Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Усе ў Еўразвяз!

У складзе 12 чалавек беларускіх журналістаў з рэгіянальных і сталічных СМІ нядаўна давялося пабываць ва ўкраінскай сталіцы. Паездку арганізавала Беларуская асацыяцыя журналістаў пры падтрымцы прадстаўніцтва Фонда Эберта на Украіне. Шукалі мы там агульныя каштоўнасці ў еўрапейскім кантэксце. Агульныя для ўкраінцаў і беларусаў найперш, бо ў Еўрапейскім звязе яны па вызначэнні павінны быць агульныя. Але нас там пакуль няма. А што ёсць?

На Украіне ёсць рэальная палітыка. Пры гэтым на Украіне няма такіх структур, як міністэрства інфармацыі ці ідэалагічнае ўпраўленне ў адміністрацыі прэзідэнта. Як пажартаваў адзін калега з нашай журналісцкай дэлегацыі, толькі каб пра гэта даведацца, варта было прыехаць у Кіеў.
Украінскае “Сёння”
—Бізнес алігархаў у нас галоўным чынам арыентаваны на Захад, і гэта з’яўляецца найлепшай гарантыяй дэмакратычнага развіцця краіны. Кропка незвароту пройдзена, паварот назад ужо немагчымы, — запэўніла нас міжнародны аглядальнік штодзённай рускамоўнай газеты “Сёння” сімпатычная спадарыня Ірына.
Тыраж аднаго нумара “Сёння” па ўсёй краіне крыху меншы за 70 000 экзэмпляраў, кіеўскі тыраж апошняга нумара складаў 46 300 экзэмпляраў, а наша размова адбывалася ў шыкоўным чатырохпавярховым асабняку рэдакцыі, што належыць алігарху, які купіў газету ў яе стваральніка і галоўнага рэдактара падчас крызісу. Такая вось ілюстрацыя да найноўшай гісторыі развіцця медыябізнесу на Украіне.
Нашы на Украіне. Радыёжурналіст і менеджар Сяргей Кузін
— Груба кажучы, у нас сёння 450 мільянераў і мільярдэраў і 45 мільёнаў астатніх украінцаў жывуць паралельным жыццём, — зазначыў падчас іншай сустрэчы вядомы ў свой час у Беларусі радыёжурналіст і радыёмагнат Сяргей Кузін. Сёння ён увахо-дзіць у савет дырэктараў вядомага ўкраінскага медыяхолдынга, з’яўляецца топ-мене-джарам “Рускага радыё на Украіне” і вядучым папулярнай музычнай праграмы.
—Наша радыё дае 60% рэнтабельнасці. Да мяне з прапановамі ўваходу на беларускі рынак ужо неаднойчы звярталіся вашы высокапастаўленыя асобы. Але нават адкінуўшы светапоглядны і асабісты складнік (мой бізнес у Беларусі задушылі па замове) ды ўвесь той бюракратычны гемарой, які трэба адолець, пакуль наладзіш працу, нам гэта сёння не цікава, не выгадна. У Беларусі няма медыярынку. Нашы менеджары падлічылі, што тут мы за месяц зарабляем столькі, колькі ў Беларусі зарабілі б за год пры найлепшым раскладзе, калі б скарысталіся прапановай, — прызнаўся спадар Кузін, ужо грамадзянін Украіны, які вельмі любіць Мінск, дзе ў яго жывуць яшчэ жонка з дачкой (старэнькую маці нядаўна перавёз у Кіеў), і які пры іншым палітычным раскладзе ў Беларусі валодаў бы ўжо медыяімперыяй. Так ва ўсякім разе сцвярджаюць тыя, хто даўно ведае Сяргея Кузіна. Але гісторыя чалавечага жыцця, як і гісторыя дзяржавы, не маюць ўмоўнага ладу.
Журналіст, аналітык
і дарадца адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк
Скандальна вядомы ў свой час у Беларусі журналіст Міхаіл Падаляк на Украіне працуе дарадцам у прэзідэнцкай адміністрацыі і з’яўляецца шэф-рэдактарам сайта “Аглядальнік”.
—Не парушыўшы свой светапогляд, я сёння працую ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны і таксама працягваю журналісцкую працу. Я свядома пайшоў працаваць у сённяшнюю адміністрацыю, каб паглядзець на сістэму з сярэдзіны, каб мець магчымасць удасканальваць яе, скарыстоўваючы свае здольнасці і талент у новых умовах як для свайго развіцца, так і для карысці агульнай справы — павышэння якасці і камфорту жыцця чалавека тут. Па-за сістэмай я таксама папрацаваў, там, у вас. Што з гэтага атрымалася — вы ведаеце. Мяне выкінулі з Беларусі, якая ўжо амаль на дваццаць гадоў застыла ў сваім развіцці. Там няма рэальнай палітыкі і рэальных палітыкаў, акрамя аднаго, які ва ўсіх украў гэтыя дваццаць гадоў. Усе альтэрнатыўныя ўладзе групы — па-за сістэмай і ніяк не могуць на яе ўздзейнічаць. У многім — гэта страчанае пакаленне, пакаленне няўдачнікаў, якім ужо ніколі не стаць паспяховымі. Канечне, шкада, гэта нерэалізаваныя людзі, паламаныя лёсы. Што будзе ў вас далей — сёння ніхто не бярэцца прагназаваць… На Украіне ёсць рынкавая эканоміка, арыентаваная на Захад, тут склаўся і даволі паспяхова існуе ў тым ліку і медыярынак, кіпіць палітычнае жыццё, грамадскія правы і свабоды не пусты гук. Гэта ёсць аб’ектыўна, і ў сукупнасці — гэта еўрапейскі выбар украінцаў. Беларусы аднойчы, у 1994 годзе, таксама зрабілі свой выбар, з якім цяпер не ведаюць што рабіць… А Беларусь для Украіны сёння — гэта нішто, — сказаў сярод іншага спадар Падаляк і папрасіў нас у сваіх журналісцкіх матэрыялах адзначыць, што гэта яго асабістыя меркаванні, а не пазіцыя ўкраінскай дзяржавы, якую ён часам выказвае згодна са сваёй пасадай у адміністрацыі.
