Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пікет у падтрымку слонімскага доктара забаранілі, бо ў гарадскім парку будзе крос

Згодна з рашэннем галоўнага ўрача Слонімскай ЦРБ Юрыя Пяцельскага, 27 чэрвеня доктара-траўматолага Івана Шэгу звольняць
з працы.

Івану Шэгу сёлета споўнілася 60 гадоў, 30 з якіх ён адпрацаваў у Слонімскай раённай бальніцы. У красавіку гэтага года галоўны ўрач бальніцы Юрый Пяцельскі даслаў Івану Шэгу ліст з паведамленнем, што кантракт з ім працягнуць яшчэ на адзін год: з 28 чэрвеня 2013 года да 27 чэрвеня 2014 года. Аднак прайшоў толькі месяц, і галоўны ўрач ЦРБ змяніў сваё рашэнне.
21 траўня Іван Шэга атрымаў ад Ю. Пяцельскага новае пісьмо, дзе галоўны ўрач папярэджвае: “Адміністрацыя Слонімскай ЦРБ паведамляе, што 27 чэрвеня 2013 г. Вы бу-дзеце звольнены ў сувязі з заканчэннем тэрміну кантракта, п. 2 ст. 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.
Як толькі пацыенты доктара Івана Шэгі даведаліся пра тое, што яго збіраюцца звольніць, то адразу пачалі збіраць подпісы пад зваротам у розныя інстанцыі. Людзі про-
сяць даць ім магчымасць лячыцца ў вопытнага доктара, якому яны давяраюць і якога ведаюць шмат гадоў. На сёння ў падтрымку доктара сабрана каля 1200 подпісаў.
Акрамя гэтага, 27 чэрвеня ў падтрымку доктара Івана Шэгі слонімцы планавалі правесці ў гарадскім парку пікет. З гэтай мэтай у мясцовы райвыканкам падалі заяўку на атрыманне дазволу.
Аднак мясцовыя ўлады не дазволілі правесці гэтае мерапрыемства. Адмовілі на падставе таго, што ў гэты дзень і час, згодна з планам работы аддзела па справах моладзі і ГА “БРСМ”, у гарадскім парку быццам бы будуць праходзіць крос-віктарыны “Ведай свой край”. Таму ў сувязі з гэтым мясцовыя ўлады не могуць прадставіць арганізатарам пікету месца ў гарадскім парку.
Арганізатары пікету вельмі здзівіліся, калі атрымалі такі адказ. Бо гарадскі парк — гэта адзінае месца, вызначанае мясцовымі ўладамі, дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы. Таксама не зразумела, якім чынам пікет мог бы перашкодзіць правядзенню крос-віктарынаў?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга»

Хотите узнать больше? В Слонимском центре культуры и отдыха 27 марта состоялось открытие недели детской книги под названием «У свет чароўны запрашае кніга». Праздник 46

Новое здание суда открылось в Слониме

Хотите узнать больше? В универсальном комплексном административном здании суда Слонимского района также разместились военный комиссариат Слонимского и Зельвенского 51

Слонимский гарнизон посетил министр обороны Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? 1 декабря в 11-й отдельной механизированной бригаде состоялся митинг, посвященный началу учебного года в Вооруженных Силах Республики Беларусь. На 50

Три первых места завоевали юные спортсмены из Слонима на международном турнире по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Соревнования по тайскому боксу проходили в литовском Каунасе и собрали сотни спортсменов из России, Литвы, Латвии и Беларуси. Подопечные педагога 45

Ясли-сад Слонима – единственное дошкольное учреждение, включенное в проект по внедрению инновационных решений в образование

Хотите узнать больше? Предполагается в будущем на базе этого специального ясли-сада «Журавлик» создать единый республиканский образовательный центр по повышению 59

Поэзия на канве: слонимчанка вышивает стихи белорусских авторов

Хотите узнать больше? Слонимчанка Марина Робец подошла к поэзии нетривиально: стихотворения белорусских писателей рукодельница вышивает крестом. Необычные работы не раз 49

В Слониме открылся после ремонта терапевтический корпус больницы

Хотите узнать больше? В канун Рождества в Слонимской центральной районной больнице состоялось торжественное открытие терапевтического корпуса после капитального ремонта. 37