Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дыскрымінацыя

З урачом-траўматолагам горада Слоніма Іванам Шэгам адміністрацыя раённай бальніцы не працягнула кантракт. З 27 чэрвеня вопытны хірург можа застацца без працы.

Быццам бы ўсё чэсна, усё па законе. Урачу спаўняецца 60 гадоў, ён сыходзіць на заслужаны адпачынак, раней кантракт з ім быў заключаны да дасягнення пенсіённага ўзросту.

Але ўсе ведаюць: Шэгу звальняюць не з нагоды яго ўзросту, ад яго збаўляюцца, хаця працаваць няма каму. У мясцовай бальніцы і паліклініцы, як і па ўсёй краіне, дэфіцыт кадраў — не хапае ўрачоў амаль па ўсіх спецыяльнасцях. Траўматалагічная служба цэлага раёна застаецца без доктара. Калі ў раён і прышлюць па размеркаванні маладога ўрача, то не год і не два спатрэбіцца яму на тое, каб спазнаць усе тонкасці траўматалагічнай дапамогі. А ў Шэгі за плячыма вялікі стаж, вопыт і галоўнае — жаданне працаваць. Пацыенты, якім прыходзіў на дапамогу Іван Іванавіч, ужо арганізавалі збор подпісаў, каб пакінуць дасведчанага доктара на працы. Амаль тысяча чалавек падпісалася пад зваротам у Слонімскі райвыканкам, Гродзенскі аблвыканкам, Міністэрства аховы здароўя і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Думаю, адрасаты выбраны невыпадкова. Жыхары горада разумеюць: наўрад ці галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Юрый Пяцельскі самастойна прымаў рашэнне аб звальненні Івана Шэгі (якраз-такі спачатку ён збіраўся падоўжыць Шэгу кантракт). Хто-хто, а галоўны ўрач выдатна разумее, як цяжка арганізаваць якасную і даступную медыцынскую дапамогу пры дэфіцыце ўрачоў. Навошта ж секчы сук, на якім сядзіш? А Шэга, хоць цяпер і пенсіённага ўзросту, але гатовы і можа працаваць. Здавалася б, падоўжыў бы галоўны ўрач кантракт з пенсіянерам Шэгам — і ніхто б яму слова не сказаў. У беларускіх паліклініках кожны чацвёрты доктар — пенсіянер. Але ў Слоніме — асаблівы выпадак.

Хутчэй за ўсё на галоўнага ўрача націснулі. Магчыма, ён разважаў так: прыкрываў я Шэгу колькі мог, усё, хопіць, стаміўся. Шэга — сябра Партыі БНФ, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, узначальвае каардынацыйны савет мясцовых дэмакратаў. То ён у мясцовы Савет дэпутатаў балатуецца, то вылучаецца кандыдатам на парламенцкіх выбарах, то арганізоўвае ў Слоніме мерапрыемствы да Дня Волі, да чарговай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы і г.д. Адным словам, як бяльмо на воку раённага кіраўніцтва. А ўсе шышкі ад вышэйстаячых начальнікаў ляцяць у адрас галоўнага ўрача. Не будзе ў паліклініцы такога актывіста, як Шэга, — спакайней будзе адміністрацыі ЦРБ.

У любым выпадку такая сітуацыя — класічная для сучаснай Беларусі. Калі чалавек адкрыта крытыкуе ўладу, не хавае сваіх поглядаў, выходзіць на пратэсныя акцыі, значыць, ён нядобранадзейны, ад яго трэба пазбавіцца, звольніць з працы, выключыць з універсітэта... Настаўнік гісторыі Наталля Ільініч, акцёр Павел Харланчук, прафесар гісторыі Вячаслаў Швед... Усе ведаюць, што гэтыя прафесіяналы былі звольнены з працы "за палітыку", хаця афіцыйнай прычынай у асноўным з’яўлялася непрацягненне працоўнага кантракта.

Вядома ж, фармулёўку "звольнены за палітыку» ні ў адной працоўнай кніжцы не прачытаеш. Але няцяжка здагадацца, што стаіць за звальненнем такіх людзей, як той жа Шэга. Замест таго, каб стаць на іх абарону, чыноўнікі-кіраўнікі падпісваюць ганебныя загады аб звальненні (непрацягненні кантракта), прычым часцяком ведаючы, што іх прадпрыемствы, арганізацыі, установы пазбаўляюцца лепшых кадраў. Няўжо не дрыжыць рука? Не мучыць сумленне?