Увесь непрацяглы час нашай гутаркі на тэрасе летняга кафэ ў цяперашняга дарадцы ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча і колішняга нашага калегі па цэху беларускай незалежнай прэсы званіў тэлефон… Вельмі і вельмі запатрабаваным аказаўся на ўкраінскай зямлі спадар Падаляк. Як у свой час Сяргей Кузін ці вядомы вядучы праграмы “Выбар” Сяргей Дарафееў. Апошні не знайшоў часу сустрэцца з намі ў Кіеве, хаця папярэдняя дамова пра тое з арганізатарамі была.
І ў Партыі рэгіёнаў — еўрапейскія інтарэсы
Дэпутат украінскай Рады ад кіруючай Партыі рэгіёнаў Міхаіл Апанашчанка нядоўга прымусіў нас пачакаць сябе ў штабе партыі (камфорту якога пазайздросцілі б і нашы чыноўныя людзі), пакуль дабіраўся туды з Рады. Прэс-служба Партыі рэгіёнаў падрыхтавала для нашай дэлегацыі поўнамаштабную прэс-канферэнцыю са сваім дэпутатам.
— Сёння ідзе размова пра падпісанне Пагаднення аб інтэграцыі Украіны ў Еўразвяз. І ў гэтым пытанні ў нас з апазіцыяй рознагалоссяў няма — усе за інтэграцыю, — прызнаўся сярод іншага праўладны дэпутат Рады.
Пра заяву Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскім журналістам падчас нядаўняга афіцыйнага візіту ў Кіеў, што яны з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам сустракаюцца і без паведамленняў пра тое ў прэсе, Міхаіл Апанашчанка сказаў коратка: “Гэта для нас было шокам! Наадварот, мы заўсёды зацікаўленыя ў найбольш шчыльным супрацоўніцтве з прэсай”.
Цікавай атрымалася гутарка з дэпутатам і пра наданне на Украіне рускай мове статуса рэгіянальнай. Такі статус руская мова можа атрымаць паводле рашэння дэпутатаў рэгіянальных Саветаў. Цяпер гэты працэс, па словах Міхаіла Апанашчанкі, якраз і рэалізуецца ў некаторых рэгіёнах краіны.
—Не баіцеся, што ўкраінская мова апынецца ў такім становішчы, як беларуская ў цяперашняй Беларусі, калі па ўсёй Украіне руская мова атрымае статус рэгіянальнай? — пытаюся ў дэпутата Рады ад партыі, якая правяла гэты закон праз парламент.
—Родная і дзяржаўная мова ў нас і ў мяне асабіста адна — украінская. Гэта замацавана ў канстытуцыі Украіны, і ні Партыя рэгіёнаў, ні Рада, ні прэзідэнт — ніхто не можа ігнараваць гэтую норму. Не існуе сёння пагрозы выціскання з ужытку ўкраінскай мовы рускай. Аднак ёсць носьбіты рускай мовы, і іх нямала па краіне, пра якіх мы таксама не павінны забывацца, каб ім камфортна жылося. Для гэтага менавіта і прымаўся закон пра наданне рускай статусу рэгіянальнай мовы.
—А на якой мове вучацца вашы дзеці?
—Мая дачка вучыцца ва ўкраінскай школе па-ўкраінску, — адказаў дэпутат Рады з фракцыі, пра якую кажуць, што там сабраліся ўсе мільянеры.
Пасля такога адказу больш пытанняў на гэтую тэму ў мяне не было. Мая дачка вучыцца ў Беларусі па-руску, бо няма ніводнай беларускамоўнай школы ў Слоніме, а беларускі клас у 2011 годзе, калі дачка пайшла ў гарадскую СШ №10, так і не набралі. Але самае сумнае, што ні пра адну ўстанову адукацыі ў Беларусі сёння ніхто не скажа, каб не пакрывіць душой: “Я вучуся ў беларускай школе па-беларуску”.
Багатая і бедная, Україна сёння падаецца свабоднай і незалежнай. І не таму, што на Хрышчаціку ў Кіеве пастаянна дзейнічае палатачны гарадок у падтрымку Юліі Цімашэнка, куды кожную раніцу яе актывісты прыходзяць як на працу. А побач, каля помніка Леніну, пастаянна ахоўваюць той помнік камуністы, якіх, у сваю чаргу, ахоўваюць міліцыянты.
Свабодная Украіна найперш у выбары, калі і ўлада, і апазіцыя бачаць адзін рэальна выгадны для краіны вектар развіцця і вучацца, размаўляюць ды сварацца на адной мове. Пры гэтым статус назіральніка ў Мытным звязе па формуле “3 + 1” нічым Украіне пакуль не пагражае.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 58

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 77

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 71

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 45

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 77

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 77