Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Унікальная калекцыя слонімскага краязнаўца Міхаіла Рылко апынулася ў Нясвіжы. У Слоніме яна нікому не спатрэбілася

Унікальную калекцыю рэчаў з музея слонімскага краязнаўца Міхаіла Рылко “Беларускае мястэчка” цалкам купіў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Больш за 600 прадметаў з прыватнай калекцыі слонімца Міхаіла Рылко ў хуткім часе стануць часткай новай экспазіцыі ў Нясвіжскай ратушы, сказаў карэспандэнту “ГС” дырэктар музея Сяргей Клімаў. А да 2015 года ў іх планах — адкрыццё Музея прыватных калекцый, куды ўвойдзе і збор нашага земляка.

Як адзначыў Сяргей Клімаў, усе рэчы з музея слонімца цікавыя. Бытавыя прадметы, мэбля маюць дачыненне да гарадской культуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя і даюць уяўленне пра жыццё гараджаніна таго часу. Унікальную слонімскую калекцыю, як адзначыў Сяргей Клімаў, прапаноўвалі набыць многім музеям краіны.

Чаму ёй не зацікавіліся ў родным горадзе, карэспандэнт спытала ў дырэктара Слонімскага краязнаўчага музея імя І. Стаброўскага.

—Нам калекцыю ніхто не прапаноўваў. Мы спрабавалі неяк звязацца з роднымі Міхаіла Рылко, аднак гэта зрабіць не ўдалося. А так, вядома, па меры сваіх магчымасцей нешта хацелі б з калекцыі прыдбаць, — сказала дырэктар музея Наталля Рыжак.

Пры жыцці асветнік па духу Міхаіл Рылко хацеў, каб пад яго музей у Слоніме выдзелілі памяшканне, дзе можна было б прымаць экскурсіі, гасцей горада. А яшчэ ён марыў знайсці людзей, апантаных, як і ён, любоўю да Беларусі і яе мінулага.

У яго родным горадзе, як бачна, такіх не знайшлося.


 
Для даведкі

Міхаіл Рылко нарадзіўся 9 траўня 1934 года ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка. Яго бацька быў гадзіннікавым майстрам, вучнем знакамітага Лявона Бурэ ў Маскве. Маці яго добра спявала і была спраўнай рукадзельніцай.

З 16 гадоў Міхаіл Рылко працаваў токарам. Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся журналістыкай, шмат друкаваўся. Свет убачылі яго кнігі “Чырвоны цягнік”, "Чайкоўскія”, "Слонім".

У 1997 годзе Міхаіл Іванавіч стварыў прыватны этнаграфічны музей-майстэрню “Беларускае мястэчка”. У доміку плошчай 100 м кв. на вуліцы К. Маркса размясцілася звыш 36 тысяч экспанатаў — больш, чым у раённым музеі.

У зборы меліся бытавыя прадметы з элементамі мастацкага афармлення, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, калекцыі манет, медалёў, значкоў, біжутэрыі, малых скульптурных форм. Таксама была вялікая бібліятэка з архівам, калекцыямі літаграфій, баністыкі, экслібрысаў і інш.   

Памёр Міхаіл Рылко 5 студзеня 2012 года. Яго прах пахавалі ў Кракаве ў сямейным склепе.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 56

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 59

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 78

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 73

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 48

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 45

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 78

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 81