Не так даўно "Народная Воля" апублікавала інтэрв’ю з педыятрам з Віцебска Ігарам Пастновым. Ён скончыў Медуніверсітэт з чырвоным дыпломам, за 20 гадоў працы педыятрам меў толькі падзякі ў сваёй працоўнай кніжцы. Але вось ужо колькі часу ён у сваім родным горадзе вядзе сапраўдную барацьбу за медыцыну, раз-пораз нагадвае мясцовай уладзе пра хваробы аховы здароўя. І з ім таксама, як цяпер з Іванам Шэгам, не працягвалі кантракт, прычым двойчы. Апошні раз звольнілі з пасады педыятра-кансультанта фельчарска-акушэрскіх пунктаў Віцебскага раёна. Хаця на гэтым месцы ніхто працаваць не хацеў: нагрузкі велізарныя, а зарплата мізэрная. Пастноў пагадзіўся лячыць дзяцей за 1 мільён 800 тысяч заробку. Але нават там яму працаваць не далі. За Пастнова заступіліся бацькі маленькіх пацыентаў. І ўрача (магчыма, таму, што не з’яўляецца сябрам ніводнай апазіцыйнай партыі) усё-такі аднавілі на працы. Праўда, працуе ён цяпер не педыятрам, а ўрачом-псіхатэрапеўтам. І невядома, ці доўга яму дазволяць затрымацца на новым месцы, таму што ён не маўчыць і пра хваробы віцебскай сістэмы аховы здароўя па-ранейшаму кажа ўслых.

Ці яшчэ адзін прыклад. Настаўніцы гісторыі Наталлі Ільініч да гэтага часу няма месца ні ў адной школе Пухавіцкага раёна. А ў Наталлі таксама чырвоны дыплом — гістфака БДУ, больш за 20 гадоў стажу, вучні, якія перамагалі на раённых алімпіядах і паступалі на бюджэтныя аддзяленні лепшых універсітэтаў краіны без усялякіх дадатковых заняткаў з рэпетытарамі. Але яе таксама, не працягнуўшы кантракт, звольнілі з Талькаўскай сярэдняй школы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. І да гэтага часу яна не можа вярнуцца ў любімую прафесію. Наталля нават звярнулася праз газету да тых, хто меў дачыненне да яе звальнення — былой начальніцы Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісы Данілевіч, якая  стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, і былой начальніцы Пухавіцкага раённага аддзела адукацыі Таццяны Чарнышовай, якая зараз працуе ў абласным упраўленні адукацыі. Наталля наўрад ці верыць, што сумленне не дае ім спаць, але ўсё роўна кажа ім: “Калі ў вашай кар’еры ўсё так добра склалася, праявіце велікадушша, дапамажыце мне вярнуцца ў школу”. Але чыноўніцы маўчаць. Іх выбар зроблены?!

27 чэрвеня наступіць праз паўтара тыдня. У галоўнага ўрача Слонімскай ЦРБ Юрыя Пяцельскага яшчэ ёсць час прыняць іншае рашэнне і, магчыма, здзейсніць грамадзянскі ўчынак: пакінуць доктара Шэгу на працы. Ва ўсялякім разе сотні жыхароў Слоніма скажуць яму за такі ўчынак дзякуй. Але ці адважыцца?

Народная Воля

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В агрогородке Павлово Слонимского района перезахоронили останки шести солдат

Хотите узнать больше? Они были найденные в ходе поисковых работ летом этого года. Как рассказали в отделе идеологической работы, культуры и по делам молодежи 52

В Слониме благоустроили родник

Хотите узнать больше? В Слониме в результате реализации совместной инициативы горожан и районной власти благоустроен родник. В городской черте Слонима в микрорайоне Энка 56

Слонимские ребята с блеском выступают на международных и республиканских первенствах

Хотите узнать больше? Воспитанники Слонимского физкультурно-спортивного клуба по работе с населением по месту жительства с блеском выступают на международных и 76

В библиотеку в Слониме приходят почитать... и порезвиться в детской игровой комнате

Хотите узнать больше? В городской библиотеке №4 работает единственная среди районных учреждений библиотечной системы детская игровая комната «Непоседы». Изначально 69

На Слонимщине прошел праздник картофеля "Знакомая незнакомка"

Хотите узнать больше? 15 октября в агрогородке Деревная прошел праздник картофеля «Знакомая незнакомка».  Как отметила в своем приветственном слове начальник отдела 43

Слонимский лесхоз помогает коллегам восстановить леса на Червеньщине

Хотите узнать больше? Слонимский лесхоз помогает коллегам из Червеньского лесничества Минской области очистить поврежденные стихией участки лесных угодий, подготовить 44

В Слониме прошел показательный суд по делу о хранении наркотиков

Хотите узнать больше? В Слонимском РОВД по инициативе местных суда и прокуратуры прошло судебное заседание по привлечению жительницы города к ответственности за хранение 74

В агрогородке Деревная в Слониме откроется развлекательный парк

Хотите узнать больше? В агрогородке Деревная в последние выходные сентября откроется развлекательный парк. Для создания условий комфортного отдыха на свежем воздухе 75