бернардзінцау, а непасрэдным ix кірауніком быу гвардыян слонімскага бернардзінскага кляштара, які забяспечвау духоуную апеку, а таксама турбавауся аб матэрыяльным стане кляштара. У 1656 годзе і гэтыя касцёл і кляштар былі спалены. Але ужо у 1670 годзе пачалося новае будауніцтва з цэглы. Кансекрацыю новага касцёла правёу 4.VII. 1696 г. віленскі біскуп Канстанты Бжастоускі. Мураваны кляштар быу болыным за першы драуляны. У XVIII ст. у ім жылі ЗО манахінь.
Слонімскія бернардзінкі, як і у іншых кляштарах, займаліся, акрамя сваіх духоуна-манаскіх абавязкау, выхавауча-асветніцкай дзейнасцю: прымалі на выхаванне дзяучат са шляхецкіх сем'яу. Школа, якую яны утрымоувалі, была пачатковай. У ей таксама вучылі музыцы, вышыукі, а іншым разам — французскай мове. Не дзіуна, што гзта дзейнасць, калі школ для дзяучат амаль не было, мела вялікае значэнне, і шляхта з задавальненнем аддавала сваіх дачок на выхаванне і вучобу бернардзінкам. Бернардзінкі працавалі і у агародах, зямля пад якія была падаравана яшчэ першай фундатаркай Канстанцыяй Юдыцкай-Салатыцкай.
У 1830 г. у слонімскі кляштар былі пераведзены бернардзінкі з брэсцкага кляштара у сувязі з пачаткам будауніцтва там брэсцкай крэпасці.
Пасля паустання 1863 г. статус кляштара у Слоніме быу зменены. Расійскія улады прызначылі яго для манахінь зачыненых кляштарау (не толькі бернардзінскіх), дзе яны утрымліваліся за лік дзяржавы і былі пазбаулены правоу якой-небудзь пазакляштарнай дзейнасці. Кляштар не быу афіцыйна зачынены. У 1889 г. у ім было яшчэ 12 састарэлых манахінь: 10 бернардзінак і 2 марыявіткі. У 1907 годзе у ім заставаліся толькі дзве манашкі.
У 1650 годзе маршалак літоускі Ян Станіслау Сапега фундавау кляштар канонікау латэранскіх. Гэты ордэн паходзіу ад аб'яднанняу біскупау, якія паусталі на пераломе IV і V стагоддзяу. Вялікая рэформа ордэна адбылася пасля Латэранскага Сіноду у 1059 годзе. Менавіта гэты год лічыцца годам заснавання ордэна канонікау рэгулярных латэранскіх. Свае прызванне канонікі рзалізоувалі праз шырока разумеемую пастырскую дзейнасць: правядзенне працы у парафіях, адукацыя моладзі, праца у шпіталях. Пры слонімскім кляштары таксама быу адчынены шпіталь, якому у 1653 годзе кароль Ян Казімір надау правы атрымання збору маставога у горадзе. Вялікі мураваны касцёл Божага Цела пасля скасавання кляштара быу пераутвораны у Праваабражзнскі праваслауны сабор. Дакументау аб гэтым кляштары захавалася няшмат, сярод ix «Wizytacałego Funduszu Xigzy Regularnych Jateranskich Dyecezyi Wileńskiej, Zubevni Yrodzienskier w Powiecie i Dekanacie Slonimskim zo. Rok 1820» у бібліятэцы Віленскага універсітзта / rpsF 4-35520 (А-2151). А у архіве айцоу канонікау рэгулярных латэранскіх у Кракаве захоуваецца рукапісны (без сігнатуры) каталог бібліятэкі кляштара за 1705 г.
Канстанцыя з Юдьщкіх Камароуская у 1660 г. заснавала кляштар францысканак, або кларысак, дзе быу пабудаваны касцёл Незаганнага Пачацця Дзевы Марыі. Ордэн францысканак пачау фармавацца у XII стагоддзі. Заснавала яго пад уплывам св. Францыска святая Клара. Францысканкі рэалізоувалі свае прызванне праз паследванне Хрысту сваім жыццём у кляштары. Адлучэнне ад знешняга свету дазваляла ім прысвяціць сябе цалкам Богу, каб аддаваць Яму хвалу і адначасова прасіць Бога аб выратаванні свету.
На пауднёва-усходняй ускраіне горада у 1669 годзе быу закладзены драуляны касцёл і кляштар бенедыктынак. Гэты жаночы ордэн пачау сваю дзейнасць у VI стагоддзі. Сястра св. Бенедыкта святая Схаластыка пад апекай свайго брата арганізавала жыццё першых жаночых манаскіх суполак. Харызматам ордэна з'яуляецца сталы пошук Бога праз малітву, літургію і жыццё у манаскай суполцы. Захаваліся сведчанні аб знаходжанні у касцёле бенедыктынак у 1773 г. двух пераносных малых арганау «новы пазітыу... і другі пазітыучык стары а б галасах, патрабуючы значнага рамонту». У 1801 годзе на месцы драуляных былі пабудаваны мураваныя Крыжауздвіжанскі касцёл і жылы корпус, якія з'яуляліся помнікамі архітзктуры класіцызму. На жаль, сёння захавауся толькі будынак кляштара.
На адной з трох існуючых у Слоніме плошчау, вакол якіх фарміравалася забудова горада, быу пабудаваны дамініканскі кляштар. Пачатак ордэна дамініканцау, альбо братоу прапаведнікау, адносіцца да 1207—1217 гадоу. Ордэн, заснавальнік якога — Дамінік Гусман, быу афіцыйна зацверджаны папам рымскім у 1216 г. Галоунай мэтай дамініканцау было казанне Божага слова у мэтах выратавання усіх згубленых, а на беларускіх землях умацаванне пазіцый каталіцызму. Фундацыю кляштара і касцёл а св. Міхаіла у 1680 годзе зрабілі Кшыштаф і Дарота Пакаршэускія — войскія лідскія. У 1747 г. на месцы драулянага касцёла быу пабудаваны цагляны. Пры кляштары была бібліятэка, якая складалася з 470 тамоу. У 1845 го¬дзе кляштар быу зачынены. Ансамбль дамініканскага кляштара, на жаль, не захавауся.
У выніку дараванняу Эльжбеты і Марціна Гадэбскіх у Слоніме у 1709 годзе была заснавана місія ордэна езуітау, які аказау значны уплыу на фарміраванне посттрыдэнцкаи каталіцкай царквы і заходнееурапейскай культуры. Ордэн езуітау, альбо Таварыства Ісуса, было заснавана іспанскім дваранінам Ігнаціем Лайолай і зацверджана папам Паулам III 27 верасня 1540 года. Ордэн быу прызначаны да «аховы і пашырэння веры, дасканаласці духоунага жыцця праз казанні, споведзь, рзкалекцыі, місіі, выхаванне моладзі, навуковую дзейнасць, публіцыстыку, працу у шпіталях і турмах». Паміж 1726 і 1745 гадамі місія была пераутворана у рззідзнцыю. Гадэбскія ва уладанні езуітау перадалі фальваркі Скробава і Шулякі. У 1737 г. слонімскі харунжы Францішак Быкоускі завяшчау вёску Вараб'евічы і 20.000 злотых. У самім Слоніме езуіты мелі З юрыдыкі і 6 зямельных плацау. Яшчэ у 1717 годзе кароль Рэчы Паспалітай Аугуст II перадау ім вуліцу, якая ішла ад Апанасафскай да Татарскай. Пры рэзідэнцыі езуіты трымалі нізшую школу. Ужо названы намі Францішак Быкоускі завяшчау 8.000 зл. на заснаванне музычнай бурсы. У 1744—1773 гадах пры рэзідэнцыі дзейнічау школьны тэатр. У бібліятэцы Віленскага універсітэта захаваліся 3 праграмы лацінскіх п'есау, пастауленых у Слоніме у 40-х гадах. Першая з ix драма «Імгненне няшчаснай вечнасці» была пастаулена на масляніцу 1744 года. Аутар драмы Феліцыян Навадворскі. У тым жа годзе слонімскія шкаляры у сувязі з завяршэннем навучальнага года выканалі драму «Кветка з надпісам «Імены цароу». Яна пераносіла гледачоу у экзатычную Японію. Дыдактычная драма «Задумы з галавы Палады» ігралася перад летнімі канікуламі 1749 года. Чацвёртая драма «Аляксей» была падрыхтавана у 1769 годзе да імянін свайго мецената гетмана Міхаіла Казіміра Агінскага. У 1773 г. ордэн быу скасаваны з ІНІЦЫЯТЫВЫ заходніх імператарскіх двароу рымскім папам. У 1907 годзе на слонімскі былы бернардзінскі кляштар звярнула увагу настаяцельніца манастыра непакалянак Марцеліна Дароуская. Са згоды віленскага біскупа Эдварда Ропа і капелана бернардзінак Рышарда Кламма яна адправіла у Слонім сясцёр свайго ордэна, якія занялі кляштар. Харызматам аб'яднання Сёстрау Незаганнага Пачацця, якое было створана у Рыме у 1854—1857 гг. Юзэфай Карскай і Марцэлінай з Катовічау Дароускай, з'являлася выхаваучая дзейнасць. У міжваенны перыяд у Слоніме непакалянкі трымалі школу для дзяцей і настауніцкую семінарыю. У гады вайны сестры дапамагалі галодным, вялі патаемнае навучанне, дапамагалі яурэям. У ноч з 18 на 19 снежня 1942 года былі арыштаваны капелан кляштара — езуіт кс. А. Старк, настаяцельніца — сястра Марта (Валоуская) і лекарка і настауніца гімназіі — сястра Ева (Наішзуская). 19 снежня яны былі расстраляны на Пятралевіцкай Гары. 13 чэрвеня 1999 года папа Ян Павел II у ліку 108 мучанікау, якія загінулі ад рук фашыстау, кананізавау ix. У 1991 г. сестры-непакалянкі вярнуліся у Слонім, каб распачаць прыпыненую працу. З чэрвеня 1999 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціу галоуны алтар у храме св. Непакалянак у імя Незаганнага Пачацця Дзевы Марыі.

Карнілава Л.А.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 55

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 57

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 77

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 71

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 45

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 44

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 77

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 77